Тэматычны семінар “Роля і месца публічных бібліятэк у маральна-этычным выхаванні падрастаючага пакалення”

Бібліятэкары ДУК “Глыбоцкая ЦБС” прынялі ўдзел у тэматычным семінары “Роля і месца публічных бібліятэк у маральна-этычным выхаванні падрастаючага пакалення”.


Праблемы і магчымасці маральна-этычнага выхавання ў бібліятэчнай прасторы раскрыла гал. бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ізаітка М.В., прапанаваўшы цікавыя формы і тэмы.
“У кніжак можна павучыцца”-так называўся агляд літаратуры, які падрыхтавала загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская Т.І. Былі названы не толькі мастацкія кніжкі для рознага школьнага ўзросту, у якіх паднімаюцца маральна-этычныя праблемы, але і галіновыя, якія можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў.
Аб цікавых, запамінальных мерапрыемствах, якія прыйшліся да спадобы карыстальнікам, расказалі загадчыкі Падсвільскіх г.п. і дзіцячай бібліятэк Яцкоўская С.П. і Каляга А.І.
У якасці паказальнага мерапрыемства была прадстаўлена гадзіна добрых манер “Этикет. Традиции. Нравы”, якую падрыхтавала галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М.Г. Пад час правядзення мерапрыемства можна было даведацца адкуль прыйшоў этыкет, правілы этыкету, паўдзельнічаць у віктарыне, гульнях.
Маральна-этычнае выхаванне падрастаючага пакалення адзін з галоўных накірункаў у рабоце бібліятэк. Дадзеная тэматыка заўсёды актуальна. Таму, метадычныя рэкамендацыі, якія атрымалі бібліятэкары на семінары, паслужаць вялікім дапаможнікам пры складанні гадавога плана работы на 2019 г.
Заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ Татарчук А.М.
22 лістапада 2018 г.
- 1289

