Сусветны дзень чытання ўслых у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы

Сусветны дзень чытання ўслых адзначаецца ў першую сераду лютага і сёлета прайшоў 1 лютага. Гэты дзень, прысвечаны не толькі чытанню, але мастацтву і практыцы чытання ўслых.
Вусныя формы аповеда былі самым першым спосабам захавання чалавечых ведаў і перадаваліся яны багатай і яскравай мовай, што спрыяла лепшаму іх запамінанню. Сусветны дзень чытання ўслых дапамагае нам вярнуць гэтую традыцыю - выразна і красамоўна перадаваць інфармацыю адзін аднаму, прыгожа размаўляць і, адначасова, папулярызаваць пісьменнасць. Вядома, што чытанне ўслых спрыяе развіццю прыгожай мовы, а гэта ў сваю чаргу прываблівае суразмоўцаў, павялічве запас слоў, развівае памяць і павышае граматнасць асобы.
Супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі правялі гэты дзень экспромтам і назвалі “Што люблю, тое і прачытаю”. Кожны наведвальнік бібліятэкі і ўдзельнік экспромта выбіраў сваю любімую кнігу і чытаў услых кароткі ўрывак з яе. Дзеці выбіралі кнігі не толькі на рускай мове, але і, што вельмі прыемна!, на беларускай мове.





Мы яшчэ раз пераканаліся, што нашы чытачы не толькі самыя прыгожыя, але і самыя надзейныя сябры і аднадумцы! Дзякуй вам, юныя падсвільчане!
Каляга А.І., заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі
- 261

