Вытворчая нарада або Дзень падвядзення вынікаў

Вытворчая нарада або Дзень падвядзення вынікаў прайшла 26 кастрычніка ў актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая сабрала супрацоўнікаў бібліятэк раёна. Напачатку разглядалася пытанне на савет пры дырэктары “Аб арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак у Псуеўскай, Івесьскай бібліятэках і Карабоўскай бібліятэцы-клубе”. Затым дырэктар сістэмы Спасібёнак В.В. з метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Катовіч В.В. зрабілі аналітычны агляд вынікаў працы бібліятэк раёна за 9 месяцаў 2023 года “Аб нас кажуць лічбы”, звярнуўшы ўвагу на выкананне колькасных паказчыкаў, вядзенне дакументацыі клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб’яднанняў. Метадычныя рэкамендацыі “Сучасныя патрабаванні да складання сцэнарыя масавага мерапрыемства” прадставіла метадыст Аліноўская Ю.А., якая засяродзіла ўвагу бібліятэкараў на састаўленне сцэнарнага плана. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М. правяла анкетаванне “Метадыст вачыма калег”. Затым былі падведзены вынікі бібліятэчнага конкурса “Турыстычнымі сцяжынкамі роднага краю”. Пераможцамі вышлі: Бурэнь В.І. , бібліятэкар Празароцкай бібліятэкі; Пратасевіч Н.Ф., бібліятэкар Чарневіцкай бібліятэкі і Гінтоўт Р.У., бібліятэкар Бортнікаўскай бібліятэкі.
Завяршылася нарада відэапрэзентацыямі “Турызм: рэальны і віртуальны. Падарожнічаем па Глыбоцкаму краю”. Загадчык аддзела абслугоўваннія і інфармацыі Вырвіч Т.А. (ЦРБ) паказала распрацаваны турыстычны маршрут пад назвай “Глыбокае літаратурнае”, прайшоўшыся па тых мясцінах горада, якія звязаны з кнігай. Загадчык Падсвільскай г.п.бібліятэкі Яцкоўская С.П. расказала пра цікавые мясціны свайго краю.




Татарчук А.М., заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ.
- 264

