Тэматычны семінар “Роля бібліятэкі ў духоўна-маральным выхаванні асобы ”

22.03.2017
На мінулым тыдні ў ЦРБ прайшоў тэматычны семінар “Роля бібліятэкі ў духоўна-маральным выхаванні асобы ”, які сабраў бібліятэкараў сістэмы.
Адкрыў семінар клірык Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы А. Кашко, які расказаў пра ўзнікненне і распаўсюджанне рэлігійных сектаў, іх дзеянні на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Кансультацыя “Работа бібліятэк па духоўна- маральнаму выхаванні чытачоў”, якую падрыхтавала метадыст АБМ Катовіч В.В., дала грунтоўную інфармацыі па правядзенні мерапрыемстваў у дадзеным накірунку.
“Духовных книг божественная мудрость” – так называўся агляд літаратуры падрыхтаваны бібліёграфам аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карандзей Т.
Паказальнае мерапрыемства - вечар духоўнасці “Три вечные струны: молитва, песнь, любовь» падрыхтавала і выступіла ў якасці вядучай загадчык чытальнай залы Юркевіч Ж.Б.
Завяршыўся семінар майстар-класам “Рыхтуемся да Пасхі”, які правялі майстры Дома рамёстваў Карнеева Т. Г. і Шнітко Т.А.
- 1546

