Выстава-вернісаж “Природа глазами художников” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

У лістападзе Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка прапанавала для чытачоў выставу-вернісаж “Природа глазами художников”.
Мэта выставы – пазнаёміць дзяцей і падлеткаў з мастакамі, якія ў сваіх карцінах праслаўлялі прыгажосць роднай прыроды. Выстава арганізавана такім чынам, што наведвальнікі не толькі знаёмяцца з творамі мастацта, але і даведываюцца, што такое "пейзаж" , асаблівасці гэтага жанру, яго адметнасці як накірунку мастацкага жывапісу.
Побач з карцінамі на выставе змешчаны цікавыя звесткі з біяграфіі вядомых мастакоў – І. Левітана, А. Саўрасава, І. Шышкіна, А. Куінджы, І. Айвазоўскага, В. Паленава і інш. Дзеці гартаюць альбомы сусветна вядомых мастацкіх галерэй і разумеюць, наколькі таленавітым павінен быць мастак, каб так дасканала перадаць той ці іншы відарыс, "як на фатаграфіі!.."
Выстава падрыхтаванаў рамках мэтавай экалагічнай праграмы “Экалагічная акадэмія”. Але, адначавова яна комплексна фарміруе як павагу да навакольнага асяроддзя, так і эстэтычны густ і цікавасць да мастацтва, як адлюстравання навакольнай рэчаіснасці.




Адказная Трапук М. Г.
- 233

