Семінар бібліятэчных работнікаў сістэмы “Публічная бібліятэка. Шляхі навацыйнага развіцця”

20 верасня 2024 года на базе Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў сістэмы “Публічная бібліятэка. Шляхі навацыйнага развіцця”.
Пачаўся семінар з наведвання Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі, у якой летам быў праведзены значны рамонт.
Супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі шчыра віталі гасцей і запрасілі іх размаляваць "Чароўную птушку жаданняў". Экскурсія па ўстанове закончылася адкрыццём творчай выставы “Творенье добрых рук” метадыста Глыбоцкага ЦТК НТ Таццяны Ламан.



Затым метадыстам сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы была дадзена кансультацыя “Навацыі ў бібліятэцы – новыя шляхі прыцягнення карыстальнікаў”. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ прадставіла тры буктрэйлеры.
Загадчык Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі падзялілася вопытам правядзення літаратурнага спрынта, які карыстаецца попытам сярод чытачоў бібліятэкі.


Загадчык Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі расказала пра інавацыі ў масавай рабоце бібліятэкі, пра цікавае афармленне бібліятэчнай прасторы і розных выстаў. Асабліва ўсіх зацікавіла інформ-дасье “Героі мірнага часу”, прысвечанае 14 беларусам, якія былі ўдастоены звання “Герой Беларусі” за асобыя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.



Прыемным момантам семінара стала віншаванне-знаёмства калектыва з бібліятэкарамі-юбілярамі і новымі супрацоўнікамі сістэмы.



Завяршыўся семінар святочнай праграмай “Бібліятэкарам прысвячаецца..”, прыўрочанай да Дня бібліятэк Беларусі, які весела і душэўна правялі супрацоўнікі Падсвільскага цэнтра культуры.
Загадчык СМСКД і МР Катовіч В.В.
- 527

