Незабыўныя вершы Віталя Гарановіча гучаць у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца ў свеце штогод 18 красавіка, сталі словы: "Захаваем нашу гістарычную радзіму".
Гэты Дзень, таксама вядомы як Дзень сусветнай спадчыны, устаноўлены ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА.
Свята адзначаецца з 1984 года з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Таксама ён дае магчымасць больш даведацца пра разнастайнасць сусветнай спадчыны і пра сілы, якія прыкладаюцца для яе захавання.
У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікі сектара метадычнай работы прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Застылая гісторыя: незвычайныя помнікі Глыбоччыны", якую арганізаваў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Метадыстам, як самым актыўным прадстаўнікам устаноў і арганізацый раёна, :-))) былі ўручаны канверты з пытаннямі, адказам на якія сталі славутасці нашага горада. Згодна з умовамі гульні, акрамя аб'екта ў г. Глыбокае, неабходна было прапанаваць і яго аналаг у сусветнай прасторы. Было цікава! Мы былі сярод першых!!!
А бібліятэкары абанемента Глыбоцкай ЦРБ у сваю чаргу прапанавалі чытачам незабыўныя вершы Віталя Гарановіча, якія ўслаўляюць наша Глыбокае!


- 160

