Вучоба кадраў

27 кастрычніка ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся тэматычны семінар “Бібліятэка і сучасная беларуская кніга”, які сабраў супрацоўнікаў публічных бібліятэк раёна.
Перад пачаткам семінара павіншавалі Вырвіч Тамару Антонаўну (загадчыка аддзела абслугоўвання ЦРБ), Якімовіч Людмілу Мікалаеўну (бібліятэкара аддзела абслугоўвання ЦРБ), Паўловіч Ірыну Зяноўеўну ( загадчыка аддзела камплектавання і апрацоўкі ЦРБ) і Нікіфаровіч Ірыну Францаўну (загадчыка Шунеўскай сельскай бібліятэкі) з залатым юбілеем.




Адкрыў семінар Алесь Жыгуноў, мясцовы паэт, былы журналіст, які расказаў аб сучасным становішчы беларускай літаратуры, пачытаў свае вершы і кожнаму ўдзельніку семінара падараваў сваю кніжку “У храме радасці і смутку”.
Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М. прадставіла кансультацыю “Актывізацыя чытання беларускай літаратуры. Новыя падыходы”, звярнула ўвагу на традыцыйныя і навацыйныя формы работы па папулярызацыі беларускай мастацкай літаратуры, азнаёміла з вынікамі праведзенага рэйтангу-апытання “ТОП-10 самых чытаемых аўтараў і кніг у бібліятэчнай сістэме раёна”.
Бібліятэкары Юркевіч Ж.Б. і Хахолка А.А. правялі “дэгустацыю” навінак беларускай літаратуры для рознага ўзросту карыстальнікаў. Загадчык Шунеўскай сельскай бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф. падрабязна расказала аб кнігах, якімі зачытваюцца іх карыстальнікі, а загадчык Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі Бука В.В. падзялілася вопытам: як праз наглядныя і масавыя формы прапаноўваецца родная літаратура.

Завяршыўся семінар паказальным мерапрыемствам - літаратурнай імпрэзай “Мелодыя яе душы” (па творчасці В. Паліканінай). Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю выдатнай паэткі, паслухалі яе цудоўныя вершы і песні.
Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
- 671

