Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 28

Тыдзень 172

Месяц 447

Усяго 259,963

 23

28.09.16

16 верасня бібліятэкары ДУК “Глыбоцкая ЦБС” наведалі Чарневіцкую сельскую бібліятэку, на базе якой прайшоў   тэматычны семінар “Бібліятэка ў сістэме эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі".

У мінулым годзе гэта бібліятэка пераехала ў новы будынак, атрымала сучасную мэблю, камп’ютар.  Удзельнікі семінара па дарозе ў Чарневічы наведалі Гатаўшчынскую і Мнюцкую бібліятэкі, пазнаёміліся з работай кожнай установы.

Бібліятэкар Чарневіцкай бібліятэкі Пратасевіч Ніна Фёдараўна расказала сваім калегам пра сваю работу ў новых умовах,  цікава расказала пра  гісторыю вёскі Чарневічы.

Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ізаітка Марына Валянцінаўна падрыхтавала кансультацыю “Роля бібліятэк у эстэтычным выхаванні дзяцей і моладзі” і паказальнае мерапрыемства – кніжны аукцыён “Шэдэўры мастацтва”, падчас якога бібліятэкары праверылі свае веды  ў вобласці мастацтва.

Бібліятэкары Ломашаўскай, Марцыбылінскай, Падсвільскай гарпасялковай бібліятэк   падзяліліся вопытам сваёй работы. У завяршэнні  семінара была праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма “Букет жаданняў”, якую прыўрочалі да Дня бібліятэк. Словам і песнямі віншавалі бібліятэкараў Шыман Галіна, Цюкала Анастасія і Арэхава Валянціна, а бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі Нікіфаровіч Ірына падрыхтавала цікавыя конкурсы, гульні.

Бібліятэкарам вельмі спадабалася мерапрыемства і ад усіх наведвальнікаў семінара выказваем вялікую падзяку ўсім супрацоўнікам Чарневіцкага дома культуры начале з дырэктарам Пустыннікавай Раісай Міхайлаўнай. Здароўя і творчых поспехаў вам у жыцці і працы!  20160916 12484620160916 13561222