Майстар-клас “Магія беларускай выцінанкі”

22.12.15
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў майстар-клас “Магія беларускай выцінанкі”.
Калядныя зорачкі, навагоднія сняжынкі, анёлы-ахоўнікі, святочня сурвэткі і вельмі загадкавыя выразанкі выходзілі з пад нажніц бібліятэкараў і гасцей бібліятэкі. Кіраўнік майстар-класа, загадчык Глыбоцкага дома рамёстваў Таццяна Карнеева, распавяла прысутным аб тэхніцы выразання ўзораў з паперы, асноўных прыёмах і сакрэтах гэтай незвычайнай і казачнай справы.
Час, праведзены за выразаннем, прынёс удзельнікам новыя ўражанні і пачуцці, задавальненне ад ўласнага “майстэрства” ))). “Шэдэўры” упрыгожылі вокны бібліятэкі. А Таццяна Гардзееўна паабяцала ў хуткім часе правесці майстар-клас па распісванню велікодных яек.

- 1897

