Дуда і электронная музыка

Да "Дударскага рэю" застаецца меньш месяца.
Трэба настраіваць свае душы на пэўны музычны лад. І не трэба казаць, што дуда - гэта нешта нуднае і самотнае.
Прыклад таму - выступленне фолк-электроннага гурта PAWA, які ўдала эксперыментуе з традыцыйнай музыкай, якасна ўпісвае яе ў сучаснае гучанне.

А яшчэ гурт PAWA разам з артыстамі Тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч прэзентуюць кавер на песню Валерыя Кіпелава “Я Свободен”
Дарэчы, пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў ужо добра нам вядомы Віталь Воранаў. Спадзяёмся, што фолк-электронны гурт PAWA таксама стане некалі госцем "Дудаскага рэю".
- 1497

