Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 17

Тыдзень 118

Месяц 393

Усяго 259,909

 Infarmacya biblioteka 2

 

Верасень для работнікаў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі быў насычаным.

20240904 184356На пачатку месяца яны  падабралі літаратуру і аформілі кніжную выставу-адвайзер “Промчалось лето красное, настало время КЛАССНОЕ!”

Выстава знаёміць юных чытачоў з навукова-папулярнай  літаратурай, якая  ў займальнай форме распавядае аб навуках, адкрыццях і вынаходствах; з цудоўнымі маляўнічымі энцыклапедыямі, якія захоўваюць веды ад старажытных часоў да сучаснасці. Самыя дапытлівыя чытачы шукалі ў кнігах адказы на пытанні з вобласці фізікі і хіміі, анатоміі і астраноміі і іншых галін ведаў.

На выставе прадстаўлена і мастацкая літаратура рускіх, беларускіх і замежных аўтараў.

 

 

20240904 18440920240925 15452820240925 154541

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У рамках Дня народнага адзінства ў бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа “Я. Мой дом. Мая Беларусь!”  Чытачы здзейснілі экскурс у гісторыю нашай краіны, узгадалі беларусаў,  якія ў цяжкі для Беларусі час праявілі самаахвярную любоў да Айчыны, найвялікшую доблесць і гераізм. Вучням распавялі, калі  быў абвешчаны Дзень народнага адзінства і які сэнс мае. Ішла гаворка пра галоўныя сімвалы сваёй краіны. Закончылася мерапрыемства выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь.  Да гэтай даты было аформлена “Дрэва добрых пажаданяў”, да якога дзеці прымацоўвалі лісткі з уласнымі пажаданнямі Беларусі. Кніжная выстава “У адзінстве народа − вялікая сіла!” змяшчала  шмат маляўнічых кніг пра Беларусь і беларусаў.

Экалагічная  гадзіна “Кніжныя мішкі, мішкіны кніжкі”, прысвечаная цару лесу – мядзведзю, суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Удзельнікі здзейснілі займальнае падарожжа ў свет казак і апавяданняў, дзе галоўныя героі – мядзведзі. Дзеці даведаліся пра жыццё і звычкі мядзведзя, колькі ён важыць, яго прозвішчы і любімыя ласункі. Далей узгадалі прыказкі і прымаўкі пра мядзведзя, любімых казачных медзведзянятаў і вядомых літаратурных мішак. Сустрэча з касалапымі героямі запомнілася атмасферай дабра, цеплыні і цікавымі кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Мішкі з кніжкі”.

1727355584651

1727355584733

 

 

 

 

 

 

 

1727355584631У рамках Адзінага дня бяспекі для вучняў 1-4 классаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі квэст-гульню “Бяспека – гэта важна”. У гульнявой форме школьнікі паўтарылі правілы бяспекі і сталі ўдзельнікамі займальнай гульні-падарожжа па станцыях: “Мой дом – мая крэпасць”, “Сцеражыся агню!”, “Цішэй едзеш –  далей будзеш”, “Антытэрор”. Яны з цікавасцю прайгралі свае паводзіны ў небяспечных абставінах, вучыліся правільна выклікаць пажарную службу, хуткую дапамогу, міліцыю. Гульня прайшла на пазітыве.

Свае веды дзеці маглі замацаваць літаратурай з кніжнай выставы “Азбука бяспекі”.

 

Каляга А.І., загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі