Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 31

Тыдзень 31

Месяц 633

Усяго 260,149

5453465

 

 

 

 

 

09.11.2021

56456Вучні  Дзеркаўшчынскай сельскай школы вызначылі цікавыя факты пра чаротаўку і падрыхтавалі буклет "Вяртлявая чаротаўка — сама рэдкая ў Еўропе спеўная птушка”.

Чым для нас у першую чаргу цікавая гэтая птушка? Тым, што самая паўночнай кропка гнездавання вяртлявай чароткі — Глыбоцкі раён, нізіннае балота Сэрвач, якое знаходзіцца ў аднайменным гідралагічным заказніку.

Аказваецца, вяртлявая чаротаўка (камышовка) раней гнездавалася ў больш чым 20 еўрапейскіх краінах. Але цягам ХХ ст. яе папуляцыя скарацілася на 95 % у выніку асушэння амаль ўсіх нізінных балот.

Птушка знаходзіцца пад пад глабальнай пагрозай знікнення і занесена ў “Чырвоную кнігу Беларусі”.

Месцы яе гнездавання яшчэ захаваліся ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Германіі. 95 % сусветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі гняздуецца ў Беларусі, Украіне і Польшчы. З гэтата ліку 34% птушак — у Беларусі.

Зімуе ў Заходняй Афрыцы.

У вырай ляціць цягам двух месяцаў.

Пералёт складае каля 6 тысяч кіламетраў.

1998. Stamp of Belarus 0270У 1998 годзе ў Беларусі выпушчана паштовая марка "Вяртлявая чарацянка".

 

Стала сімвалам грамадскага аб’яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

000022 E55EE34BF8CD6A3D43258590003684FE 291221Вяртлявая чаротаўка і кветка венерын чаравічак, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Бела­русі "Заказнік "Званец" 2020 года.

 

Паэт  Васіль Зуёнак у сваім вершы “Гарэза” так расказвае пра яе жыццё:  

8767676786fgbfА хто гэта, а хто там

Сваволіцца з чаротам?

То затрашчыць насмешліва,

То стоіцца нячутна,

То мільгане паспешліва

Паміж трысцінак гнуткіх:

Уверх і ўніз, а потым

Налева і направа…

Жыве — сабе ў ахвоту,

Чароту — на забаву.

Пагойдвае мятлушкі,

Як ветрык, лёгкім дотыкам…

А то — гарэза-птушка:

Вяртлявая чаротаўка.

Калі часам пападзеце ў балота, то сярод звонкай цішы, магчыма, пачуюцца спевы гэтай вяртлявай птушкі. Як яна спявае можна паслухаць.

 

Ізаітка М.В.,  бібліятэкар АБМ Глыбоцкай ЦРБ