ПАТРЫЯТЫЗМ — ГЭТА...

18.10.2021
Галіна СУТУЛА
Слова “патрыятызм” выклікае ў розных людзей розныя асацыяцыі. Адны звязваюць яго з палымянымі заклікамі любіць сваю радзіму. Другія з вернасцю салдацкай клятве, мужнаецю і гатоўнасцю здзейсніць подзвіг, выратаваць жыццё чалавека...
Але ёсць у жыцці патрыятызм без патэтыкі, меньш прыкметны, паўсядзённы, які даўно для многіх стаў нормай жыцця, але пакуль не ўзведзены ў ранг нацыянальнага.
Жанчына, якая, нягледзячы на цяжкасці і складанасці, выхоўвае дзетак, патрыётка, бо яна закладвае фундамент будучыні краіны і дапамагае ўстанаўленню дэмаграфічнай стабільнасці.
Выпускнік школы, які скончыў ВНУ і, не спакўсіўшыся на выгадныя прапановы застацца ў сталіцы і мець прэстыжную работу, вяртаецца ў вёску ці райцэнтр, на сваю малую радзіму, — патрыёт не на словах, а на справе, бо атрыманыя веды, працу, ідэі, малады запал і энергію аддасць на карысць землякоў.
Школьнік, які едзе на экскурсію за мяжу, і, седзячы ў шыкоўным атэлі, бачыць на вокнах не жалюзі, а свае дамашнія льняныя фіранкі патрыёт, бо ён не млее ад чужога шыку і бляску, а беражліва захоўвае ў душы дарагі вобраз роднага дому.
Бабулька, якая, нягледзячы на ўзрост, трымае падсобную гаспадарку І агарод, — патрыётка, бо ўносіць пасільны ўклад у выкананне дзяржаўнай харчовай праграмы. Яна не будзе купляць расійскую каўбасу, украінскія памідоры, малдаўскі часнок ці польскія яблыкі, бо ў яе гэта ўсё сваё, без нітратаў, карыснае для здароўя.
Пакупнік, якога не спакушае завезены з замежжа прыгожа запакаваны тавар невядома якой якасці і аддае перавагу прадуктам айчыннай вытворчасці, — патрыёт-спажывец, бо сваім рублём умацоўвае фінансавую стабільнасць беларускіх (ці глыбоцкіх) прадпрыемстваў.
Радавы глыбачанін, які едзе ў госці за мяжу і купляе ў падарунак родным ільняныя ручнікі, саламяныя сувеніры, глыбоцкае згушчонае малако, паштоўкі з краявідамі нашага горада, кнігі глыбоцкіх аўтараў і дыскі з песнямі мясцовых кампазітараў і выканаўцаў, — патрыёт, бо рэкламуе нашу вытворчасць, нашу культуру і тым самым стварае пазітыўны імідж Глыбоччыны.
3 чаго ж пачаць, каб стаць патрыётам? Упэўнена, што з думкі: “Мы беларусы і тым павінны ганарыцца”. У нас свая зямля, свая гісторыя, мова, культура, вытворчасць. Мы — адна сям’я, моц якой — у духоўнай з’яднанасці і нацыянальным патрыятызме.
Веснік Глыбоччыны — 2014. — 15 лютага. — С. 6
Глыбоччына вачыма землякоў















- 2255

