Пра каву цікава

Напрыканцы лютага адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы”. Сустрэча “Пра каву цікава” была прымеркавана да Міжнароднага дня кавы. Пра гісторыю гэтага чароўнага напою цікава распавяла гасцям работнік чытальнай залы Ж.Юркевіч. Маляўнічая аздобілі аповяд цудоўныя вырабы з зярня кавы, створаныя фантазіяй і рукамі Ніна Шылёнак і чаруючыя песні ў выкананні Ганны Шакола.
Найбольш напружаным і займальным момантам была варажба на каве, калі ўдзельнікі з вялікай увагай і цікавасцю разглядалі ўзоры, якія засталіся на дне кубачкаў і вызначалі “лёс”, зразумела ў гумарыстычнай форме.












- 1264

