Тэматычны семінар “Экалагічная асвета: ад дасягнутага да новага”.

20 чэрвеня 2024 года ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў тэматычны семінар для бібліятэчных работнікаў “Экалагічная асвета: ад дасягнутага да новага”.
У фармаце “Жывая кніга” адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай ўстановай “Глыбоцкі вопытны лясгас”. Намеснік кіраўніка ўстановы па ідэалагічнай рабоце Святлана Кандэрская і інжынер па ахове лесу Юлія Заблоцкая закранулі тэму, якая датычыцца экалагічных праблем і ляснога заканадаўства: засмечванне лесу, незаконная высечка лесу, лясныя пажары. Расказалі пра добраахвотныя акцыі "Тыдзень лесу" і "Чысты лес", якія праводзіць лясгас сумесна з навучэнцамі і працоўнымі калектывамі горада, адказалі на пытанні прысутных.
З вялікай цікавасцю ўдзельнікі семінара прагледзелі відэафільм АНТ "Ахоўваючы роднае. Нетыповая гісторыя Беларусі. Усё аб экалогіі і абароне прыроды".
Метадыстамі АБМ былі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі экалагічнай асветы ў бібліятэцы з рознымі катэгорыямі чытачоў і паказальнае мерапрыемства - брэйн-рынг "Экалагічная кругасветка", удзельнікамі якога сталі прысутныя бібліятэкары.
Загадчык Шунеўскай сельскай бібліятэкі Ірына Нікіфаравіч падзялілася цікавым вопытам работы па экалагічным выхаванні малодшых школьнікаў, членаў клуба “Жураўлік”, які працуе пры бібліятэцы больш 30 гадоў.
- 258

