Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

Petrovshchinskaya biblioteka

29.08.2017

“У 1944 годзе ўсе сялянскія гаспадаркі в. Пятроўшчына Узрэцкага сельскага Савета ўступілі ў калгас імя Молатава, які арганізаваны ў 1944 годзе”.

З даведкі Глыбокага РК КП(б)Б у Полацкі абком КП(б)Б
“Об арганізацыі калгаса па Глыбоцкаму раёну” ад 06 верасня 1948 г.

// Послевоенное развитие Глубокского района: 1944–1950 гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].– Минск: Медисонт, 2010.– 424 с. [4] л. ил.– С.243

 

Да 50-х гадоў ХХ ст. вёска Пятроўшчына складалася з некалькіх хат, размешчаных уздоўж возера Пятроўшчынскае. Падчас узбуйнення калгаснай гаспадаркі пачалося актыўнае перасяленне жыхароў навакольных вёсак у Пятроўшчыну. Сяляне альбо перавозілі свае хаты,  альбо будаваліся на новай вуліцы Садовай.

Zdanie selsovetaМенавіта тады ў вёсцы з’явілася дзяржаўная бібліятэка.  Мяркуючы па дакументах 1957 года, Пятроўшчынская бібліятэка мела статус калгаснай. Дакументы зафіксавалі, што ў 1958 годзе фонд бібліятэкі налічваў каля 4 тыс. экз., было 146 чытачоў. Пры бібліятэцы парацавалі 2 бібліятэкі-перасоўкі.

Месцілася яна ў розных будынках – калгаснай бухгалтэрыі, сельскага савета, дома культуры. Першым бібліятэкарам, па ўспамінах доўгажыхароў, была “маладая і пекная дзяўчына”... Але імя і прозвішча ніхто ўзгадаць не змог. )

У 1977 годзе Пятроўшчынская бібліятэка ўвайшла ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму як філіял № 5. На момант стварэння цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Пятроўшчынская бібліятэка мела: 

  • Кніжны фонд –  6671
  • Паступленняў за 1976 г. – 1158, выбыла — 887
  • Чытачоў  –  310, у т.л. дзяцей  – 70
  • Кнігавыдача складала 5708, у т.л. дзіцячай літаратуры – 1907
  • Чытальнасць  – 18
  • Абарачальнасць – 0,9
  • Наведвальнасць – 12.  У бібліятэцы быў алфавітны каталог, сістэматычнага каталога не было.

70-я гады ХХ ст. былі часам, калі работнікі бібліятэкі мяняліся часта, не адапрацаваўшы часам і аднаго года.

Petkevich OljgaSctniclavovhaУ 1983 г. бібліятэкарам была Вольга Станіславаўна Пяткевіч, якая пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума была накіравана ў Глыбоцкі раён. В.С. Пяткевіч узгадвае, што ў той час у калагасе “Перамога” была моцная і актыўная камсамольская арганізацыя. Культуру актыўна падтрымлівала тагачасны старшыня калгаса "Перамога" Дзягель А.

У маі 1985 г. В. Пяткевіч передала фонд Пятроўшчынскай бібліятэкі Вячаславу Францавічу Дырко. Потым год ў бібліятэцы працавала Вераб'ёва Таццяна.

 

  

 

Katovich Balentina VikentjevnaKatovich Balentina Vikentjevna s chitatelyamiЗ верасня 1987 па  жнівень 1988 гг.. у Пятроўшчынскую бібліятэку ўзначальвала Катовіч (Кайранец) Валянціна Вікенцьеўна. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіла 6 вёсак: Бычкова, Грыцы, Гараўляне, Майсюціна, Кухарава, Пятроўшчына, у якіх пражывала 402 жыхары; з іх 34 - дзеці. Бібліятэка месцілася ў невялікім пакоі Дома культуры. Працоўны дзень доўжыўся з 11 раніцы да 22 вечара з вялікім абедзенным перапынкам.

З успамінаў Валянціны Катовіч: "Працаваць было лёгка і весела. У Доме культуры працавалі маладыя дзяўчаты Міхеенкава Марына і Маціеўская Галя. Разам ладзілі розныя вечарыны, агеньчыкі, наведвалі фермы і адаленыя вёскі.

Я сябравала з  вясковымі дзецьмі, якія  актыўна наведвалі бібліятэку. У тыя часы была добрая падпіска, прыходзіла шмат газет і дзеці дапамагалі іх падшываць газеты, разам рамантавалі кнігі. Дарослыя прыходзілі не толькі за кнігамі, а іншы раз і "проста пагаварыць".

Паступленні новых кніг былі штомесячныя і аб'ёмныя. Часта даводзілася  прасіць транспарт ў калгасе, каб прывесці кнігі з раёна, бо аднаму на аўтобусе гэта было не пад сілу."

image 1У жніўні 1988 года,  пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума, ў калгас вярнуліся дзяўчыны Бука (Сідарава) Валянціна Іванаўна і Голуб Святлана Васільеўна. Яны былі калгаснымі стыпендыятамі, таму Валянціна прыняла Пятроўшчынскую бібліятэку, а для Святланы адкрылі калгасную чытальную залу, якая знаходзілася ў памяшканні канторы гаспадаркі. Сідарава Валянціна ў хуткім часе выйшла замуж, пайшла ў дэкрэтны адпачынак,пераехала ў Шаркаўшчыну і ўладкавалася на працу ў школьнай бібліятэцы. Таму з 1994 г. бібліятэкарам Пятроўшчынскай бібліятэкі з'яўлялася Голуб Святлана. У 1997 г. яна выйшла замуж і выехала ў Жодзіна. 

  

Pushkova Alla Vaclavovna

У 1997 годзе на пасаду бібліятэкара прыйшла спецыяліст Пушкова Алла Вацлаваўна.  У 1999 г. ёй прыйшлося з невялікага пакойчыка перамясціць бібліятэку ў памяшканне былога магазіна ў гэтым жа  будынаку СДК. Доўгі час  вяскоўцы  праводзілі вольны час ў гэтых 2-х пакоях. 

Petrovzjchinskij Dom kultury 2 

 

 

У 1999 г. закрылася Узрэцкая сельская бібліятэка. Частка яе фонду была перададзена Пятроўшчынскай бібліятэцы, частка спісана. Адпаведна, абслугоўванне чытачоў Узрэцкай зоны ўскладалася на работніка Пятроўшчынскай бібліятэкі. Зона бібліятэчнага абслугоўвання павялічылася да 13 вёсак. Жыхароў было 651 чалавек, з іх 480-490 чытачоў, у т.л. 77 - дзіцячы чытач (2000 г.). 

Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli1Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli2Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli3

 

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 2

 Сумесна з работнікамі СДК бібліятэкар праводзіла святы вёсак, мітынгі і патрыятычныя гадзіны да Дня Перамогі, дабрачынныя акцыі “Дарога да ветэранаў”, экалагічныя акцыі, вечары-віншаванні пажылых людзей, да Дня маці, святочныя "агеньчыкі" і інш. 

Пушкова А.В. прымала непасрэдны ўдзел у правядзенні рэгіянальнага свята “Дзядок”. Дзякуючы намаганням А.В.Пушковай, на фэсце пастаянна прадстаўлялася фотавыстава “Мой панадворак”, праводзіліся майстар-класы народных рамёстваў, выставы сямейнай творчасці “Рукам —  работа, сэрцу — радасць”. Пры бібліятэцы доўгі час працаваў дзіцячы рознабаковы клуб “Чытай-ка”, дзе праводзіліся дні аўтарскай казкі, гадзіны цікавай кнігі, прэм’еры новых кніг, падарожжы па дзіцячых часопісах.

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 5Prazdnik d. GorovlyanePrazdnik d. Majcyutino

Ekologocheskaya akciya

 

 

 

 

 

 

 Бібліятэка цесна працавала з установамі Узрэцкага сельсавета – сельскім Саветам, праўленнем гаспадаркі “Перамога” (аб'яднана з гаспадаркай "17 верасня"),Узрэцкай сярэдняй школай (зачынена ў 2017 г.) , Узрэцкім лясніцтвам. Бібліятэкар рэгулярна наведвала аддаленыя вёскі – Бычкова, Майсюціна (вёскі зніклі). 

 

 

 

 

 

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 4

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie

 У 2014 г. зачыніўся Пятроўшчынскі Дом культуры. Утрымліваць адну бібліятэку ў вялікім будынку было не мэтазгодна. Па прапанове старшыні сельскага Савета Дашкевіча П.Э. бібліятэку перамясцілі ў будынак сельсавета. Умовы сталі больш сціплыя (памяшканне стала  18 м², супраць былых 50).

 

 

На пачатак 2017 года насельніцтва зоны абслугоўвання складае 395 чал. Фонд бібліятэкі налічвае 5 600 экз. літаратуры, карыстальнікамі бібліятэкі з'яўляюцца 240 вяскоўцаў. З іх дзяцей – 29.

Аднак, не гледзячы на шматлікія перамены, Алла Вацлаваўна імкнулася да таго, каб адзіная культурная ўстанова аб'ядноўвала аднавяскоўцаў. Для работнікаў жывёлагадоўчых ферм “Пятроўшчына”, “Узрэчча” праводзілися прэзентацыі новай літаратуры, прэсс-агляды, віншаванні юбіляраў.

Па прычне змены месца жыхарства Пушковай А.В. з 2018 г.  у Пятроўшчынскай бібліятэцы працавала Счасная Крысціна Францаўна (0,5 стаўкі). на пачатк 2021 года мела 160 чытачоў.

01.11.2021года Пятроўшчынская сельская бібліятэка закрыта. На яе месцы арганізаваны пункт выдачы літаратуры ад Марцыбылінскай сельскай бібліятэкі.

Аднак і сёння бібліятэка застаецца месцам сустрэчы вяскоўцаў, цэнтрам сацыяльнага і культурнага жыцця вёскі.