CІМВАЛІЧНАЕ ВЯРТАННЕ ДУДЫ ДА ЮБІЛЕЮ ІГНАТА БУЙНІЦКАГА

У снежні 2021 года ў раённай газеце “Веснік Глыбоччыны” пад рубрыкай „Страчаная спадчына” Віталь Воранаў апублікаваў чарговы артыкул аб дударскай Глыбоччыне „Дуда Ігната Буйніцкага”.
А фонд Глыбоцкай раённай бібліятэкі ў мінулым 2021 годзе папоўніўся новымі выданнямі дударскай тэматыкі.
На паліцах бібліятэкі з'явілася кніга У пошуках папараць кветкі... : з народнапаэтычнай спадчыны .— Мн. : Бел. навука, 2021. — 303 с., іл. У кнізе на на беларускай, кітайскай і англійскай мовах прадстаўлены беларускія легенды і паданні, якія раскрываюць паэтычны погляд беларусаў на стварэнне Сусвету, узнікненню прыродных з'яў і аб'ектаў, паходжанні назваў мясцовасцей і паселішчаў...
Змешчаныя ў кнізе легенда "Адкуль Капыль" і паданне "Лесавік і вадзянік" праілюстраваны малюнкамі з выявамі дудароў.


Часопіс Жэўжык : забаўляльны альманах для кемлівых дзяцей: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. — Мн.: Кнігазбор, 2021. — 51 с.
Цудоўны свет музычных інструментаў нашай краіны раскрываецца юным чытачам з дапамогай коміксаў, крыжаванак, майстар-класаў, круцігаловак і размалёвак!
Часопіс "Жэўжык" і кніга "У пошуках папараць кветкі..." спрыяюць развіццю ў вашых дзяцей фантазіі і цікаўнасці, знаёмству з таямнічым і загадкавым светам беларускай культуры.
Прывучайце дзяцей з маленства да якасных тэксаў і выданняў !


- 457

