Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 9

Тыдзень 110

Месяц 385

Усяго 259,901

 Падсвільская дзіцячая бібліятэка знаходзіцца ў адным будынку з дзіцячай школай мастацтва. І гэта арганічна,  бо дзеці адначасова атрымліваюць ь музычную грамату, пазнаюць прыгожы свет гукаў і маюць магчымасць пазнаць свет больш шырэй праз кнігу... 

Пры Пліскай раённай бібліятэцы дзейнічаў дзіцячы аддзел, які ў 1952 годзе стаў самастойнай адзінкай. Першым загадчыкам новай дзіцячай бібліятэкі была Шашкіна (Аніськовіч) Лідзія Грыгор’еўна. Інвентарная кніга 1952 года сведчыць, што бібліятэка адправілася ў самастойнае жыццё з адной тысячай кніг.Padsville dz. biblijateka 2

Бібліятэка пэўны час знаходзілася па вуліцы Савецкай, дзе ў 20-30-х гг. ХХ ст. пражывалі сем’і польскіх афіцэраў, а пазней быў Дом піянераў. Абанемент і кнігасховішча мелі невялікія памеры. Асноўная ўвага надавалася ідэйна-палітычнаму, ваенна-патрыятычнаму і працоўнаму выхаванню дзяцей.

У 1983 г. дзіцячая бібліятэка пераязджае ў наступны будынак польскіх часоў, на месца дзіцячай кансультацыі. Большая плошча дазволіла займець чытальную залу на 10 месцаў. Штат павялічыўся да  двух работнікаў. 

Padsville dz. biblijateka 5У верасні 1994 года адчыніліся дзверы ўтульнай дабраўпарадкаванай бібліятэкі для дзяцей і падлеткаў у будынку музычнай школы па вуліцы Юбілейнай.

Абанемент, чытальная зала і гульнявы пакой, абсталяваныя новай сучаснай мэбляй мэбляй, вялікі фонд кніг, перыёдыкі і аудыявізуальных дакументаў зрабілі бібліятэку культурным і эстэтычны цэнтрам для дзецей і падлеткаў. У бібліятэцы доўгі час працаваў гурток “Тэатральная лялька і мяккая цацка” ад Глыбоцкага дома раместваў, самадзейны “Лялечны тэатр”. Далучала да творчай дзейнасці юных чытачоў Баравік Марыя Якаўлеўна. Звыш 26 год пры бібліятэцы дзейнічаў клуб па інтарэсах “Чароўная школа” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

Padsville dz. biblijateka 3

Сучасны фонд Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі аграгарадка “Падсвілле” налічвае больш 13 800 экз., з іх 6 найменаванняў  газет і 11 часопісаў (2024). Бібліятэкай карыстаюцца 700 чытачоў.  Бібліятэка працуе па патрыятычным, экалагічным, эстэтычным, краязнаўчым накірунках у рамках мэтавых праграм.

Padsville dz. biblijateka 4Дзецям цікава ў бібліятэцы, таму яны з задавальненнем наведваюць культурную ўстанову. Тут яны могуць пачытаць кнігі, пагартаць старонкі газет і часопісаў, пагуляць у настольныя і рухомыя гульні, паўдзельнічаць у пазнавальных мерапрыемствах (гл. на сайце).