Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

2015 06 23 1

 

У 1944 годзе вёска Галубічы была вызвалена ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Спаленая за гады акупацыі амаль уся вёска пачала адбудоўвацца. Вяскоўцы пачалі пакрыху ўзводзіць сабе жыллё.

Пачала аднаўляцца і сацыяльная інфраструктура. У 1947 годзе для клуба-чытальні перавезлі стары будынак з вёскі Вялікія Давыдкі. У будоўлі клуба-чытальні прымаліактыўны ўдзел падлеткі і ўся моладзь вёскі Галубічы.

01Першым бібліятэкарам, яна ж выконвала функцыі і клубнага работніка, працавала Дзехцяронак Кацярына Францаўна. Мясцовая дзяўчына старалася арганізаваць культурнае жыццё вяскоўцаў. Хадзіла па вёсках і запрашала моладзь да ўдзелу у канцэртах і невялікіх тэатралізаваных пастаноўках ("сцэнках"). Сама вельмі прыгожа спявала і за ёй цягнулася моладзь.Нягледзячы на цяжкія пасляваенныя гады, людзі з ахвотай збіраліся ў клубе, ладзілі Калядкі, Купалле, праводзілі Жаніцьбу Цярэшкі, выступалі на сходах у аддаленых вёсках і чырвоных кутках, чыталі лекцыі, афармлялі сценгазеты.

Пасля Дзехцяронак К.Ф. (выехала з вёскі), працаваў Пашковіч Уладзімір, затым Маняк Валянціна Пятроўна (на фотаздымку яе вяселле каля клуба).

У 1967 годзе клуб і бібліятэку сталі самастойнымі ўстановамі. У клубе працавала Асон Ліра, а бібліятэкарам - Гарбуненка Таіса Канстанцінаўна. Адпрацаваўшы год, Таіса Канстанцінаўна паступіла ў бібліятэчны тэхнікум і пераехала ў Наваполацк.

03У 1968 годзе, на яе месца, адразу пасля заканчэння школы прыйшла працаваць мясцовая дзяўчына Зімніцкая Леакадзія Стэфанаўна (па мужу – Грумандзь). 

Стары будынак клуба быў не вялікі, месца ў адведзеным для бібліятэкі пакоі  не хапала — павялічвалася колькасць чытачоў і кніжнага фонду. Таму ў 1973 годзе бібліятэка была пераведзена ў памяшканне сельскага савета, дзе знаходзілася 13 год.

 У 1986 годзе ў цэнтры вёскі быў пабудаваны сучасны Дом культуры,. На 2-м паверсе, у вялікім пакоі, размясцілася бібліятэка. Светлае памяшканне, вялікая плошча дазволіла аформіць вялікую колькасць кніжных выстаў і тэматычных паліц.

Леакадзія Стэфанаўна звочна закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Яна імкнулася абслужыць кнігай не толькі жыхароў вёскі Галубічы, але і прылягаючых вёсак. Праводзіла цікавыя мерапрыемствы розных форм: агляды і абмеркаванні кніг і артыкулаў з часопісаў і газет, ранішнікі, тэматычныя і музычныя вечары.

У 2009 годзе, падчас арганізацыі аграгарадка “Галубічы”,  бібліятэка пераехала ў больш прасторнае памяшканне. З’явілася месца для чытальнай залы, абанемента, дзіцячага кутка і для кветак, якіх вельмі шмат у бібліятэцы.

Бібліятэка атрымала камп’ютар, займела выхад у інтэрнэт, свой электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.. Гэта дазволіла выконваць14 відаў платных паслуг. 

Па-ранейшмау, у бібліятэцы шмат выстаў і кніжных паліц, якія рэгулярна змяняюцца, папаўняюцца новай літаратурай.

Значная колькасць краязнаўчых матэрыялаў прадстаўлены на выставе “Мой родны край, мае карані”, у тэматычных папках, альбомах. Маецца багата інфармацыі пра знакамітага земляка, паэта Алеся Дубровіча.

Для наведвальнікаў праводзяцца розныя мерапрыемствы. Для дзяцей – урокі дабрыні, пазнавальна-забаўляльныя гадзіны, літаратурныя падарожжы. Для дарослых – прэм’еры кніг і часопісаў, творчыя сустрэчы, бенефісы чытачоў.

Больш 10 год пры бібліятэцы працуе літаратурны клуб “Ветразь”, які збірае чытачоў сярэдняга ўзросту. Мэта клуба - папулярызацыя беларускай літаратуры, народнай спадчыны. У рамках клуба праходзілі творчыя сустрэчы з мясцовымі паэтамі М.Баравік, А.Жыгуновым, С. Чыжовай, народнымі майстрамі. Адбыліся літаратурна-музычныя вечары па творчасці А.Бадака, С.Грахоўскага, А.Русака, Е.Лось і інш.

Асноўнае багацце бібліятэкі – кніжны фонд, які колькасна і якасна штогод мяняўся, і яе наведвальнікі, колькасць якіх таксама мянялася.

1996 г. – 7 443 экз. - 450

2000 г. – 8 690 экз. - 440

2010 г. – 9 010 экз. - 550

2014 г. – 8 095 экз. - 530

Дзякуючы вялікаму вопыту работы бібліятэкара Грумандзь Л.С. (больш 40 год), яе творчаму падыходу да працы, дабразычлівасці і адказнасці, бібліятэка з’яўляецца сапраўдным інфармацыйным цэнтрам, любімым месцам для адпачынку ў вяскоўцаў.

з 20... года бібліятэкарам у Галубіцкай сельскай бібліятэкі працуе ...

 

.....

4

10

5

11

16

17

18

19

21

23

625

26

 

7