Выстава-віктарына “Кветкавая мазаіка" у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Некаторыя расліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, іншыя - каб рабіць з іх адзенне ці якія-небудзь яшчэ карысныя рэчы. Але ёсць расліны, якія і ў ежу не ўжываюць, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх. Яны прыносяць ў наша жыццё прыгажосць, добры настрой, ні адно свята не адбываецца без іх.
У госці да чытачоў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі “завіталі” кветкі.
Выстава-віктарына “Кветкавая мазаіка” , падрыхтаваная ў рамках экалагічнай праграмы “Через книгу в мир природы”, змясціла цікавую інфармацыю на тэму кветак.
Амаль кожная кветка мае сваю гісторыю. З ёй звязана шмат цікавага і незвычайнага. Напрыклад, ці ведаеце вы, што існуе “мова” кветак і называецца яна селам;хто прыдумаў і стварыў кветкавы гадзіннік;як звязана гісторыя з’яўлення жаночай шляпкі з кветкамі і інш.
На выставе можна прачытаць цікавыя гісторыі, легенды і паданні пра нашы звычайныя кветкі.
Для чытачоў таксама падрыхтавана віктарына –лато “Прочти – отгадай, другим загадай”, дзе патрэбна адгадаць загадку пра кветкі і знайсці яе выяву.




Трапук М.Г. бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі
- 237

