Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

0 001У канцы лістапада 2015 года Глыбоцкая раённая бібліятэка адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Як ішло развіццё бібліятэчнай справы на Глыбоччыне на працягу 70-ці гадоў? Аб гэтым — цыкл невялікіх гістарычных матэрыялаў...

23.11.2015

 Першай установай культуры, якая адчыніла дзверы глыбачанам пасля выганання нямецкіх войск з Глыбоччыны, была бібліятэка. Адбылося гэта ў лістападзе 1945 года. Пад бібліятэку гарадскія ўлады выдзелілі два невялікіх пакоі ў будынку пад №4 на плошчы 17 верасня. Пазней у ім размяшчаўся камбінат надомнай працы.

Першым бібліятэкарам была Касецкая Яўгенія Міхайлаўна і ў далейшым сваю пасаду перадала Леанардзе Антонаўне Ясюкевіч. 1213Леанарда Антонаўна адпрацавала бібліятэкарам 8 год. Яна і распавяла, што сабой уяўляла бібліятэка, якой працай займаліся бібліятэкары, як насельніцтва ставілася да кнігі: 

       “Першых наведвальнікаў бібліятэка прыняла восенню 45-га. Я тады вучылася ў школе. Як цяпер памятаю дні заняткаў і адзінае неўтаймаванае жаданне хутчэй бегчы ў бібліятэку. Падабаліся тут не толькі знаёмствы з яе наведвальнікамі. Вабіла і сама работа. Прапаноўвала бібліятэкару сваю дапамогу ў арганізацыі кніжных выстаў, бо мела схільнасць да мастацкага афармлення...

А як чыталі кнігі! І хоць папершасці чытачоў было толькі 43, яны вельмі чула ставіліся да спраў бібліятэкі. Для папаўнення фонду аматары чытання прыносілі ў бібліятэку свае ўласныя кнігі. Папаўняўся кніжны фонд і праз мясцовы кніжны магазін. Амаль на ўсе выданні былі чэргі, а такія кнігі, як “Аповесць аб сапраўдным чалавеку “ Б. Палявога і “Як гартавалася сталь” М.Астроўскага нават чыталіся па вечарах уголас. На чыткі збіралася многа юнакоў і дзяўчат. Такія чытанні выкарыстоўваліся як адна з форм патрыятычнага выхавання моладзі. Практыкавалася сумеснае праслухоўванне радыёперадач з далейшым іх абмеркаваннем, арганізацыя перасоўчых бібліятэк на прадпрыемствах горада.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся бібліятэкай у той час, аб’ядноўвалі шырокае кола чытачоў і былі прысвечаны розным палітычным кампаніям. І трэба адзначыць, што яны вызывалі вялікую цікавасць у чытачоў, бо нараджалі веру ў новае, лепшае жыццё.”

З артыкула Л. Ясюкевіч “Буква “Я” на ўсё жыццё”

Бібліятэка мела два пакоі, адзін быў адведзены пад чытальную залу, у другім быў абанемент, дзе стаяла шафа з кнігамі. Працавала бібліятэка штодня з 9 да 22 гадзін, выхадны быў у панядзелак. Бібліятэка стваралася практычна з нуля, было мала кніг, не хапала бібліятэчнай тэхнікі, паперы, пісьмовых прыладаў, паліва. Першапачаткова яна мела 147 экз. літаратуры, якія перадала гораду былая Полацкая абласная бібліятэка. Гэта былі кнігі мастацкага і публіцыстычнага зместу. Найбольш цікавыя і запатрабаваныя, напрыклад, раман  Э.Л.Войніч “Овод”, чытачы бралі па папярэдняму запісу. Некаторыя кнігі даваліся чытачам нават пад залог – 3 рублі. Першымі і актыўнымі сярод чытачоў былі старшыня гарадскога савета Я.П.Цяліца, урач Міхайлаў, медыцынская сястра А.І.Каменева. Быў актыўным чытачом і часта фатаграфаваў кніжныя выставы для газеты рэдактар раённай газеты А.У.Шаблоў.

Леанарда Антонаўна адзначае, што ўсё ж такі больш чыталі людзі граматныя,са спецыяльнай адукацяй і, зразумела, дзеці. Яны часам засіжваліся ў бібліятэцы да цямна за гутаркамі, чытаннем або гульнёй у шашкі і шахматы. 

Ішлі гады. Горад і раён залечваў раны. Раслі прамысловыя прадпрыемстывы, арганізоўваліся і ўмацоўваліся калгасы, узнімалася культура. У 1949 годзе з 7 тысяч жыхароў горада ўжо 567 чалавек з’яўляліся чытачамі раённай бібліятэкі. Асноўнымі формамі абслуговання былі гучныя чытанні, праслухоўванне радыёперадач з іх абмеркаваннем, арганізацыя перасовачных бібліятэк на прадпрыемствах горада і ў сельскай мясцовасці.
На набыццё кніг выдзяляліся грошы з гарадскога бюджэту. Бібліятэкары самастойна камплектавалі фонд праз кніжны магазін. Калі ў 1945 годзе бібліятэка 01пачынала працу са 147 экз. кніг, то на пачатак 1950 г. кніжны фонд налічваў 2900 экз.

У гэты час раённы аддзел культпрасветработы ўзначальвала Палоннікава Е. У бібліятэцы працавалі 2 работнікі, загадчыкамі былі Бараноўская Е.Ф., потым Перавышка Г.Ц.

"Пры бібліятэцы працавала 19 перасовачных бібліятэк. За год было арганізавана: 6 выстаў, 1 даведачны стол, 1 агра-заалагічны куток, праведзены 23 чыткі газет, масавымі мерапрыемствамі былі ахоплены 415 чалавек."

Са справаздачы за Глыбоцкай раённай бібліятэкі ад 01.01.1950 г.

Глыбоцкая бібліятэка падпарадкоўвалася аддзелу культпрасветработы, была падкантрольна Глыбоцкаму райвыканкаму і Глыбоцкаму райкаму партыі. Бібліятэкары былі актыўнымі ўдзельнікамі жыцця горада, аказвалі дапамогу партыйным і савецкім органам у грамадскай рабоце - перапісу насельніцтва, правядзенні выбараў, падрыхтоўцы да палітзаняткаў і інш.

У дапамогу вучэбнаму працэсу, завочнаму навучанню чытачам прадстаўляліся паслугі міжбібліятэчнага абанемента (МБА.) Неабходныя кнігі заказываліся праз Полацкую абласную і рэспубліканскія бібліятэкі. Кніжны фонд папаўняўся не толькі праз кніжны магазін, але і праз бібліятэчны калектар. Бібліятэка атрымлівала і гатовыя анаціраваныя каталожныя карткі.

Абласная бібліятэка кантралявала якасць фонду перыядычных выданняў і высылала пералік абавязковага мінімума газет і часопісаў для бібліятэк. Так, у 1950 годзе раённая бібліятэка павінна была выпісаць газеты “Звязда” – 3 экз., “Советская Белоруссия” – 2 экз., “Известия” - 2 экз., абласных газет – 2 экз., раённай газеты – 2 экз., з часопісаў - “Работніца і сялянка ” – 2 экз., “Новый мир” – 1 экз.

Умовы працы бібліятэкараў не адпавядалі патрабаванням, але абслугоўванне яны імкнуліся трымаць на ўзроўні. Глыбоцкая раённая бібліятэка лічылася адной з лепшых бібліятэк вобласці.

Цікавая даведка была складзена дырэктарам абласной бібліятэкі Г.Коцікавым ад 19.04.1950 г. «О выполнении решения декабрьской сессии облсовета по вопросам работы культпросветучреждений по Глубокскому району».

«…Районная библиотека в первом квартале литературой пополнилась, отпущенные финансовые средства использованы полностью, организованы две выставки «Сельскохозяйственная литература к весеннему севу» и «Творцы советской агробиологической науки»… Увеличила количество передвижек до 21 в сельсоветах и колхозах…

Районная библиотека провела первую читательскую конференцию непосредственно в колхозе Дерковщинского сельсовета по книге Вильямса «Основы земледелия». Городская библиотека так же организовала выставку сельскохозяйственной литературы к весеннему севу. Районной библиотекой для проведения «Месячника сельскохозяйственной книги» проделано следующее:

а) разосланы в избы-читальни библиографические списы сельскохозяйственной литературы;

б) намечен план мероприятий по пропаганде сельскохозяйственной книги;

в) организован сбор книг от читателей (всего собрано только 85 книг)...

... Районная библиотека находится в сыром полуподвальном помещении, нуждается в капитальном ремонте, оборудование в ней очень бедное. В таком городе как Глубокое, можно было бы найти лучшее помещение».

Biblioteka 01У 1951 годзе закончылася будаўніцтва гарадскога Дома культуры. Бібліятэка была пераведзена з наёмнага памяшкання ў Дом культуры. 

“Бібліятэка месцілася на 2-м паверсе РДК у адным пакоі. Яна мела 6 сцелажоў, 3 сталы, 9 стулаў, 1 кніжны шыфаньер. Бібліятэка прапаноўвала сваім чытачам 21 газету і 47 часопісаў. Шырока выконваліся паслугі МБА, аднак, не поўнасцю – з 47 заявак была выканана толькі 21”. 

Са справаздачы  раённай бібліятэкі за 1954 год

У 1955 годзе ў бібліятэку прыйшла працаваць Надзея Міхайлаўна02 Нарановіч. Надзея Міхайлаўна скончыла бібліятэчны факультэт педагагічнага вучылішча на Далёкім Усходзе і была першым работнікам з сярэдней спецыяльнай бібліятэчнай адукацыяй. 

З 1957 па 1970 г. яна ўзначальвала раённую бібліятэку. Была добрым знаўцам і аматарам кніг, ініцыятыўным і творчым чалавекам. Любіла масавую работу, часта выступала з лекцыямі перад чытачамі і насельніцтвам, пастаянна асвятляла работу бібліятэк раёна ў мясцовай газеце. Менавіта пад кіраўніцтвам Н.М.Нарановіч пачалося будаўніцтва дзіцячай бібліятэкі, загадчыцай якой потым працавала па 1981 год.

Зусім маладой дзяўчынкай прыехала ў 1954 г. у Глыбокае Вера 04Іосіфаўна Курыловіч. Чытачы адразу адчулі ў энергічнай, рухавай, эмацыянальнай дзяўчыне прафесіянала і дарадчыка, які добра ведае кніжны фонд, запыты чытачоў, імкнецца кожнаму знайсці кнігу адпаведна інтарэсам.

У 1978 годзе адбылася цэнтралізацыя бібліятэк раёна.  Вера Іосіфаўна была прызначана загадчыкам аддзела апрацоўкі і камплектавання кніжнага фонду Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (ЦБС) і працавала там па 1983 год.

Ужо напачатку 1949 года ў горадзе адчынілася і гарадская бібліятэка. Яна размяшчалася ў будынку па вул. Леніна, 14. У канцы 1940-х гадоў на першым паверсе будынка месціўся гарадскі Савет, на другім паверсе, у двух пакоях агульнай плошчай 40,75 м² -- гарадская бібліятэка. Бібліятэкарамі працавалі Зархіна Елізавета Іосіфаўна, (пазней загадчык чытальнай залы раённай бібліятэкі) і Мальгіна Н.М.

50-я гады былі часам актыўнага далучэння да бібліятэкі і чытання жыхароў горада і раёна. Ішла актыўная прапаганда чытання і літаратуры (як галіновай так і мастацкай), на старонках раённай газеты праводзіліся завочныя чытацкія канферэнцыі, бібліятэкі рознымі формамі работы фарміравалі грамадзянскую пазіцыю савецкіх людзей.

Такой была дзейнасць раённай бібліятэкі ў першае дзесяцігоддзе з дня арганізацыі ўстановы.