Какой болотный день!

2 лютага адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Беларускія балоты адыграваюць вялікую ролю для экалогіі і клімата, і па праву лічацца “лёгкімі” Еўропы.
Значэнню балот для чалавецтва і планеты прысвячаецца выстава-інфарміна “Какой болотный день”, якая дзейничае ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы.
Для юных чытачоў на выставе прадстаўлена падрыхтавана інфармацыя аб тым, што такое балота і ў чым яго багацце, што ўяўляе сабой раслінны і жывёльны свет балотаў, роля насельнікаў балот для прыроды і жыццядзейнасці чалавека.


На выставе прадстаўлены звесткі пра найбольш вядомыя балоты Беларусі. Дарэчы, можна даведацца, чым славіцца балота Чысцік, што знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне.


Пашырыць веды пра беларускія балоты дапамогуць кнігі, якія змешчаны на выставе, а таксама буклет “Болото – уголок чудес”.

Выстава падрыхтавана ў рамках экалагічнай праграмы “Через книгу в мир природы”.
Бібліятэкар Трапук М. Г.
- 296

