Ці ведаеце вы пра мабільны дадатак з беларускімі аўдыякнігамі?

З чаго складаецца першае ўяўленне пра кнігу? З мастацкага вырашэння вокладкі? З анатацыі? Можа, з тэксту прадмовы?.. Не, самае першае ўяўленне — і бібліяфілы не дадуць схлусіць — чалавек атрымлівае яшчэ раней — па карашку. І што можа быць лепш, чым, зайшоўшы выпадкам у кнігарню, правесці пальцам па канце, спыніцца на інтрыгоўнай назве, акуратна падсунуць выбранніцу да сябе і… гэтак рэдзіць і рэдзіць шчыльныя шэрагі! Так, сёрфінг па кніжных паліцах — гэта цэлая эстэтыка з тысячамі прыхільнікаў па ўсім свеце. Аднак час не стаіць на месцы: пастаянна з’яўляюцца новыя формы знаёмства з кнігай, а на змену рэальным драўляным паліцам прыходзяць віртуальныя… На віртуальных паліцах мабільнага дадатку «Чытанка», распрацаванага кнігагандлёвай сеткай «Белкніга» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі, можна напаткаць шмат цікавых кніг. Ды не простых, а гукавых — яшчэ адно дасягненне прагрэсу!
Пра мабільную прыладу «Чытанка» чытайце ў "Звяздзе".

- 298

