Рэдкія расліны ў наваколлі Варапаева

Так, пасёлак Варапаева адносіцца да суседняга Пастаўскага раёна. А яго ўраджэнка Алла Пятроўна Майсяёнак, аўтар матэрыяла і жыхарка г.Дзісна Міёрскага раёна, папануе глыбачанам быць больш уважлівымі да навакольнай флоры... Вельмі верагодна, што рэдкія расліны, сустрэтыя ў непадалёк ад Варапаева, можна знайсці на нашых глыбоцкіх землях, варта толькі прыгледзіцца...
А для гэтага неабходна ведаць кветачкі і траўкі, якія растуць побач, у тым рэдкія, малараспаўсюджаныя, якія хаваюцца ў гушчарах, балотах, пад шчыльным покрывам дрэў. Сярод іх пападаюцца “чырвонакніжнікі”, якія нельга зрываць, нават збіраць іх насенне без спецыяльнага дазволу нельга!

У цёмных альшаніках, якімі так багаты паўночны край Варапаева, знайшлася прыгожая расліна з сінімі кветкамі – Званочак шыракалісты (Колокольчик широколистный). Сустракаецца ён і ля забалочаных лясных ручаёў вёсак Гуты, Хардакова. Яго белы падвід на цяністых сырых участках экасцежкі Варапаеўскага лясніцтва ўтварае месцамі цэлыя паляны.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.
Чырвонакніжнік Касач сібірскі (Касатик сибирский) знайсці дапамагла чыгунка. Уздоўж чыгуначнага палатна часта цягнуцца нізінныя лужайкі, у якіх стаіць вада. Ад Шабаноўскага возера да прыпынка “Чорнае” – месцы рассялення Касача сібірскага.
Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзяты з 1964 г. У Чырвоную кнігу Беларусі від занесены ў 1981 г.
Апошнім часам ён пачаў трапляцца ў продажы на базарах. Трэба ведаць, што размнажэнне і культывацыя чырвонакніжніка дапушчальныя, але не за кошт прыродных папуляцый!
Рэчка Заражанка ўвесь час робіць павароты, утвараючы ўтульныя, парой схаваныя ад вачэй паляны. Пад такой натуральнай аховай часам аказваюцца папуляцыі Шпажніка чарапіцавага (Шпажник черепитчатый, дикий гладиолус). Аднак самыя багатыя паляны сустракаюцца ля в.Васілеўшчына на нізінных лугах абапал грудка, што як тулава гіганцкага кіта, выцягваецца ўздоўж ручая ў напрамку лесу. Ёсць шпажнік і на Гуце.
Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі від узяты з 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Прыдарожныя лесапалосы ля вёсак Васілеўшчына і Чорнае захоўваюць яшчэ адно расліннае дзіва – Тайнік яйкападобны (Тайник яйцеподобный). Гэта адна з беларускіх архідэй, ўзятая пад ахову дзяржавай. Лісце – шыкарнае! А вось каб убачыць саму кветку, трэба добра нахіліцца, ба яна выглядае як кропелька зялёнай расінкі. Але ў кропельцы – выява астранаўта! Выходзіць, і кропелька – чыйсьці космас!
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1993 г.
Трапяткія адносіны вызвала да сябе Ядрушка даўгарогая (Кокушник длиннорогий). На адной з палян у паўднёвых аколіцах пасёлка, ля дарогі на в. Хралы, знойдзена толькі тры кветачкі. Паляна стала ўжо зарастаць кустоўем і маладымі соснамі, і з часам стане лесам. Мала наогул застаецца такіх палян, таму ёсць з-за чаго перажываць за ядрушку.

З архідэяй, што была знойдзена ў 2021 годзе на дарозе з г.п.Варапаева на в.Кейзікі, гісторыя наступная: у рэестры раслін Республікі Беларусь яна не значыцца, аб чым распавялі спецыялісты з БДУ і Цэнтральнага батанічнага сада НАН РБ. Аднак, яна адносіцца да рэдкіх відаў, колькасць якога скарачаецца і, адпаведна, ведаць яе і берагчы мы павінны ўжо цяпер.
Таму – будзем знаёмы, яшчэ адна расліна з сямейства архідэйных: Гайнік тонкагубы (Дремлік тонкогубый).

На паўднёвай аколіцы пасёлка, на самым пачатку вуліцы Ленінскай, дзе лінія электраперадачы ідзе ў лес, расце былая чырвонакніжніца, але не вельмі шырока і зараз распаўсюджаная жоўтая кветачка, – Наперстаўка буйнакветная (Наперстянка крупноцветковая).
У дзікай прыродзе сярод густой зеляніны, побач з крапівай, вельмі дзіўна бачыць высокія сцяблы і вялікія, як у садовых кветак, чашачкі-наперсткі…

Калісьці ў Мышкаўскім лесе расла незвычайнай прыгажосці кветка Сон раскрыты (Прострел раскрытый, сон-трава). Дзеці яе рвалі ахопкамі, не ведаючы пра забарону. Ды і гару, дзе яна расла, з часам самазваламі вывезлі. Я шукала кветку ў красавіку 2021 года і – не знайшла... Жаль, але спадзяюся, што знайду гэтую чароўну кветку у ваколіцах Варапаева…
Як не дзіўна, але сярод кветак палісаднікаў часам расце і чырвонакніжны Кураслеп лясны (Ветреница лесная, анемона). Магчма і ў вашым садзе. Таму памятайце, што нават калі кветка знаходзіцца ў вашым асабістым валоданні, вы павінны яе берагчы і адносіцца да яе як да чырвонакніжніцы!
Несумненна, ля кожнага горада, пасёлка, вёскі ёсць свае рэдкія расліны. Трэба толькі пашукаць ці проста паглядзець вакол сябе крышку ўважлівей.
Дарэчы, "В конце 2021 года в Глубокском районе научными работниками БГУ обнаружены ранее не выявлявшиеся места обитания диких животных и места произрастания растений, включенных в Красную Книгу, таких как Чёрный аист, Прострел раскрытый или "сон-трава", Лук медвежий (Глубокский опытный лесхоз), Ветренница лесная (Двинская экспериментальная лесная база Института леса НАН Беларуси) и другие. Всего было выявлено 11 новых мест обитания "краснокнижников".
Решением Глубокского районного исполнительного комитета от 26 апреля 2022 года указанные места были узаконены и переданы под охрану землепользователям. Всего в Глубокском районе насчитывается порядка 56 мест произрастания дикорастущих растений и 30 места обитания диких животных, включенных в Красную Книгу Республики Беларусь.
Главный специалист А.В. Гапанёнок."
Магчыма вам, шаноўныя чытачы, сустракаліся дзе-небудзь незвычайныя расліны на тэрторыі Глыбоцкага раёна, то падзеліцеся з намі сваімі знаходкамі! Адкрывайце свет прыроды, хай ён становіцца ярчэйшым і багацейшым!
А для больш глыбокага знаёмства з рэдкімі , малараспаўсюджанымі раслінамі, прапануем цудоўнае выданне Віктара Гардзея Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора / Віктар Гардзей. – Мн. : Беларусь, 2010. – 152 с. : іл.
У ім у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі. Між іншым, паводле дадзеных доктара біялагічных навук Н. В. Казлоўскай, за апошнія 100 гадоў з флоры нашай рэспублікі знікла каля 70 відаў раслін, арэал многіх іншых відаў істотна скараціўся.
Па-свойму арыгінальна і свежа распрацоўваюцца В.Гардзеем вобразы ахоўных раслін, напрыклад, такіх, як святаяннік горны, чараўнік зеленкакветкавы, чыставуст каралеўскі і іншыя, якія, стаўшы носьбітамі эстэтычных узораў, шырока ўключаюцца ў беларускую міфалогію і традыцыйную вусна-паэтычную творчасць. Многія вершы напісаны з гумарам і дасціпнай усмешкай. Выданне ілюстравана каляровымі здымкамі, выкарыстаны алфавітны прынцып падачы матэрыялу, назвы раслін даюцца на беларускай і рускай мовах.
- 627

