Убачыла свет Біблія на беларускай мове
Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў».
Наш асветнік Францыск Скарына, які здзейсніў выпуск першай для ўсходніх славян друкаванай Бібліі, сцвярджаў, што трэба любіць і шанаваць, як святыню, роднае слова, з якім нас літасцівы Бог на свет пусціў. З тых часоў шмат рупліўцаў працавала на тое, каб Свяшчэннае Пісанне гучала на роднай мове.
У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову, сярод якіх — доктар філалагічных навук, прафесар БДУ, вучоны сакратар Беларускай Біблійнай камісіі Іван Чарота.
- 384


