Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 31

Тыдзень 31

Месяц 633

Усяго 260,149

 s002221 885034

Беларускі шрыфт як твор мастацтва.

Беларускі шрыфт у часы Скарыны, Купалы і ў наш час – гэта прастора для пошукаў і творчых знаходак, гэта спроба знайсці нацыянальны шлях да слова і тэксту.

На відэа – адкрыццё выставы ''Шрыфт litera in primo'' ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (29.10.2020). Графічныя працы – вынік практык, эксперыментаў па рэканструкцыі і стварэнні новых шрыфтавых напісанняў на падставе ўзораў і прыкладаў вокладак кніг – ад Францыска Скарыны да беларускіх выданняў сярэдзіны 20 ст.

Аўтары абыгрываюць гістарычныя формы шрыфтоў пры захаванні характэрных асаблівасцей першаснага выдання, распрацоўваюць знакі, якія адсутнічаюць у тытульных і тэкставых арыгіналах, перадаюць дэкаратыўнасць, мастацкасць, творчы вопыт аўтараў-афарміцеляў. Лічбавыя і рукапісныя кампазіцыі напісанняў, прадстаўленыя ў экспазіцыі, нясуць годны ўклад у беларускую кніжную шрыфтавую культуру.

Выстава прымеркавана да 75-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў акадэміі мастацтваў і яе выкладчыкаў. На мерапрыемстве выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Усевалад Свентахоўскі, а таксама студэнткі акадэміі мастацтваў Кацярына Прэдко і Анастасія Самсонава.

Беларускія шрыфты

Пімен Панчанка

Мы адступалі з Бранскага паспешна,
Машыны буксавалі у гразі,

І навісала тая непазбежнасць,

Калі ці памірай, ці дрот грызі.

І трэба ж нам было перавярнуцца,

Шрыфты, вярстаткі — у начную гразь.

А ў Мінск за імі нельга нам вярнуцца...

Крычым: «Аб’едзь ці на падмогу злазь».

Няхай шафёры крыюць хрыплым матам,

І цягнецца там хтось да кабуры,

А ты на плашч-палаткі, як зярняткі,

Ўсё да апошняй літары збяры.

Асенні вецер звар’яцела гойсаў,

Пякло душу: «Няўжо не давязём?»

І рускі наш таварыш Віктар Гольцаў

Мачаў далоні ў тлусты чарназём.

Сабралі, і давезлі, і адмылі ўсё

Старанна газай для наборных кас,

І ў Беларусь, дзе ўся зямля дымілася,

Газета наша даляцела ў час.

1971

Па матэрыялах інтэрнета