Дзіцячая фантастычная аповесць «Эрпіды на планеце Зямля» Паўла Місько

У фантастыцы ёсць свае «архетыпы» — сюжэты, якія раз-пораз паўтараюцца ў розных варыяцыях і нязменна кранаюць чытача. Адзін з іх — сяброўства героя-зямляніна з іншапланецянінам. Па гэтай мадэлі пабудаваны шэраг класічных фантастычных твораў, і не толькі літаратурных.


На гэты ж архетып абапіраецца і сюжэт дзіцячай фантастычнай аповесці «Эрпіды на планеце Зямля» вядомага беларускага пісьменніка Паўла Місько.
Дзеянне аповесці разгортваецца ў звычайнай беларускай вёсцы недзе ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гг., да з’яўлення мабільных тэлефонаў і суцэльнай камп’ютарызацыі, што ўжо само па сабе сёння выглядае экзатычна.
Чытаем далей
- 449

