Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 25

Тыдзень 169

Месяц 444

Усяго 259,960

SDFH12

 24.04.19

Адным з асноўных накірункаў работы  бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС” з’яўляецца патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.   Яно спалучае выхаванне ў будучай  моладзі любові і павагі да роднай зямлі, знаёмства з мінулым нашага народа і яго культурай, фарміраванне гонару за сваю Айчыну і яе герояў.

 Каб работа вялася больш актыўна і мэтанакіравана, супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Глыбоцкай ЦРБ быў праведзены тэматычны семінар “Роля  бібліятэкі ў захаванні  гістарычнай  памяці” (ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення). Загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М.   дадзена  кансультацыя,  у ходзе якой быў зроблены акцэнт як  на традыцыйныя, так і інавацыйныя формы масавай работы , сацыялагічныя даследванні,  звярнута ўвага на эфектыўнасць рэкламнай дзейнасці.  Метадыст аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама  Карніловіч Т. В. падзялілася вопытам  работы па патрыятычным выхаванні, якая  вядзецца ў школах горада і раёна. Гэта - розныя дабрачынныя акцыі, удзелы ў конкурсах і фестывалях – рэспубліканскіх, абласных і раённых,- дэкады грамадска-патрыятычных спраў, работа клубаў па інтарэсах і г.д.  

     Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ізаітка М.В. прэзентавала кнігу “Афганистан  - героизм. Афганистан – боль. Афганистан – память”, выдадзеную да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана і прысвечаную “афганцам”-ураджэнцам Глыбоцкага раёна.

 

          DSCN0016       “І сёння пішуць аб вайне” - так называўся     агляд новых кніг аб  Вялікай Айчыннай вайне, які зрабіла бібліятэкар чытальнай залы. Напрыканцы семінара бібліятэкарам былі прапанаваны два паказальныя мерапрыемствы-інфармацыйна-патрыятычная гадзіна “Помнікі дзецям вайны”  і   ваенны   відэа-рэпартаж  “Память в наследие”. На апошнім  мерапрыемстве бібліятэкары атрымалі поўную інфармацыю аб 70 помніках, абелісках,  пастаўленых у памяць загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.        DSCN0007   

  

                Акрамя гэтага, аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распрацаваны і выдадзены зборнік сцэнарных матэрыялаў “И в памяти, и в книге - навсегда” і  інфармацыйнае выданне ”Жыви и помни”( аб героях Савецкага Саюза, якія ваявалі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў часы Вялікай Айчыннай вайны).

 

 

 

DSCN0003DSCN0014

                З мая па ліпень ва ўсіх бібліятэках сістэмы будзе праведзена акцыя “Нішто не забыта, ніхто не забыты”,  у рамках якой адбудуцца разнастайныя масавыя мерапрыемствы, добраўпарадкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, віншаванні сведкаў  вайны.

        24.04.2019            А.М. Татарчук, загадчык АБМ  ЦРБ