Выставы ў Ломашаўскай бібліятэцы
У пачатку месяца пачала дзейнічаць кніжная выстава “Через книгу к духовности” з падборкай кніг, у якіх можна знайсці адказы ў вырашэнні жыццёвых праблем, узаемаадносінах дзяцей і бацькоў.
8 лютага ўвазе наведвальнікаў бібліятэкі была прадстаўлена выстава-калаж “Звенит хрустальная зима”, якая вельмі парадавала. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы і намалявалі цудоўныя творы. Як жа прыемна ўбачыць прыгажуню зіму вачыма дзяцей! Кожны дзіцячы малюнак атрымаўся непаўторным і па-свойму вельмі прыгожым. Наведвальнікі бібліятэкі падоўгу затрымліваюцца каля творчай выставы юных мастакоў. Ну, а ў бібліятэцы стала яшчэ ўтульней і прыгажэй.
10 лютага аформлены кніжны калейдаскоп “Ой! Якая ж цікавая, гэта кніжка беларуская”, які ўвабраў у сябе падбарку новых кніг беларускіх пісьменнікаў рознай тэматыкі на беларускай мове. Тут прадстаўлены кніжкі як для самых юных карыстальнікаў, так і для дарослых.
10 лютага 2022 г.
Спасібёнак М.В., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі
- 350

