Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 30

Тыдзень 131

Месяц 406

Усяго 259,922

 Chtenie 00 02

“Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе”, і густое “чаго”…

IMG 21a97075b939a718d8b7dc1ede079b8b VГэтыя словы Пімена Панчанкі былі ўзяты ў якасці эпіграфа да  мерапрыемства “З любоўю да роднага слова”, якое прайшло 23 лютага ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы. У гульні прынялі ўдзел 2 каманды вучняў 3”В” класа СШ №2 г.Глыбокае – “Валошка” і “Зубраня”. Асноўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне ў дзяцей любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

      Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Рассыпаныя прыказкі”, “Папацей, грамацей!” (пісалі  незвычайную камандную дыктоўку), “Перакладчыкі”, “На што падобна літара “ў” (конкурс малюнкаў), “Народная мудрасць” (трэба было адгадаць загадкі і падабраць сінонімы да адгадак). 

Для капітанаў каманд   быў праведзены конкурс “Лепшы гаварун”, у якім дзеці павінны былі хутка і правільна вымавіць скорагаворкі. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Родная мова – душа народа”.

       Гульня прайшла весела, займальна. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні былі актыўныя, дух спаборніцтва і жаданне стаць лепшымі абвастрылі іх здольнасці, поўнасцю раскрыўшы, такім чынам, увесь іх творчы патэнцыял. Перамагла каманда “Валошка”. Скончылася мерапрыемства песняй “Беларусь мая сінявокая”, а таксама парадай вучням і кожнаму з нас: “Любіце, шануйце роднае слова!”

IMG 4573ce8dc554d0b0c075e713e3565bd0 VIMG eb1cac6234064ea33e0238e0db37838c V

IMG 30495e0876eafe8a8fe13780762d54d7 VIMG ef1dbc8dd80d1e8eb9fcccd1530a9f7e VБібліятэкар    А.А. Хахолка