Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 BELTA

 

Што пачытаць гэтай восенню? Пяць варыянтаў на любы густ

@Unsplash@Unsplash

Няўмольна хутка сыходзіць лета, і таму імкнешся яшчэ крыху ўхапіць яго і насалодзіцца цёплымі дзянькамі, што шчодра дорыць самая любімая з дзяцінства пара года. Добра гэта рабіць часам з кнігай у руках у якім-небудзь утульным месцы…

Увогуле час кожны ўспрымае суб’ектыўна. Для кагосьці бяжыць, а нехта запэўнівае, што цягнецца ён надта марудна. У старажытных беларусаў, як, зрэшты, амаль ва ўсіх народаў, не існавала абстрактнага ўяўлення пра паўсюль і для ўсіх аднолькавы час. У тагачаснай культуры быў свой універсальны эталон – цыклічны кругавы рух свяцілаў на небе, які ўсталяваны Богам і які нельга ні паскорыць, ні запаволіць. Менавіта назіраючы за становішчам сонца або пэўных сузор’яў вызначалі час сутак. Нездарма тады казалі так: «Часы для красы, а час – па сонцу».
 
Да чаго гэта я? Трапілася на вочы кніга з інтрыгуючай назвай «Традыцыйны светалад беларусаў. Касмалогія». Акадэмічнае выданне, але чытаецца лёгка і з пэўным захапленнем. З яго можна даведацца шмат чаго цікавага пра ўяўленні беларусаў аб паходжанні і будове Сусвету, элементах народнай астраноміі і пра асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі. Радуе, што гэта толькі першая кніга, якая адкрывае ілюстраваную серыю ў пяці тамах, і значыць, нас яшчэ чакае шмат адкрыццяў. Кніга для тых, хто пастаянна дбае пра новыя веды, цікавіцца філасофскім бокам жыцця нашых продкаў і часам любіць, пазіраючы ў недасяжную бездань зорнага жнівеньскага неба, паразважаць пра зямное і вечнае.
 
Цікава, што і беларускія пісьменнікі першых трох дзесяцігоддзяў XX стагоддзя ў сваіх нават невялікіх творах гарманічна спалучалі побыт з быццём, лакальнае з сусветным, індывідуальнае з агульначалавечым. Чарговае выданне серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ў гэтым пераконвае. Кніга называецца «Беларускае апавяданне 1920–1930-х гадоў». Платон Галавач, Зоська Верас, Алесь Дудар, Ян Скрыган, Аляксей Траецкі, Леаніла Чарняўская, Уладзіслаў Галубок, Ілары Барашка, Міхась Чарот – усяго 25 пісьменнікаў і амаль 60 іх найбольш мастацка-эстэтычна значных твораў.
 
Такі шырокі аўтарскі ахоп укладальнікі тлумачаць тым, што менавіта апавяданне таго перыяду было адным з галоўных і вызначальных мастацкіх жанраў. Тагачасныя пісьменнікі даследавалі вірлівую і напоўненую дысанансамі пасляваенную і паслярэвалюцыйную рэчаіснасць, што само па сабе цікава. А яшчэ надзвычай захапляльна сачыць за мастацкай думкай, якая настойліва шукае выйсце са шматлікіх крызісных сітуацый і духоўна-псіхалагічных канфліктаў, у якія трапляюць героі апавяданняў.
 
Галоўныя дзейныя асобы наступнай кнігі, на якую звярнула ўвагу, маўкліва прымаюць цяжкія выпрабаванні, што выпадаюць на іх долю. Але гэта толькі вонкавы, першы погляд. Насамрэч унутры ў кожнага з герояў столькі болю, што ні крычаць, ні гаварыць пра яго яны не могуць. У аснове рамана Уладзіміра Саламахі «Калі ўпадзе адзін…» – душэўная і маральная драма жыхароў спаленай карнікамі беларускай вёскі Гуда. Засталіся ў жывых усяго некалькі чалавек, яны цудам ацалелі. Скалечаныя фізічна і маральна людзі спрабуюць неяк наладзіць мірнае жыццё, каб зноў-такі выжыць. Жанчыны гатуюць ежу на ўсіх, мужчыны даглядаюць коней, плануюць будаваць першую хату для маладой удавы, якая вось-вось павінна нарадзіць дзіця. І ўсе разам, не згаворваючыся, імкнуцца не заўважаць свайго аднавяскоўца – бацьку здрадніка-паліцая, яго сын нароўні з фашыстамі ўдзельнічаў у знішчэнні вяскоўцаў. А ў таго – свой боль, які спачатку гоніць яго з роднай хаты, а потым прымушае вярнуцца ў вёску…
 
Чытаць няпроста і нават страшна, на кожнай старонцы боль і жах, здаецца, усё наскрозь у крыві. Гэта я пра кнігу «Архивы. Ничего, кроме правды». У ёй сабраны малавядомыя матэрыялы пра генацыд беларускага народа ў гады немецка-фашысцкай акупацыі. Выйшла яна ў межах сумеснага праекта БЕЛТА і Міністэрства юстыцыі Беларусі.
 
Адметна, што ў выданні змешчаны і публікацыі журналістаў нашага часопіса, якія рыхтаваліся сумесна з супрацоўнікамі Нацыянальнага архіва. На працягу года рэдакцыя пад аднайменнай рубрыкай друкавала дакументальныя расследаванні злачынстваў гітлераўцаў. Тут і карныя аперацыі са здзекліва-вылюдскімі назвамі «Зимнее волшебство», «Хорнунг», «Пестрый дятел», «Прогулка на Троицу». Іх ахвярамі сталі тысячы мірных грамадзян, у тым ліку дзяцей і старых. Усе тыя, каго нелюдзі аднеслі да катэгорыі «недаарыйцы».
 
Так, чытаць пра гэта страшна. Але праўда, якой яна ні была б, патрэбна нам і нашым дзецям. БЕЛТА плануе перакласці гэту кнігу на нямецкую мову: няхай на свае вочы пабачаць генацыд ні ў чым не вінаватага народа ў тым ліку тыя, хто сёння спрабуе апраўдаць фашызм і развязвае войны, называючы гэта абаронай дэмакратыі.
 
«Живые памятники. Редкие и уникальные деревья и насаждения Беларуси» – яшчэ адно акадэмічнае выданне, за якое зачапілася вока. Аўтары ў рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Прыродавыкарыстанне і экалагічныя рызыкі» правялі важную і грунтоўную работу – своеасаблівую інвентарызацыю батанічных помнікаў. Яе вынік перада мной – па-мастацку годна аформлены, багата ілюстраваны зборнік.
 
Тут інфармацыя пра добрую сотню найцікавейшых старажылаў лясоў і паркаў Беларусі. Яны з’яўляюцца нацыянальным прыродным багаццем нашай краіны.
 
Такога кшталту помнікі – гэта не толькі старажылы, а і дрэвы з незвычайнай формай і колерам ствала ці кроны, з дзіўнымі асаблівасцямі, якія маюць навуковы інтарэс, асабліва для генетыка-селекцыйнага вывучэння. І такія ўнікальныя экзэмпляры ў Беларусі ёсць: зрослыя дубы 155-гадовага ўзросту або сасна звычайная, у якой пяць ствалоў, што ў працэсе росту перапляліся і набылі форму ліры. Ці яшчэ, напрыклад, самыя высокія дрэвы ў нас – векавыя лістоўніцы еўрапейскія, самыя незвычайныя – дубы-блізняты, елка ніцая, а самыя рэдкія – лістоўніца сібірская, бук еўрапейскі, вяз гладкі, ліпа драбналістая.
 
У кожнага дрэва, як і ў чалавека, – свой лёс і гісторыя. Аўтары з любоўю і павагай ставяцца да роднай прыроды, расказваючы пра свае вандроўкі па Беларусі. Гэта адчуваецца ў кожным радку… Прачытаўшы кнігу, магчыма, нашым чытачам таксама захочацца адправіцца ў невялікае падарожжа па роднай краіне, дзе такія натхняльныя краявіды і багатыя лясы і паркі. То ў добры шлях!