Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 

 

 

 

Гісторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тры перыяды: дасавецкі, савецкі, перыяд незалежнасці. Кожны з іх знаходзіць адлюстрапванне ў  навуковай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры.

У Рамках Года гістарычнай памяці задача бібліятэчных работнікаў -- пазнаёміць суайчыннікаў з мастацкімі творамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў, якія паказваюць шырокую панараму жыцця беларусаў з традыцыямі, укладам жыцця, гістарычнымі падзеямі, праз  лёсы герояў асвятляюць доўгі, складаны, часам трагічны шлях фарміравання беларускай дзяржаўнасці.   

І. ДАСАВЕЦКІ ПЕРЫЯД

  1. 1. ПЕРЫЯД ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА XI—XIII СТСТ..
  • ПАДЗЕІ: 
  • Будаўніцтва Сафійскага сабора (1030—1060)
  • Бітва на Нямізе (сакавік 1067)

Слова аб палку Ігаравым. Пер. Я.Купалы

  • Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (1044 – 1101)

Тарасаў Канстанцін "Тры жыцці Рагнеды". Аповесць прысвечана вядомай у гісторыі полацкай князёўне Рагнедзе (962-1000), жонцы кіеўскага князя Уладзіміра, якая спрабавала адпомсціць яму за забойства бацькоў і братоў.

Склярено С. "Владимир" (1962). У рамане аўтар паказвае дзейнасць князя Уладзіміра Святаслававіча (≈956-1015) па ўмацаванню стражытна-рускай дзяржавы, яго барацьбу з унутранымі  і знешнімі ворагамі. Значнае месца ў рамане адводзіцца асабістаму жыццю Уладзіміра, у прыватнасці яго адносінам з полацкай князёўнай Рагнедай. 

Дайнека Леанід «След ваўкалака» (1988). У цэнтpы paмaнa — вoбpaз cлaвyтaгa Уcяcлaвa Чapaдзeя. 1068 год... Стольны Кіеў. Сюды прывезлі і пасадзілі ў поруб кіеўскія князі браты Яраславічы полацкага князя Усяслава, якога зманам захапілі ў палон разам з сынамі Расціславам і Барысам. Чарадзеем і ваўкалакам лічылі гэтага князя. Прыняўшы хрысціянства, ён душой заставаўся яшчэ паганцам. Вераломства кіеўскіх князёў, парушэнне клятвы, якую яны давалі на крыжы, яшчэ больш пахіснулі веру Усяслава ў праведнасць хрысціянства. На гэтым фоне і разгортваюцца далейшыя падзеі рамана.

Народ паўстаў і вызваліў з поруба Усяслава, абвясціў яго Вялікім князем кіеўскім. На яго долю выпалі нялёгкія выпрабаванні, і самае вялікае з іх —крывавая бітва з полаўцамі. Рамантычна намалявана ў рамане і сюжэтная лінія старшата дружынніка Рамана і баярскай дачкі Кацеры. 3 першага пагляду пакахалі яны адзін аднаго. I калі Раман з невялікай дружынай падаўся ў Кіеў, каб уратаваць свайго любімага князя Усяслава, Кацера пайшла за ім і перажыла ўсе нягоды складанага і небяспечнага вандравання.

За гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Дайнека Л. М. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Кастуся Каліноўскага (1990).

  • Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, узвядзене Полацкага храма (~1101/23 – 1167)

Аляшкевіч, А.А. “Крыж княжны Прадславы”. Аповесць у мастацкіх вобразах распавядае гісторыю славутага крыжа знакамітай полацкай ігуменні Ефрасінні — ад часу ягонага стварэння да дзён загадкавага знікнення ў крывавым зарыве Вялікай Айчыннай вайны.

Арлоў Уладзімір “Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая”. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства.

Бондар Таіса “Спакуса” (1989). У рамане аўтар стварыла партрэт Ефрасінні Полацкай і яе драматычнай эпохі.

Коўтун Валянціна “Пакліканыя”. Раман-жыціё прысвечаны святой Апякунцы беларускага народа Еўфрасінні Полацкай. Аўтарка ўзгадвае, што ўзяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася толькі пасля неардынарнай падзеі —начнога аб'яўлення перад ёй самой Еўфрасінні. Прыбачыўся якраз той момант, калі найпадобнейшая ігумення з Полацка разам з іншымі паломнікамі праходзіла праз пяскі грознай Іудзейскай пустыні, пэўна, кіруючыся ў горад свае запаветнае мроі — Ерусалім.

  • Барацьба Полацкага княства з орэнам крыжаносцаў (1200-я)

Арлоў Уладзімір "Дзень, калі ўпала страла". Аповесць пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі.

Дайнека Леанід «Меч князя Вячкі» (1987). У рамане адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу.

Раман «Меч князя Вячкі» адзначаны літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І.Мележа (1988).

Камароўскі Алсь "Крутагор'е"  Раман  прысвечаны 770-годдзю з часу бітвы і перамогі ў 1249 г.  першага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга над  татара-мангольскім ханам Койданам. Камароўскі, А. Крутагор'е: раман, аповесці / Алесь Камароўскі. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 287 с. 

  • Пачатак утварэння новай цэнтралізаванай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, княжанне Міндоўга (1263)

Далідовіч Генрых "Кліч роднага звона". Раман-хроніка знаёміць з гісторыяй утварэння дзяржаўнасці на нашых землях ў ХІІІ стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка як горада, княства і цэнтра будучай дзяржавы

Дайнека Леанід "Жалезныя жалуды" (1990). Раман пра ранні этап станаўлення Вяікага Княства Літоўскага. Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распаліць міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутную дзяржаву. 

 2. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ (ХІІІ ст. - 1795)

  • Грунвальдская бітва (1410)

Бутэвіч Анатоль "Каралева не здраджвала каралю…". Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы стварылася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кажнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.

Іпатава Вольга “Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба”. Аповесць раскрывае адну з самых невядомых старонак Вялікага княства Літоўскага — дзейнасць прыдворных князя Альгерда Кунца, Кругляца і Няжылы, якія пазней сталі трыма віленскімі пакутнікамі, слава аб якіх дайшла да нашых часоў.

В.Іпатава -- лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2006) за гістарычную аповесць «Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба».

 Іпатава Вольга "Знак Вялікага магістра". Раман ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Паказваецца барацьба князя Вітаўта за незалежнасць ВКЛ (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 году.

Войтик, И. А. Княгиня слуцкая Анастасия : отважная защитница”. Твор прысвечаны княгіне слуцкой Анастасіе (~ 1470 — ~ 1526). Подзвіг гэтай мужнай жанчыны, якая ў XVI ст. узначаліла абарону Слуцкага княства ад набегаў крымскіх татараў, падобны да прыгожай легенды. Пазбавіўшыся мужа, яна самастойна арганізавала абарону сталіцы і земляў свайго княства ад злоснікаў. Яе клопатамі горад Слуцак не толькі аднаўляўся пасля варожых нашэсцяў, але і ўладкоўваўся і ўпрыгожваўся новымі храмамі. Усё жыццё княгіні Анастасіі стала прыкладам патрыятызму і самаахвярнага служэння Радзіме.

Масленицына Ирина Анастасия Слуцкая”. Книга посвящена представительнице белорусской истории – княгине-воительнице Анастасии Ивановне Слуцкой, жене слуцкого князя Семёна Олельковича. Она была личностью исключительной, из числа тех, которые посылаются каждому народу не более десятка в столетие, которыми нельзя не восхищаться и следует гордиться. Анастасия Слуцкая вошла в историю Беларуси как защитница Слуцкого княжества от набегов крымских татар в начале XVI века.

Татаринов Юрий “Анастасия Слуцкая”. Жена слуцкого князя Семёна Алельковича, «беларуская Жанна Д’Арк», возглавила оборону Слуцка от татар хана Баты-Гирея. После отбитого штурма, княгиня в доспехах, на коне, вывела свой отряд в поле и ударила по татарам. Татары бежали. Но Баты-Гирей обиделся и в 1505-м году явился под Слуцк опять. Успех был тот же. Хан не успокоился и через год снова стоял под Слуцком. Момент благоприятствовал - князь Семён умер. Оборону опять возглавила княгиня. Слуцк татары не взяли, откатились к Клецку, их отряды были биты случанами в Копыле, а потом подошёл князь Михаил Глинский, и войско Баты-Гирея было разбито наголову.

Чаропка Вітаўт «Храм без бога» (1992). Раман пра падзеі на Беларусі пачатку XVI стагоддзя: набегі крымскіх татар, аблога імі Слуцка, перамога літоўска-беларускіх войск над татарамі пад Клецкам, паўстанне беларускай шляхты на чале князя Глінскага супраць караля Жыгмонта. У цэнтры рамана вобраз воіна слуцкай дружыны Мацея Кузьмініча, які ў пагоні за асабістаю выгадаю становіцца на шлях пагодніцтва і злачынства, здраджвае сваім таварышам, ідзе супраць народа. Разам з прыдуманымі героямі ў рамане дзейнічаюць і рэальныя гістарычныя асобы: кароль Польшчы Аляксандр, маршалак Міхайла Глінскі (~ 1508 г.), слуцкая княгіня Анастасія і іншыя.

  • Аршанская бітва. Перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім над войскам маскоўскіх ваявод (8 верасня 1514)

Дайнека Леанід “Назаві сына Канстанцінам”. Дзеянне ў рамане адбываецца ў XV – XVI стагоддзі. Першапачаткова аўтар хацеў назваць свой раман «Тры Канстанціны», бо іх у творы «задзейнічана» не меней за трох: і наш Астрожскі, і два замежных — імператары ў Рыме ды Канстанцінопалі. Адзін з манархаў зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй у Рымскай імперыі, другі бараніў сталіцу Візантыі ад асманаў. Назва скіравана яшчэ і ў будучыню, дзе народзяцца новыя Канстанціны – Міцкевіч, Каліноўскі… На старонках кнігі — тугі вузел, дзе замяшаны гісторыя, прыгоды, фантастыка і містыка ў розных «вымярэннях» — ад чацвёртага да шаснаццатага стагоддзяў.

  • Пачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе ( 1517)

Лойка Алег "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае”. Герой рамана-эсе – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра яго жыццё і дзейнасць у Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Лойка А. -- лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае». 

Ялугин Эрнст "Мстиславцев посох..." (1971). У аповесці аўтар расказвае пра горад Мсціслаў і яго майстроў у сярэдзіне ХVІ ст. Многія старонкі прысвечаны юнаму Петраку, які потым стаў адным з рускіх і беларускіх першадрукароў Пятром Мсціслаўцам, паплечнікам Івана Фёдарава.

  • Выданне Міколай Гусоўскім паэмы “Песня пра зубра” (1521–1522)

Арлоў Уладзімір “Час чумы”. У цэнтры аповесці выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. 

3. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ (1569-1795)

  • вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй (1654–1667) 
  • Паўночная вайна паміж Расіяй і Швецыяй (1700–1721) 

Бутэвіч Анатоль “Паміж Княствам і Каронай : Ад Крэва да Кракава”. Гэты твор — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад стварэння Вялікага Княства Літоўскага, Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.

Ждан, О. "Князь. Государыня. Епископ". Автор рассказывает о князе Мстиславском, который попал в очень сложную ситуацию: князь открывает ворота города перед московским войском, чтобы избежать кровопролития. А потом мучительно размышляет, какому государю присягнуть?

Іпатава Вольга "Чорная княгіня". У аповесці распавядаецца пра трагічны жаночы лес княгіні Лізаветы Астрожскай. Сярод герояў аповесці Сымон Будны (1530 – 1593) , Васіль Астрожскі (1527 – 21.03.1608) i іншыя.

Ліпскі Уладзімір "Цар". У рамане даследуецца беларускі след царавання Дзімітрыя і паказаны шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый трона: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай? На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана нястомны і дапытлівы вясковец Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар.  Ліпскі, У. С. Цар: раман / Уладзімір Ліпскі; мастакі: Георгій Лойка, Леанід Данелія. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2020. — 352 с.: іл.

Караткевіч Уладзімір “Чорны замак альшанскі”. Раман перадае гістрычную атмасферу XVII ст. Напачатку XVII ст. княжыў у Альшанах Вітаўт Хведаравіч. Была ў яго маладая і прыгожая жонка Ганна — Гардзіслава Альшанская, у дзявоцтве князеўна Мязецкая. Біскуп Кладзенскі Геранім абвінавачваў яе ў забыцці княскага і жаночага гонару, а галоўным чынам, у тым, што ворагі княства карысталіся для патаемных сустрэч з ёю вопраткаю мніхаў (манахаў). І вось у 1612 г. княгіня разам з «мніхам» знікла і нідзе не засталося ніякіх слядоў. Казалі, што князь злавіў уцекачоў і забіў. Разам з імі знік і скарб князя Альшанскага, зніклі ўсе дакументы, нават радавыя граматы. Гэта таямнічая гісторыя рода Альшанскіх мела свой не менш трагічны працяг у сучаснасці.     

Караткевіч Уладзімір "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў «Хроніцы Белай Русі» Мацея Стрыйкоўскага згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне за каралём Жыгімонтам І-м самазванца, што «сабе прыпісаў і прыўлашчыў» Хрыстова імя, «шалбера па імю Якуб Мялшцінскі». Атрымаўся раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. Выключэнне складае  Кашпар Бекеш (1520—1579), беларускі мысліцель-антытрынітарый. У цэнтры — вобраз Хрыста — Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.                                                                  

Марціновіч Алесь “Гісторыя праз лёсы”. Аўтарская серыя. Кожны з 10 тамоў прысвечаны вядомым асобам Беларусі.

Татарынаў Юрый Барабара Радзівіл”. Існуе паданьне пра тое, што пасля смерці Барбары (1551) кароль наведаў Мікалая Радзівіла (брата Барбары) у Нясвіжы і прывёз з сабой чарадзея, які паабяцаў яму выклікаць дух жонкі ў тым месцы, дзе яны кахалі адзін аднаго. Дух быў выкліканы і кароль сваім каханнем змог утрымаць Барбару, не даўшы ёй вярнуцца туды, адкуль яе выклікаў чарадзей. Кароль спадзяваўся вярнуцца паміраць у Нясвіж, дзе б яны нарэшце сустрэліся. Аднак нечакана ён памёр у Кракаве і, паводле легенды, да нашых дзён дух Чорнай Дамы блукае пакоямі Нясвіжскага замка, у той час як дух Жыгімонта блукае ў Кракаўскім палацы.

Чаропка Вітаўт "Ян Караль Хадкевіч". У рамане  лёс гетмана Вялікага Княства Літоўскага. Перамогі пад Кірхгольмам і Хоцінам (1621) на доўгія стагоддзі праславілі гэтага ваяра і зрабілі памяць пра імя Яна Караля неўміручай. Кніга мае шматлікія ілюстрацыі, гравюры, рэпрадукцыі карцін, якія дапаўняюць нарыс жыцця гетмана. Чаропка, В. К. Ян Караль Хадкевіч: да 400-годдзя Хацінскай бітвы / Вітаўт Чаропка. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021. — 192 с.: іл. ББК 63.3(4Беи)

Клаз Илья «Белая Русь» (1976). Роман раскрывает страницу истории Беларуси XVII века. В центре произведения – восстание в городе Пинске в 1648 году, где горожане и крестьяне окрестных сёл совместно с казаками, которых прислал им на помощь Богдан Хмельницкий, выступили против жителй католического вероисповедания.

Тарасаў Канстанцін "Міласць для атэіста”. У аповесці ўзнаўляецца вобраз смелага мысляра, брэсцкага шляхціца Казіміра Лышчынскага, адданага смерці на вогнішчы за атэізм (1689 г.).

  • Крычаўскае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы (1740–1744)

Арлоў Уладзімір «Міласць князя Гераніма». Аповесць распавядае пра пакаранне кіраўнікоў крычаўскага паўстання. Галоўныя героі аповесці — князь Геранім Радзівіл і крычаўскі бурмістр, гарматнік Іван Карпач.

Караткевіч Уладзімір «Маці Урагану». За аснову п’есы аўтар узяў гістарычныя звесткі аб паўстанні ў горадзе Крычаве, многія ўдзельнікі якога загінулі, але ў народнай памяці засталіся ўспаміны пра іх мужнасць. У канцы твора гераіня Агна Вецер, маці пакаранага смерцю кіраўніка паўстання, цалуе ворагаў і заражае іх невылечнай хваробай, такім спосабам помсцячы крыўдзіцелям. У творы сцвярджаецца ідэя аб самаахвярнасці, непакорнасці і неўміручасці беларускага народа. 

  • Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (1794–1795)

Конеў Я. “Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі” : раман / Я. Конеў // Полымя.- 2009.- № 5.- С. 12-58.

Конеў Я. “Грэчаская ідылія Тадэвуша Касцюшкі” : раман / Я. Конеў // Полымя.- 2008.- № 1, № 2.

Конеў Я. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : раман / Я. Конеў // Полымя.- 2004.- № 10.- С. 14-64; № 11.- С. 76-115. Аўтар артымаў заахвольчваную прэмію Рэспубліканскага конкурсу на лепшы мастацкі твор 2006 года “Залаты купідонолотой Купидон”за раман “Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі” (2007).

Конеў, Я. “Срэбраны арол у чырвоным полі : аповесць” / Я. Конеў // Полымя.- 2003.- № 10.- С. 16-94. 

4. РАСІЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ (1795—1917)

  • нашэсце арміі Напалеона (1812)

Арлоў Уладзімір “Сны Імператара”. Аповесць прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Чытача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл.

Голубева Наталья "На перепутье двух дорог". В центре исторического романа находится Бобруйская крепость, стратегическое укрепление, возведенное перед Отечественной войной 1812 г. и ставшее ключевым звеном в создании общей системы укрепления западных рубежей Российской империи. Действующие персонажи романа не только реальные исторические личности (государь-император Александр I, военный министр Барклай-де-Толли, авторы проекта Бобруйской крепости Карл Опперман и Теодор Норбут, представители шляхты Михаил Огинский и Александр Сапега), но и вымышленные герои - простые люди, которые, оказавшись на перепутье двух дорог, должны разобраться в сложных перипетиях того времени.

Голубов Сергей "Багратион" (1943) . У рамане апісваецца адступленне 2-й Заходняй рускай арміі, якой камандаваў Баграціён. Каб выйграць час і пераправіцца на другі бераг Дняпра ў раёне Новага Быхава, Баграціён пакінуў  пры в. Салтанаўцы корпус генерала Раеўскага. Бой пры Салтанаўцы адбыўся ў ліпені 1812 года.

Клаз Илья «Жарцы» (1955). Гістарычнае апавяданне пра сялян в. Жарцы Полацкага павета Віцебскай губерніі, якія ў адказ на грабяжы і  здзекі французскіх салдат са зброяй у руках выступілі супраць іх. Партызанскі атрад гэтай вёскі сумесна з рускімі войскамі двойчы ўдзельнічаў у баях за вызваленне Полацка ад напалеонаўскіх захопнікаў.

  •  Рэформа 1861 года

Клаз Илья "Подснежники" (1958). У аповесці распавядаецца аб пачатку будаўніцтва цукровай фабрыкі на сялянскіх землях адразу пасля рэформы 1961 года.

Якімовіч Алесь. "Адкуль ліха на свеце" (1963). Падзеі, апісаныя ў аповесці, адбываюцца напярэдадні і ў час правядзення рэформы 1861 года. Дзесяцігадовы Язэпка трапляе падпаскам да пастуха Міхаля, які расказвае хлопчыку аб працы па кантракту ў панскага цівуна.

  • Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863–1864)

Арлоў Уладзімір “Дзень, калі ўпала страла”. Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпохі. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі і іншыя. Яе герояў яднае пачуццё патрыятызму, клопат аб будучыні роднай зямлі, дзеля якой яны гатовыя ахвяраваць жыццём.

Караткевіч Уладзімір “Каласы пад сярпом тваім”. Раман прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання 1863–1864 гадоў у Беларусі. У ім апісваецца станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве — у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы — К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

Наварыч Алесь “Літоўскі воўк”. Час — рэвалюцыйныя падзеі 1863 году. Аўтар выкрыстоўвае гістарычны фон у якасьці своеасаблівай матрыцы, якую чытач павінен злічыць і налажыць на цяперашні дзень. Гэты раман паказвае нам так званую "альтэрнатыўную" гісторыю паўстання 1863 г., аўтарскае бачанне яе. Акрамя рэвалюцыйных настрояў, звязаных з падзеямі паўстання, у творы прысутнічае і невялікая рамантычная лінія. Але збольшага ўсё ж яна звязаная з рамантызацыяй дзейнасці паўстанцаў.

За раман "Літоўскі воўк" А. Наварыч атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003).  

Якімовіч А. I. "Кастусь Каліноўскі" (1971). Дакументальная аповесць. У аповесці аўтар дакладна паказаў кіраўнікоў паўстання 1863 г., генерал-губернатара Мыраўёва і інш., а таксама ўвёў створаныя вобразы літаратурных герояў. 

  • Першая руская рэвалюцыя (1905-1907) 

Гартны Цішка "За сваю волю, за волю краіны" (1920). Падзеі ў аповесці (незакончанай) адбываюцца ў невялікім беларускім мястэчку. Аўтар сцвярджае, што і пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг., у змрочыя часы царскай рэакцыі, нават у глухіх мястэчках, аддаленых ад буйных прамысловых цэнтраў, рабочыя не спынялі барацьбы.

Гроднеў Мікола "Пярэдадзень". Аповесць паказвае становішча беларускага сялянства на працягу апошніх гадоў ХІХ ст. і  напярэдадні першай рускай рэвалюцыі. У кн.: Гроднеў, М.Што скажуць людзі: аповесці / Мікола Гроднеў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. - 318, [2] с.

Чарнышэвіч Аркадзь "Засценак Малінаўка" (1964-1965). У рамане рэалістычна паказана беларуская вёска напярэдадні рэвалюцыі 1905-1907 гг.: расслаенне сялян, становішча батракоў, рэвалюцыйная работа сацыял-дэмакратаў.

Мурашка Рыгор "Сын" (1929). У рамане разгортваюцца падзеі напярэдадні і ў час рэвалюцыі1905-1907 гг. у невялікім павятовымгорадзе. Героі рамана -- маладыя рабочыя, сацыял-дэмакраты, сяляне, бундаўцы, члены Грамады, гімназісты. 

  • Першая сусветная вайна (1914–1918)

Броўка  Пятрусь. У паэмах "Скрозь горы і стэпы" і "1914" аўтар раскрывае падзеі Грамадзянскай вайны, асноўныя рысы чалавечага характару, паводзіны людзей ва ўмовах складанай рэчаіснасці.

Галавач Платон "Праз гады" (1934). У рамане ахоплены падзеі з 1913 да 1933 года: Першая сусветная, грамадзянская войны, калектывізацыя. Да ўсяго гэтага, у той ці іншай ступені, маюць дачыненне і героі твора. 

Гартны Цішка "Сокі цаліны" (1914-1929). У рамане раскрываецца тэма рэвалюцыйнага ўздыму барацьбітоў з царскім самаўладствам да перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. Побач з гэтым пісьменнік удзяляе многа ўвагі паказу местачковага і фабрычна-завадскога жыцця.

Герасимов Николай "Завтрашний день принадлежит тебе" (1966). Аповесць пра паўстанне салдат Гомельскага размеркавальнага пункта ў кастрычніку  1916 г.  // В кн.: Герасимов, Н. Завтрашний день принадлежит тебе ; Огонь над Каличевкой: повести / Николай Герасимов. - Минск : Мастацкая літаратура, 1979. - 332, [3] с.

Гарэцкі Максім "На імперыялістычнай вайне" (1914–1915). Дакументальна-мастацкія запіскі ў форме дзённіка, адлюстроўваюць службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

Далідовіч Генрых "Гаспадар-камень" (1984). Раман прысвечаным пярэдадню І-й сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі.

За раман «Гаспадар-камень» Далідовіч Г. атрымаў літаратурную прэмію імя І. Мележа (1987).

Лынькоў, М. На чырвоных лядах. У Міхася Лынькова ў 30-я гады мінулага стагоддзя паўстала маштабная задума мастацкага творы пра народнага жыцця дарэвалюцыйнай пары. Такім творам і стала аповесць «На чырвоных лядах». У ёй аўтар распавёў пра жыццё напярэдадні Першай сусветнай вайны ў невялікім мястэчку. У аповесці выведзены шэраг цікавых тыпажоў, прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Сваіх персанажаў аўтар меў намер правесці праз падзеі грамадзянскай вайны, калектывізацыі. Але аповесць засталася няскончанай, таму што была жорстка раскрытыкаваная.

Якімовіч Алесь "Канец сервітуту" (1966) і "Цяжкі год" (1976). Аповесці прысвечаны падзеям 1914-1918 гг., часу Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі 1917 г. 

ІІ. САВЕЦКІ ПЕРЫЯД 1917-1941 ПЕРЫЯД

1. ДАВАЕННЫ 

  • Кастрычніцкая рэвалюцыя (лістапад 1917)

Зарэцкі Міхась «Сцежкі-дарожкі» (1927). Раман прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. У ім паказаны лёс народа, пакутлівыя разважанні і пошукі інтэлігенцыі ў пераломны гістарычны перыяд.

  • Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (БНР) (сакавік 1918)

Гарэцкі Максім «Віленскія камунары». У рамане на адным толькі эпізодзе рэальнага жыцця і подзвігу віленскіх рэвалюцыянераў у часы грамадзянскай вайны прадэманстраваны магчымасці беларускай гісторыі. Апавяданне ідзе ад імя першай асобы, Мацея Мышкі, прамога нашчадка беларускіх паўстанцаў, носьбіта нацыянальнай ідэі, вачыма якога ўбачаны падзеі.

Далідовіч Генрых “Пабуджаныя», «Свой дом». Раманы прысвечаны падзеям ад Першай сусветнай вайны да 1919 года — перыяду станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Героямі з’яўляюцца рэальныя гістарычныя дзеячы: Янка Купала, Цішка Гартны, Аляксандр Чарвякоў і іншыя ўдзельнікі і кіраўнікі палітычных плыняў розных накірункаў у Беларусі ў 1917-1918 гг..

Шамякін Іван “Петраград – Брэст”. Раман пра першыя месяцы існавання Савецкай дзяржавы, пра барацьбу У. І. Леніна і яго паплечнікаў супраць трацкістаў і "левых" за заключэнне Брэсцкага мірнага дагавору.

  • Абвешчэнне БССР (1 студзеня 1919)

Гурскі, І. Вецер веку: раман-хроніка. Раман ахоплівае значны прамежак часу з гісторыі Беларусі: ад лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэавалюцыі да абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 г.  С. 29-30, 32-35; Устанаўленне двоеўладдзя ў Мінску С, 34-37.  Гурскі, І. Вецер веку: раман-хроніка ў 4 кн.: [у 2 т.], Т.1 / Ілья Гурскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. - С. 29-30, 32-35. -- (Беларускі раман).

  • Савецка-польская  вайна (1919–1921)

 

Машара Міхась «Ішоў дваццаты год», «І прыйдзе час...». Раманы прысвечаныя падзеям грамадзянскай вайны (1919-1921 гг.). У рамане «Ішоў дваццаты год». паказваецца барацьба Чырвонай Арміі з белапольскімі акупантамі, яе легендарны паход на Варшаву. У гэтым паходзе асабліва вылучаюцца кавалерысты трэццяга Корпуса, якім камандаваў у савецкі час палкаводзец Гая Гай.

  • Слуцкае паўстанне (1920)

Быкаў Васіль “На Чорных лядах” (1994). Апавяданне паказвае паўстанне заможных сялян у 1920-м на Случчыне. Bосем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому было даручана закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаaхвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі.

Федарэнка Андрэй “Нічые”. Аповесць пра слуцкае паўстанне, якое сярод мноства падобных, было самым масавым і мела нацыянальна-вызваленчы характар.

За зборнік прозы “Нічые” аўтар атрымаў прэмію А.Глобуса Залатая літара” (2009). 

  • Беларуская ССР увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). (1922)
  • Падпольная барацьба ў Заходняй Беларусі

Галавач Платон “Навела без назвы” (1934), “Спатканне” (1936). У творах расказваецца аб камуністычным падполлі Заходняй Беларусі.

Гарэцкі Максім «Віленскія камунары» (1963).   У рамане аўтар імкнуўся апісаць лёсы сваіх сваякоў і аднавяскоўцаў і праз гэта паказаць лёс Беларусі.

Пестрак Пестрак “Сустрэнемся на барыкадах”. Раман пра змаганне народа Заходняй Беларусі за ўз’яднанне з Усходняй, аўтар якога быў удзельнікам і жывым сведкам гэтай барацьбы. 

  • Калектывізацыя

Баранавых Сымон «Межы» (1930), Аповесць пісалася ў час «мірнага» разгортвання калектывізацыі, калі яшчэ не было інспіраванага ўладаю рэзкага размежавання на «кулакоў» і «беднякоў», а партыйны лозунг «хто каго?» хаваўся ў запасніках. Будучыя вострыя канфлікты яшчэ толькі спеюць, а розныя адносіны да падзей выяўляюцца ў сутыкненнях бацькі і сына, якія не выходзяць за межы сям'і. Галоўнага героя хвалюе не сама калектывізацыя («Мая гаспадарка. Мая»), а працэс руйнавання ранейшага, выпрабаванага за стагоддзі ладу жыцця, які здаецца яго сыну кансерватыўным і бесперспектыўным.

Брыль Янка “У Забалоцці днее”. Аснову аповесці складаюць сацыяльныя і маральна-этычныя канфлікты ў заходнебеларускай рэчаіснасці, калі адбывалася калектывізацыя і перайначвалася псіхалогія ўчарашняга селяніна-аднаасобніка.

Быкаў Васіль “Аблава”. У аповесці, асвятляючы падзеі калектывізацыі, аўтар упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям’ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю.

Быкаў Васіль “Знак бяды” (1982).

Галавач Платон “Спалох на загонах” (1931). У аповесці драматызм дзеяння дасягае свайго апагею, бо супрацьстаянне класаў перарастае ў канфлікт. Паводле слоў аўтара, ён імкнуўся «з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе».

Гаўрыловіч Уладзімір “Палешукі”. Трылогію складаюць раманы “Забранае шчасце”, “Палешукі”, “…Тут твае карані”. Яна ахоплівае жыццё палешукоў пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя і заканчваючы нашым часам. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця.

Зарэцкі Міхась “Вясна 1930 года” (1930). Нарыс прысвечаны падзеям калектывізацыі, у якім аўтар прадстаўляе думкі пра лёс працоўнай вёскі, праўдзівы паказ цяжкасцей арганізацыі калгаса.

Зарэцкі Міхась “ Вязьмо” (1932). Адзін з нешматлікіх у савецкай літаратуры твораў, у якім аспрэчваецца эканамічная мэтазгоднасць і маральная апраўданасць суцэльнай калектывізацыі (Л.Лыч). Паміж раманамі “ Сцежкі - дарожкі ” і “ Вязьмо ” М. Зарэцкі пісаў яшчэ адзін маштабны твор – “ Крывічы”.

Зарэцкі Міхась “Лісты ад знаёмага” (1931). Пісьменнік выбраў нетрадыцыйную форму падачы матэрыялу ў выглядзе лістоў ад чалавека, “знаёмага”, які нібы збоку назірае за тым, што адбываецца і піша пра гэта аўтару.

Крапіва Кандрат “Мядзведзічы” (1931). У няскончаным рамане “Мядзведзічы” рэалістычна паказана жыццё беларускай вёскі напярэдадні калектывізацыі.

Колас Якуб “Адшчапенец” (1931). У першым аўтарскім варыянце аповесць была востраактуальна для свайго часу і выходзіла на праблемы агульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсавання тагачасных падзей "Паднятую цаліну" М. Шолахава і "Краіну Муравію" А. Твардоўскага.

Мележ Іван “Людзі на балоце” (1962). Раман з цыкла “Палеская хроніка” аб устанаўлені савецкай улады ў палескай вёсцы Курані.

Аўтар узнагароджаны Ленінскай прэміяй за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1972).

Сачанка Барыс “Вялікі лес” (1980, 1982, 1984). Раман-трылогія ахоплівае вялікі перыяд жыцця жыхароў вёскі Вялікі Лес і расказвае пра час калектывізацыі, пра суровыя 30-ыя гады.

  • Перыяд сталінскіх рэпрэсій. 1936–1940 гг. 

Быкаў Васіль “Жоўты пясочак” (1995). У апавяданні пісьменнік звярнуўся да тэмы рэпрэсій 1930-х. На расстрэл вязуць шacцяpыx знявoлeныx. Селянін, паэт, чэкіст, былы бeлaгвapдзeeц, мacкoўcкi грабежнік, пapтыeц-бaльшaвiк. Машына пачынае буксаваць і расстрэльных выводзяць, каб яны дапамаглі выцягнуць яе з ямы. Машыну, у якой іх вязуць на смерць. Аўтар па-майстэрску выпісаў характары і да дробязей перадаў паводзіны сваіх персанажаў.

Вакуловская Л. «Вольфрам — это тяжёлый металл» (1988)

Грахоўскі Сяргей "З воўчым білетам" (1991), "Такія сінія снягі”. У дакументальнай аповесці “Зона маўчання” (1990) аўтар прыводзіць страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі.

Мікуліч Барыс “Аповесць для сябе” (1993). Дзённікавыя запісы-ўспаміны пісьменніка расказваюць у тым ліку і пра лагернае, турэмнае жыццё.

Пруднікаў Павел “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991). Аповесці — найбольш значныя творы аўтара, носяць аўтабіяграфічны характар. Галоўным героем з’яўляецца Міхась Асцёрскі, прататыпам лёсу якога стаў лёс самога аўтара. Першая аповесць распавядае пра яго пакуты ў ленінградскіх “Крыжах”; у другой аповесці распавядаецца пра тое, як Міхась адбываў тэрмін зняволення ў Сібіры. Аповесці змешчаны ў кнізе “За калючым дротам”.

П.Пруднікаў за кнігу “За калючым дротам” узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларус (1995).

Cкpыгaн Янка "Cкypaнoe пaлiтo", "Pyбeц". Аўтабіяграфічныя аповесці пісьменніка аб перыяду знаходжання пад рэпрэсіямі.

  • Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)

Да асэнсавання подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны літаратары звярталіся адразу ў пасляваенныя гады. Шырока ўваходзілі ў апавяданне публіцыстыка і дакументалізм. У ваеннай прозе вылучаюцца жанры рамана, рамана-эпапеі, мемуарных запісаў, успамінаў.

Асіпенка Алесь "Вогненны азімут". У гэтай кнізе мне хацелася па магчымасці шырока і праўдзіва расказаць пра тыя падзеі, што адбываліся ў першыя шэсць месяцаў фашысцкай акупацыі, бо яны — гэтыя падзеі — падрыхтавалі масавы партызанскі рух 1942 года на Беларусі. Я паставіў у цэнтры рамана пяцёра падпольшчыкаў-камуністаў. Гэта былі мірныя людзі, якім выпала ва ўмовах страшэннага тэрору і гестапаўекіх правакацый, ахвяруючы сабой, ствараць пачаткі той класічнай партызанскай стратэгіі і тактыкі, якімі і дасюль здзіўляецца свет. Нк і ва ўсякай вялікай і складанай справе, мае героі не пазбегнулі памылак, але не памылкі характарызуюць іх. Проста гэта былі звычайныя людзі ў незвычайных умовах.  (Да чытача, Аўтар)
 

Брыль Янка. Вострыя грамадска-сацыяльныя праблемы, тагачасныя канфлікты раскрывае ў сваіх апавяданнях Я.Брыль. У апавяданні “Адзін дзень” героі пастаўлены перад выбарам: ці пакінуць у бядзе жанчыну-маці і тым самым уратавацца, ці застацца сапраўднымі людзьмі. Падзеі развіваюцца драматычна, напружана, паміж людзьмі нібы праходзіць суровая мяжа, вадападзел, што аддзяляе дабро ад зла, гуманізм ад жорсткасці. 

Лынькоў Міхась “Векапомныя дні” (1957). Падзеі ў рамане паказаны надзвычай шырока, з захаваннем дакументальнай асновы. Аўтар засяроджвае ўвагу чытача на такіх гістарычных фактах, як дзейнасць Канстанціна Заслонава, подзвіг бацькі Міная, пакаранне смерцю ката беларускага народа гаўляйтара Кубэ і інш.

Лынькоў М. — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

Кулакоўскі Аляксей “Расстаёмся ненадоўга” (1955). У рамане праз уважлівасць да побыту, бытавой і маральна-этычнай праблематыкі аўтар пазбег апісальнасці і ўзнёслай публіцыстычнасці ў паказе ваенных падзей. Вайна парушыла мірны ўклад жыцця многіх людзей. Яна разлучыла родных і блізкіх, нарадзіла герояў і прыстасаванцаў. Вялікія падзеі праламляюцца ў малым, у сямейна-бытавой сферы.

Навуменка Іван “Сасна пры дарозе” (1962), «Вецер у соснах» (1967). У раманах аўтар даследуе патрыятычна-вызваленчы рух. Ён паказвае, што несла з сабой фашысцкая акупацыя, як драматычна склаўся лёс маладога пакалення, якое ўступала ў вайну. Падпольная і партызанская барацьба раскрыта з добрым веданнем яе сапраўдных рэалій, складанасцяў.

Мележ Iван “Мінскі напрамак” (1953). Аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра аперацыю «Баграціён».

Творы, у якіх вайна разглядаецца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара.

Адамовіч Алесь “Хатынская аповесць” (1971). Аповесць прысвечаная барацьбе партызан супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кульмінацыяй аповесці з'яўляецца знішчэнне карнікамі-гітлераўцамі жыхароў адной з беларускіх вёсак, што дазваляе аўтару правесці паралелі як з трагедыяй Хатыні, так і з ваеннымі злачынствамі наступных дзесяцігоддзяў.

Аўрамчык Мікола “У падзямеллі” (1986). Раман— першая кніга прозы вядомага паэта. Твор уваскрашае драматычныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, духоўнае процістаянне, няскоранасць савецкіх ваеннапалонных, якіх фашысты загналі пад зямлю, у шахты Рура. У цэнтры рамана — вобраз беларускага хлопца Янкі. Выстаяць у невыносных умовах яму дапамагае інтэрнацыянальная салідарнасць рабочых шахты — французаў, палякаў, немцаў.

Быкаў Васіль “Знак бяды”.

В.Быкаў -- лаўрэат Ленінскай прэміі за аповесць «Знак бяды» (1986)

Дайнека Леанід “Футбол на замініраваным полі”. Раман прысвечаны праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жыцці. Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкін вярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў. Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці…                                                                                                                                          

Казько Віктар Суд у Слабадзе(1978). Для аповесці характэрна сумяшчэнне двух часавых пластоў — мінулага і сучаснага. Менавіта ў мірны час галоўны герой, дзетдомавец Колька Лецечка стаў ахвярай той страшэннай вайны. Герой успамінае трагічнае дзяцінства: эксперыменты над людзьмі ў канцлагеры, дзе ён быў, страту маці... Усё тое, што адняло ў хлопца памяць, вяртаецца, калі ён прыходзіць на суд над былымі паліцэйскімі. Гэта выпрабаванне не пад сілу падлетку і ён, маральна і фізічна зняможаны ўспамінамі, памірае. Аўтар  адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці.

В.Казько — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа за аповесць “Суд у Слабадзе” (1982).

Кобец-Филимонова Е. Г. "Жаворонки над Хатынью" Повесть о предвоенном и военном времени в белорусском селе Хатынь, о трудной жизни людей в период фашистской оккупации, борьбе с захватчиками и трагедии, разыгравшейся там, когда село и всё население его – дети, женщины и старики – были сожжены. Автор зримо показывает жизнь отдельных семей, рисует яркие образы детей и взрослых, их участие в общей борьбе, рассказывает о судьбе тех немногих людей, кто уцелел.

Марціновіч Алесь “Груша на Голым Полі” (1986). Храналагічныя рамкі невялікія - вясна - восень 1942 г. Галоўны герой - беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Заключны раздзел рамана - першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі. Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, негледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.

Пташнікаў Іван “Найдорф” (1975). Аповесць расказвае пра барацьбу партызанаў і беларусаў супраць акупантаў. І.Пташнікаў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Пташнікаў Іван “Тартак” (1967). Аповесць пра трагедыю спаленай разам з людзьмі вёскі, такой як Дальва.

Савіцкі Алесь Трылогія “Верай і праўдай” (1976), “Літасці не чакай” (1982), “Памерці заўсёды паспееш” (1983) . “Зямля не раскажа” (1980) , “Верасы” (1987). У раманах расказваецца пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеі адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах.

Савіцкі Алесь “Обаль” (1989). Раман прысвечаны юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора - Фруза Зянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі і Зіна Партнова.

Саламаха Уладзімір “Калі ўпадзе адзін” (2019). Раман у аповесцях прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час. У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i гуднянцы, якiя цудам выжылi.

Сачанка Барыс “Чужое неба” (1975). Paмaн y нaвeлax аб прымусовым знаходжанні аўтара ў Германіі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Сачанка Барыс “Апошнія і першыя” (1968). Б. Сачанка адным з першых у беларускай прозе пачаў распрацоўваць тэму Хатыняў. Аповесць “Апошнія і першыя” прысвечаная роднай вёсцы пісьменніка, з’яўляецца своеасаблівым рэквіем ахвярам вайны. Праз трагедыю палескай вёскі Рудні, спаленай фашыстамі, аўтар змог перадаць як трагедыю ўсяго народа, над якім навісла пагроза знішчэння.

Чыгрынаў Іван Пенталогія «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976, ), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992) і «Не ўсе мы згінем» (1996) звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі). Падзеі ў пенталогіі пачынаюцца з першых месяцаў вайны і заканчваюцца летам 1944 года. Адлюстравана атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху. 

Аўтар праўдзіва паказаў адступленне Чырвонай арміі з баямі на ўсход, прыход немцаў і досыць пасіўную, асцярожную рэакцыю насельніцтва, якое на першым этапе акупацыі з неахвотай удзельнічала ў фарміраванні як новых органаў улады, так і партызанскіх атрадаў. Такое выкладанне падзей падаецца абгрунтаваным і па-мастацку глыбокім, паколькі яно паказвае выразную дыферэнцыяцыю ў стаўленні мясцовага насельніцтва да вайны. 

За раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві" І.Чыгрынаў атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Фадзеева (1979).

Шамякін Іван “Зеніт”. Раман ахоплівае падзеі апошняга года вайны, ад пераможнага наступлення нашай арміі на Карэльскім фронце летам 1944 года да Дня Перамогі.

 

Пісьменнікі паслеваеннага часу выкарыстоўваюць жанр дакументальнай ваеннай прозы, заснаваны на рэальным матэрыяле, дакладных фактах.

А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснікаў “Я з вогненай вёскі” (1975). Кніга ўвекавечвае ўсенародныя памяць і боль і з’яўляецца суровым абвінавачваннем фашызму. У кнізе сабраны ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак, сведчанні толькі тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, забойствы родных і аднавяскоўцаў. Для апытання відавочцаў пісьменнікі на працягу 1970-1973 гадоў аб'ездзілі з магнітафонам 147 вёсак у 35 раёнах Беларусі і запісалі ўспаміны больш за 300 непасрэдных удзельнікаў падзей.

Алексіевіч СвятланаАпошнія сведкі: кніга недзіцячых апавяданняў” (1985). Кніга (сто недзіцячых аповедаў) заснавана на ўспамінах дзяцей, якім у час Вялікай айчыннай вайны было ад шасці да дванаццаці год.

Алексіевіч Святлана “У вайны не жаночы твар” (1983). Аўтар сабрала амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі праз усе выпрабаванні жорсткага часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала параненых, але і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку.

 2. ПАСЛЕВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1945-1990)

  • Вайна ў Афганістане (1979-1989)

Алексиевич Светлана “Цинковые мальчики (1989). Книга посвящена Афганской войне и названа так потому, что тела погибших солдат доставлялись на родину в цинковых гробах. Основанием для книги стали интервью с матерями погибших солдат, а также с вернувшимися с войны участниками афганской кампании.

Кусянкоў Мікола “Хмель каля вольхі” (2010). Трэцi раман з трылогii М. Кусянкова, прысвечанай гiсторыi сям’i Гаркушаў. У цэнтры рамана «Хмель каля вольхi» — лёс унука Гаркушы Валянцiна. Юнака, якога фактычна выгадавалi бабуля з дзядулем, забiраюць у войска i пасылаюць у Афганiстан, адкуль ен не вяртаецца. Сямейная трагедыя адбываецца на фоне вялiкай агульнай бяды — чарнобыльскай катастрофы, якая страшнай навалай прайшла па родных Гаркушавых мясцiнах.

Раманы "Явар з калiнаю» i «Арляк i зязюля» адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй Рэспублiкi Беларусь iмя Якуба Коласа (2000). 

Чаргінец Мікалай “Сыновья” (1989). У кнізе расказваецца пра вайну ў Афганістане, пра трагічны лёс савецкіх салдат, зусім яшчэ маладых хлопцаў, якія трапілі ў паветрана-дэсантныя войскі. І пра мацярок, якія не дачакаліся сваіх сыноў з гэтай страшнай вайны.

М. Чаргінец — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева за раман «Сыновья» (1990).

Чайка Аркадий "Среди афганских гор" : документальные очерки / Аркадий Феодосьевич Чайка. –  Минск : Беларусь, 1989. – 189, [2] с. : ил.

  • Чарнобыльская трагедыя (красавік 1986)

Алексіевіч Святлана “Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласці” (1997). У рамане пісьменніца дакументальна апісвае падзеі Чарнобыля, прыводзіць апавяданні рэальных людзей, іх пачуцці і настроі. У аснове яе рамана – рэальная падзея: выбух на ЧАЭС і яго трагічны вынік – паміранне ліквідатараў і людзей, якія трапілі ў зону радыяцыі. Гэтая кніга не пра Чарнобыль, як піша сама аўтар, а пра свет пасля Чарнобыля. Пра тое, як чалавек жыве, асвойвае новую рэальнасць, якая ёсць, існуе, але яна яшчэ не асэнсавана і не ўсвядомлена.

Бондар Тамара “Iмeм Aйцa i Cынa(2004). У аповесці адзіная і апошняя гаспадыня вёскі Радзімічы, вёскі, якая нагадвае аграмадную пустку пасля таго, як «упала з неба долу гарачая зорка (імя тае зоркі Палын) і ўспыхнула, нібы свяцільня, і святло яе атруціла трэць усіх рэк, азёр і крыніц», разумее неабходнасць шчырай развітальнай малітвы за гэты пракляты край.

Быкаў Васіль "Ваўчыная яма" (1999). Аповесць расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся разам у страшным месцы – чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам, салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік. І наўрад ці меркавалі яны калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: «…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў».

Даніленка, М. Пах позніх грыбоў; Лара; Апошні абход [і інш. апавяданні] / Міхась Даніленка // Полымя. - 2009.- № 1.- С.96-110.

Джад, А. Зона отчуждения: повесть в новеллах / Александр Джад. - Мн.: Асобны дах, 2005. - 272 с.

Казько Віктар “Bыpaтyй i пaмiлyй нac, чopны бyceл” (1993). Галоўная праблема, якую вылучае пісьменнік у сваёй аповесці, гэта праблема алкагалізму. В. Карамазаў імкнецца паказаць, што пасля катастрофы шмат людзей лічыла, што гарэлка выратуе іх. Праз усю аповесць лейтматывам праходзіць вобраз бусла. У творы гэта сімвал бепарусаў як народа, тая птушка, ад якой пайшлі беларусы.

Карамазаў Віктар “Краем белага шляху”. Галоўны герой аповесці Васіль Валетаў, абыходзячы забруджаныя радыяцыяй месцы, бачыць, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць. Але людзям патрэбна праўда, няхай горкая і суровая. Хлусня, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. Валетаў, адчуваючы кроўную сювязь з роднай зямлёй, змагаецца (у межах сваіх сіл і здольнасцей) за яе выратаванне, за яе будучыню.

Крыга Алесь «Выбух над Припятьцю». Дакументальная аповесць пра гісторыю перасялення сям'і Кузьмянкоў. Квітнеючы саўгас "Брагінскі", сучасны  пасёлка Сонечны аднамаментна аказаліся ў зоне адчужэння. Жыхары былі вымушаны шукаць іншае месца жыхарства... 

Левановіч Леанід “Вяртанне ў радыяцыю”. У кнізе ўздымаюцца надзённыя праблемы жыцця пасля Чарнобыля. У апавяданнях дзейнічаюць пераважна маладыя людзі, якія сталі перасяленцамі. У аповесці "Узяць пад варту ў зале суда" выкрываюцца праявы духоўнага Чарнобыля.

Левановіч Леанід “Палыновы вецер”. У рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

За кнігу прозы "Палыновы вецер" Л.Левановіч втрымаў Дыплом ІІІ ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2009 года" (2009).

Навуменка І. “Гacцiнiцa нaд Пpыпяццю” (1994). У аповесці аўтар расказвае пра роднае Палессе, закранутае чорным крылом Чарнобыля, пра запоўненыя хворымі людзьмі бальніцы, пра мёртвыя вёскі, пра змярцвелую Прыпяць з мянушкаю “Угрум-рака”.

Пташнікаў Іван “Львы” (1987). У апавяданні глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі і яе наступстваў сабакі Джукі. Гэта водгук на Чарнобыльскую трагедыю, яе вынікі для ўсяго жывога – ці то чалавек або жывёла.

Пятровіч Барыс “Спачатку была цемра”. Аповесць. “Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру …” Да такой высновы прыходзіць галоўны герой кнігі, які прабыў без прытомнасці – у цемры – амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць … Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнасці Беларусі.

Резанович Анатолий “Полынь-вода” (2011 (?)). Роман-хроника посвящена сложнейшим вопросам истории нашей родины, непосредственно влияющим на судьбы героев повествования, которых коснулись все сложности перестроечного периода: от Чернобыля до ГКЧП. Название романа направляет мысли читателя к чернобыльской трагедии. Лейтмотивом всей книги проходит мысль, что в жизни нет ничего, чтобы не смог пережить человек...

Caчaнка БapыcPoдны кyт”, “Eўкa”. У аповесці “Еўка” старая жанчына прыняла рашэнне пераехаць з забруджанай радыяцый вёскі ў горад да сына. У гэты апошні дзень яна робіць хатнія справы і размаўляе з рэчамі, якія вымушана тут пакінуць.

Cлeд чopнaгa вeтpy”: зборнік (1995). У зборнік ўвaйшлi лeпшыя празаічныя і паэтычныя  caчынeннi бeлapycкix шкoльнiкaў.

Скобелеў Эдуард “Беглец” (1989?). У апусцелай пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёсцы выпадкова засталіся двое — смяротна хворы навуковы супрацоўнік аднаго з інстытутаў і стары, які пражыў доўгае і цяжкае жыццё. Трагічна завяршаецца незвычайная гісторыя гэтых людзей, але іх душэўнае цяпло, іх надзеі і вера вызначаюць новыя перспектывы жыцця.

Дзeдзiч Cтax (Миклашевич Игорь Александрович) “Тpaвeньcкaя выцeчкa”.

Федарэнка Андрэй “Бляха” (1996 (?)). Галоўны герой – вясковы маргінал, у якога замест імя засталася адна толькі мянушка – “дохлы, п’яніца, да таго ж злодзей, “цюрэмшчык”. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС яго жыццё змяняецца: Бляха становіцца патрэбным памочнікам самотным старым. Аднак лёс усё роўна бязлітасна цягне яго да страшэннай развязкі. Апавяданне моцна прагучала ў беларускай літаратуры і мае замежныя ўзнагароды як лепшы твор пра Чарнобыль. 

Чыгрынаў Iван «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989). П’еса.

Шaмякiн Iван «Злaя зopкa» (1991). Раман i першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы для чалавецтва праз боль і трагедыю адной сям’і. У цэнтры вобраз старшыні райвыканкама Уладзіміра Пыльчанкі, на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс яго сям’і: малодшы сын Глеб – інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс, афіцэр-лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца … Такі трагічны фінал.

Шaмякiн Iван ”Зона павышанай радыяцыi”. Аповесць пpaцягвae pacпaчaтyю paнeй y paмaнe "3лaя зopкa" тэмy Чapнoбыля. Aлe цяпep ягo цiкaвяць yжo нacтyпcтвы гэтaй кaтacтpoфы. Toe, як caцыяльнaя тpaгeдыя пacтyпoвa пepaтвapылacя ў acaбicтyю тpaгeдыю чaлaвeкa.аповесці пісьменнік паказвае, як вайна ў Афганістане і аварыя на Чарнобыльскай АЭС сурова перайначылі і без таго нялёгкае жыццё ...

 

Крыніцы:

Гісторыя Беларусі ў літаратурных вобразах: (Дакастрычніцкі перыяд) / Склад. М. Р. Гнеўка -- Мн.: Нар. асвета, 1979.  -- 223 с.

Адкрытыя крыніцы інтэрнет