Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 16

Тыдзень 117

Месяц 392

Усяго 259,908

IMG 20220406 113456

 

 Сярод дат экалагічнага каляндара ёсць Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Гэты дзень быў устаноўлены  ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія)  і Сусветнага фонда дзікай прыроды.

У рамках экалагічнай праграмы “Через книгу в мир природы” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавана выстава-знаёмства “Путешествие в заповедный мир”,прымеркаваная да гэтай даты.IMG 20220406 113443

Мэта выставы –  пазнаёміць юных чытачоў з асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі (ААПТ), паказаць, што нацыянальныя паркі і запаведнікі сёння амаль адзіны спосаб зберагчы ад пагібелі хаця б невялічкую частку дзікай прыроды і жывёльнага свету.

IMG 20220409 163825У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 годзе для захавання баброў, якія апынуліся тады на мяжы знікнення, а таксама іншых відаў жывёл. Першым Нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1991 годзе Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнага запаведна-паляўнічай гаспадаркі. У цяперашні час у Беларусі існуе адзін запаведнік, Бярэзінскі біясферны, і чатыры нацыянальныя паркі: Белавежская пушча,Прыпяцкі, Браслаўскія азёры, Нарачанскі.

Акрамя таго, на паўднёвым усходзе Беларусі размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, створаны ў 1988 годзе з мэтай правядзення радыёбіялагічных і экалагічных даследаванняў, і ў адрозненне ад іншых ААПТ, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.IMG 20220407 153221

На выставе для дзяцей змешчана інфармацыя аб запаведніках і нацыянальных парках Беларусі, месцы знаходжання, а таксама гісторыя іх стварэння, цікавыя факты аб жывёльным і раслінным свеце. Тут таксама можна прачытаць пра расліны і пра жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.IMG 20220409 142529

Чытачы  могуць пазнаёміцца з кнігамі  беларускага пісьменніка У. Ягоўдзіка з серыі “Скарбы Радзімы”, якія распавядаюць пра нашы запаведнікі і нацыянальныя паркі.