А вы ведаеце, што...? Цікавыя факты з біяграфіі Янкі Купалы

Цікавыя факты пра вядомага класіка беларускай літаратуры Янку Купала, якому 7 ліпеня спаўняецца 141 год з дня нараджэння.
Род Купалаў паходзіць са збядненай шляхты. Калі ў дзеда Купалы не стала грошаў, каб заплаціць зямельны налог, яго з сям’ёй выкінулі з роднага дома Радзівілы (ім належыла зямля). Гэты факт і лёг у аснову драмы “Раскіданае гняздо”, напісанай Янкам Купалам.
Імя Янка паэт выбраў не сам – так шчасліва распарадзіўся лёс. Пецярбургскі выдавец першага сборніка Купалы, не ведаючы адметнасцей беларускай мовы, замест Ян напісаў на вокладцы “Жалейкі” Янка. З таго часу Іван Луцэвіч вядомы нам як Янка Купала. А прозвішча Купала звязана з днём нараджэння – 7 ліпеня, святам Купалле.
Вершы Івана Луцэвіча натхнілі Гагарына. Маці першага касманаўта ўзгадвала, што, прачытаўшы “Хлопчык і лётчык”, маленькі Юра адразу пажадаў стаць падобным да героя твора. І, як вы ведеце, гэта дзіцячая мара споўнілася.
На вячорках Купала таньчыў толькі адну польку, таму што іншых танцаў ён не ведаў. А вучыцца танцам не хацеў, бо быў сарамлівым.
У Вільні ў 1908 годзе Купала пазнаёміўся з актрысай Паўлінай Мядзёлкай. І ён закахаўся ў яе, бо яе імя нагадвала імя гераіні камедыі “Паўлінка”. Тая п’еса была пастаўлена ў 1912 годзе. Але ж бландын з вусікамі не змог захапіць сэрца прыгажуні, хоць слава пра яго, як аб паэце, ужо грымела, напрыклад, сярод прагрэсіўнай моладзі. Цёплыя пачуцці звязвалі Купалу са шмат якімі паэтэсамі: літоўкай Лаздзінай Пеленай і беларускай Канстанцыяй Буйло. А жонкай, у студзені 1916 года, стала другая віленская сяброўка. Гэта была энергічная Уладзя Станкевіч, якая, дарэчы, мела французскае паходжанне. Яна пражыла з Янкам Купалам 26 год, да яго трагічнай смерці.
Літаратар меў хоббі - збіраў каменьчыкі. З любой паездкі прывозіў не сувеніры, а камяні, прычым самыя звычайныя. Памятаў, адкуль кожны з іх. Любіў перабіраць, бо гэта супакайвала. А часам Іван Дамінікавіч рассыпаў іх перад крэслам і проста глядзеў, уяўляючы, што адпачывае на моры. Менавіта так і называў паэт сваю калекцыю — “маё маленькае мора”. З часам гэта стала модна ў мінскім асяродку інтэлегентаў.
Янка Купала выдатна гуляў у шахматы і заўсёды перамагаў Якуба Коласа ў гэтым спорце. Апошні штораз злаваўся і нават выходзіў з дому, каб супакоіцца. Гэта не перашкаджала класікам беларускай літаратуры сябраваць. Шмат пра іх адносіны можа сказаць фраза Івана Луцэвіча “Каласочак, мне так добра з табой маўчыцца”.
У 1925 г. Беларусь шырока адзначыла 20-годдзе літаратурнай творчасці пісьменніка. У гонар юбілею Купала першым атрымаў ганаровае званне народнага паэта Беларусі.
- 3494

