Для аматараў беларускага слова і беларускай літаратуры

на абанеменце Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі новае паступленне.

► Кніга Яўгена Хвалея "ПЯЦЬ БЭЗАВЫХ ПЯЛЁСТКАЎ ШЧАСЦЯ". У выданні змешчаны раман “Мастак-рамантык з берагоў Ушы” пра мастака ХІХ стагоддзя Валенція Ваньковіча, аповесць «Пяць бэзавых пялёсткаў шчасця, або Пандэмія ў Слупцах», тры апавяданні і камедыя "Цешча без пяці хвілін, альбо Незвычайны зяць".
► Кніга Анатоля Казлова "ПАРАЗУМЕЦЦА З ВЕТРАМ" . У кнігу ўвайшлі тры аповесці: "Пытальнік і шматкроп'е, альбо Голас", "Паразумецца з ветрам", "Незламаная свечка". Героі аповесцяў – звычайныя людзі з іх паўсядзённымі турботамі, процьмай патаемных жаданняў і памкненнем "не быць як усе".
У кнізе змешчаны шэраг апавяданняў: "Матрац", "Зацвітанне дзівасілу", "Доўгі вечар", "Судны дзень" і інш.
► Кніга Анатоля Драздова «МИЛАШКА» . Анатолий Дроздов — популярный белорусский писатель-фантаст, автор множества книг в жанрах исторической, боевой и социальной фантастики. В нашу библиотеку поступил его роман «Милашка».
...Всем известно, что в грозу лучше укрыться дома и уж точно не бегать под высоковольтной линией. Герой книги этим правилом пренебрёг, за что и поплатился. Удар молнии и… здравствуй, другой мир! Повезло, что планета похожа на Землю, что населяют планету люди, а не орки с гоблинами... Даже технологии развиты, правда, однобоко. А вот то, что здесь царит матриархат и всех мужчин называют не иначе как «муримами», скверно.
Впрочем, герой намерен освоиться в этом мире всё равно. А как — узнаете, прочитав книгу.


Чакаем аматараў чытання ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы!
А.Хайноўская, бібліятэкар Глыбоцкай ЦРБ
- 319

