Кніга “Дуды на землях Бергама” ў фондзе бібліятэкі Глыбокага

Хто любіць савецкія фільмы, магчыма помняць мюзікл “Труффальдино из Бергамо”, у аснову якога пакладзена камедыя К.Гальдоні “Слуга двух господ”. Менавіта з Бергама тры тыдні ішла ў нашу бібліятэку кніга “Дуды на землях Бергама”.
Даслаў кнігу Луч'яна Кармінаці. Луч'яна займаецца падтрыманнем традыцыі грання на “baghèt”, дудзе ў рэгіёне Ламбардзія, на поўначы Італіі.
Дуда, калісьці вельмі папулярны музычны інструмент, стала знікаць у гэтым рэгіёне ў сярэдзіне 20 стагоддзя.
Таму Луч'яна Кармінаці і яго паплечнікі сталі адраджэнцамі цікавасці да гэтага інструменту...
У кнізе змешчаны матэрыялы аб носьбітах дударскай культуры мінулага стагоддзя, дакладныя схемы страення музычнага інструменту, дуда прадстаўлена як прадмет жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, маюцца ноты і словы песень.

Для цікаўных музыкаў есць выдатная магчымасць сыграць на дудзе італьянскую мелодыю.
А яшчэ прапануем пазнаёміцца са старадаўняй бібліятэкай г.Бергамо https://www.tripadvisor.ru/Attraction_Review-g187830-d8543855-Reviews-Civica_Biblioteca_Angelo_Mai-Bergamo_Province_of_Bergamo_Lombardy.html#photos;aggregationId=101&albumid=101&filter=7&ff=312998370
Спадзяёмся, што Глыбокае ў Еўропе хутка будуць ведаць не толькі праз згушчонку, але і дзякуючы Дударскаму фэсту...
- 887

