Летнія крыжаванкі ў бібліятэцы

Разгадванне крыжаванак — гэта выдатны сродак для эрудыцыі, кемлівасці, пашырэння далягляду, трэніроўкі памяці і лагічнага мышлення. І калі чалавек спраўляецца з крыжаванкай, то гэта прыносіць яму велізарнае задавальненне і ўпэўненасць у сваіх сілах.Супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі у летні час падрыхтавалі і штомесяц праводзяць дзень юнага красвардыста “Адпачываем з красвордам”.
Чытачам прапаноўваецца шырокі выбар інтэлектуальных міні-спаборніцтваў і міні-тэстаў – прыдумванне загадак, рашэнне лагічных задачак, разгадванне літаратурных крыжаванак, рэбусаў, філвордаў і іншых мазгакрутак.
Часам дзецям даводзіцца сутыкацца са складанымі пытаннямі, напружваць сваю памяць, успамінаць аўтараў і герояў кніг і шмат іншых рэчаў...
Але колькі радасці, калі адказы знойдзены!!!!




Каляга А.І., заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі
- 291

