Экалагічная фіта-гасцёўня “У Чаёўны і Пірагоўны”

16.10.15
Па душы прыйшлося дзецям у Празароцкай сельскай бібліятэцы пасяджэнне экалагічнага клуба “Крынічка”. Цікава і карысна прайшла экалагічная фітагасцёўня “У Чаёўны і Пірагоўны”.
Дзеці падзяліліся ведамі пра лекавыя расліны, правіламі іх збору, захавання і выкарыстання. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з рэцэптамі прыгатавання чайных збораў, а таксама выпечкі мучных вырабаў.
Падчас мерапрыемства дзеці ўзгадвалі прымаўкі, загадкі, гучалі вершы з выкарыстаннем відэапаказа па тэме пасяджэння.
У заключэнне ўсе атрымалі памяткі-закладкі “Выпякаем шарлотку” і “Як правільна заварыць чай”, а таксама салодкія пачастункі.
- 1720

