Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 41

Тыдзень 41

Месяц 643

Усяго 260,159

 Chytanne 4

 

Об этом пишет интернет-журнал о Минске CityDog.by

Белорусскую классику вроде «На ростанях» і «Каласы пад сярпом тваім» знают все. А что необычного осталось в той части литературы, которую нам не преподавали? Узнали у преподавательницы БГУ.

ЛЮДМІЛА СІНЬКОВА

прафесарка, доктарка філалагічных навук, выкладчыца БДУ

– Беларуская літаратура – адна з самых цікавых у свеце. Нашы аўтары любяць ставіць глабальныя пытанні, не баяцца трапіць у пекла самага страшнага чалавечага вопыту. Яны імкнуцца разгаліноўваць праблематыку, адсылаць чытача да глыбокіх падтэкстаў.

Беларускія пісьменнікі з лёгкасцю выходзяць за межы жанравых канонаў. Ну, і калі беларус ужо бярэцца за пісьменства, то літаральна гарыць сваімі ідэямі. Звярнуць яго з выбранага шляху бывае няпроста.

Так пісалі і пішуць не толькі празаікі, але і паэты: Ніл Гілевіч і Міхась Стральцоў, Алесь Разанаў і Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін і Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк і Ігар Бабкоў.

Такімі былі і застаюцца беларускія драматургі – ад Алеся Петрашкевіча да Сяргея Кавалёва. Сярод пералічаных тут мною адзінак, цалкам выпадкова вылучаных з некалькіх сотняў, толькі двое (Стральцоў і Янішчыц) не дажылі да ХХІ стагоддзя.

Містыка і міфы: «Расшыфроўка сэнсу гэтых міфаў захапляе чытача»

Максім Гарэцкі – «Роднае карэнне»

Апавяданне можна знайсці ў зборы твораў Гарэцкага. Гэта гісторыя пра студэнта-медыка, маладога скептыка, які едзе да бацькоў у вёску, каб разабрацца там з «нячыстай сілай», бо сям’я апанавана страхам і баіцца ўвайсці ў сваю хату.

Андрэй Федарэнка – «Пеля»

Знойдзеце гэту гісторыю ў зборніку твораў «Тутэйшыя». Яна пра сучаснага студэнта-філолага, якога роднае балота ратуе ад калецтва або смерці.

Пятро Васючэнка – «Упрочкі»

Таксама можна знайсці ў гэтым жа зборніку. Апавяданне пачынаецца як вясёлая і дастаткова іранічная гісторыя пра сучасніка, а разгортваецца як міфалогія з чараўніцтвам на Каляды.

Людміла Рублеўская – «Старасвецкія міфы горада Б*»

Гэта ўжо асобная кніга. Вельмі дасціпная травестацыя сюжэтаў з грэчаскай і рымскай міфалогіі. Перад кожнай навелай, у якой абыгрываецца міф, Рублеўская замест эпіграфа дае кароценькі пераказ зыходнай старажытнай гісторыі. «Расшыфроўка» сэнсу гэтых старасвецкіх міфаў захапляе чытача.

Дэтэктывы з элементамі фантастыкі: «Героі спрабуюць змяніць будучыню праз магчымасць трапіць у мінулае»

Міраслаў Адамчык і Максім Клімковіч – «Каханка д’ябла, або Карона Вітаўта Вялікага»

Аповесць ёсць у зборніку сучасных дэтэктываў «Карона Вітаўта Вялікага». У гэтым дэтэктыве гісторыя і сучаснасць пераплецены паміж сабой, рэальныя факты змешаны з фантазіяй, гумарам і пародыяй на штампы тых фільмаў-баевікоў, якія расказваюць пра пагоню за скарбамі.

Міхась Зарэцкі – «42 дакументы»

Апавяданне знойдзеце ў зборы твораў Зарэцкага. Яно сапраўды складзена з «дакументаў». Дакладней – з анкет, пратаколаў, лістоў і дзённікавых запісаў. А вось сюжэт – гісторыя пра ліквідацыю банды Заслаўскага ў 1919 годзе.

Міхась Зарэцкі – «Дзіўная»

У гэтым апавяданні герой Блонскі закахаўся ў маладую прывабную Шумаву. Але яна хавае нейкую таямніцу, якая не дае ёй быць шчаслівай. Блонскі пачынае сачыць за жанчынай і раскрывае праўду.

Людміла Рублеўская – «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію»

Аповесць шукайце ў аднайменным выданні разам з творам «Сутарэнні Ромула». Па сюжэце маладыя людзі спрабуюць змяніць будучыню праз магчымасць трапіць у мінулае.

Рамантыка: «Спадабаецца тым, хто любіць прозу Рэмарка»

Міхась Зарэцкі – «Кветка пажоўклая»

Гэта апавяданне са збору твораў Зарэцкага расказвае, як імператывы правільных паводзін у грамадстве разбураюць асабістае жыццё чалавека.

Кузьма Чорны – «Па дарозе»

Апавяданне ёсць у зборы твораў Чорнага. Маладыя Павел, Насця і Алесь са сваімі пачуццямі напярэдадні савецкай эпохі, ад якой чакаюць шчасця.

Кузьма Чорны – «Вераснёвыя ночы»

Там жа знойдзецца яшчэ адна гісторыя пра каханне. Яна – пра выбар прыгожай Агаты паміж двума мужчынамі: надзейным ды нямілым Зыгмусём Чухрэвічам і бяспутным, але ж такім прывабным Асташонкам.

Іван Навуменка – «Смутак белых начэй»

Раман для тых, хто любіць прозу Рэмарка і гісторыі пра юнацкае каханне на вайне.

Васіль Быкаў – «Пакахай мяне, салдацік»

Аповесць можна знайсці ў зборы твораў выдавецтва «Время», таксама ўвесь Быкаў ёсць у Сеціве. Трагічнае, як заўсёды ў Быкава, каханне ў апошнія дні 1945 года ў Аўстрыі. Менавіта там і сустракаюцца землякі – Змітрок Барэйка і Франя.

Іван Шамякін – «Слаўся, Марыя»

Аповесць ёсць як у зборах твораў, так і ў выглядзе асобнага выдання. Гэта аўтабіяграфічная споведзь пра сямейнае жыццё Івана Пятровіча з Машай Кротавай. Ён ведаў яе са школьных, яшчэ дзіцячых гадоў, і быў побач з ёю да самай смерці.

«Лісты жыцця і кахання» Гаўрылы Гарэцкага і Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай

Гэта асобнае выданне, укладанне Радзіма Гарэцкага. Гісторыя незвычайнага кахання незвычайных людзей, складзеная з іх ліставання.

Іван Шамякін – «Драма»

Аповесць пра тое, як сталая жанчына на партыйнай пасадзе амаль міжвольна губіць каханага мужчыну – былога аднакашніка па студэнцтве, харызматычнага дырэктара завода.

Адам Глобус – «Дом»

Раман у фрагментах з кнігі «Сям’я». У раздзеле «Дачка і жонка» разгортваецца гісторыя кахання і стварэння сям’і на фоне познесавецкіх і далейшых гадоў у Мінску.

Андрэй Федарэнка – «Гісторыя хваробы»

Аповесць знойдзеце ў аднайменным выданні або ў іншых зборніках прозы Федарэнкі. У ім – досвед кахання ў інтэр’ерах студэнцкага інтэрната на сыходзе савецкай эпохі.

Алесь Наварыч – «Венерыны чаравічкі»

Можна прачытаць у зборніку «Сучасная беларуская проза: традыцыі і наватарства». Гісторыя пра каханне падлеткаў, калі дзяўчаты яшчэ бязлітасныя, а хлопцы – не нахабныя.

Алесь Наварыч – «Ноч пацалункаў незалежнасці»

Ёсць у аднайменным зборніку апавяданняў тады яшчэ маладога аўтара. Сюжэт пра тое, як хлопец-студэнт прыязджае ў сваю палескую вёску і сустракаецца з аднагодкамі.

Фото: unsplash.com