Кнігі-юбіляры 2023 года. "Вавёрчына гора"

У 2023 годзе спаўняецца 75 гадоў твору Васіля Віткі "Вавёрчына гора"
Казка пра Веру-вавёрачку,
Пра яе гора-горачка,
Пра яе маленькіх дочак,
Пра вавёрчын малаточак…
Гэтымі радкамі распачынаецца самая вядомая казка Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько) “Вавёрчына гора”. Паэт напісаў яе ў 1947 годзе, а крыху пазней выдаў першую кнігу для дзяцей з такой самай назвай.
У казкі пра вавёрачку Веру вельмі цікавая гісторыя стварэння. Аднойчы Васіль Вітка адправіўся са сваім васьмігадовым сынам у родную вёску Еўлічы. Дарога ад Слуцка была няблізкая – 15 кіламетраў, а прайсці яе трэба было пешшу. Сын Цімоха Васільевіча стаміўся і закапрызіў. Тады пісьменнік пачаў расказваць яму казку пра вавёрачку, у якой забалелі зубкі. Хлопчык ажывіўся і стаў разам з бацькам прыдумляць гісторыю гісторыю. Так быў створаны сюжэт казкі, якая адразу ж палюбілася чытачам.
«Вавёрчына гора» — казка пра традыцыйных жыхароў лесу з уласцівымі ёй антрапамарфізмам і алегарычнасцю.
У казцы няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён niшa займальна, з гумарам, цеплынёй.
Пачытаць твор можна ў традыцыйным кніжным фармаце, у электронным, або праслухаць Радыёспектакль
Па матэрыялах сайта НББ , часопіса "Вясёлка" і сеткі інтэрнет.
- 1170

