Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 30

Тыдзень 131

Месяц 406

Усяго 259,922

 Infarmacya biblioteka 2

Бібліятэкі, як і ўсе культурныя ўстановы раёна, на пачатку месяца рыхтаваліся да зімовых святаў: упрыгожвалі памяшканні, ставілі навагоднія ёлкі, праводзілі цікавыя мерапрыемсты, тым самым паднімалі настрой у насельніцтва.

 Да 15 студзеня праходзіў бібліятэчны агляд-конкурс “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”. Усе бібліятэкі сістэмы прынялі ў ім актыўны ўдзел. Кожны бібліятэкар імкнуўся праявіць творчасць і знаходлівасць, паказаць дзіўных снегавікоў у сваёй установе. У Празароцкай бібліятэцы дзейнічала выстава “Снегавік у рэтра-паштоўцы”, дзе выстаўляліся 28 паштовак часоў Савецкага Саюза. У час зімовых канікул дзеці 2-4 класаў удзельнічалі ў гучным чытанні класічнай казкі Х.К.Андэрсэна “Снегавік” і конкурсе малюнкаў “Дзеці малююць снегавіка”. У Шунеўскай бібліятэцы была створана выстава вырабаў з паперы-макулатуры “На чай к Снеговику”.

Studzen 2022 8Studzen 2022 9Studzen 2022 10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Studzen 2022 3Да Года гістарычнай памяці ў бібліятэках пачалі дзейнічаць кніжныя выставы “Гістарычная памяць і патрыятызм - каштоўнасці беларускага народа”, “Пакуль жыве гісторыя – жыве народ”, “Аб мінулым для будучыні”. Да юбілеяў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка - юбілейныя выставы “Не змоўкне голас Песняроў”, “Твае песняры, Беларусь!”

 

 

 

 

Studzen 2022 2Масава бібліятэкары адзначылі праваслаўныя каляды. Для ўсіх жадаючых 9 студзеня прайшлі калядныя вячоркі “Светлый вечер, добрый вечер Рождества” у Мнюцкай бібліятэцы. Увазе прысутных было прадстаўлена цікавае паведамленне аб гісторыі дзівоснага свята, аб традыцыях святкавання Радства Хрыстова. Удзельнікі ўспаміналі, як весела ў маладосці яны адзначалі зімовыя святы, якія традыцыі былі ў іх сем'ях.

 

 

 

Studzen 2022 1Напярэдадні Новага года па юліянскаму календару адбылася вечарына “Ля агню каляднай свечкі…” на пасяджэнні клуба “Духоўны прыстанак” у Празароцкай бібліятэцы. фота Гучалі вершы каляднай тэматыкі А.Фета, Р.Барадуліна і інш. Кранальна ўспрымаўся відэа-кліп песні “Ночь тиха над Палестиной”. Акрамя гэтага, бібліятэкар прымала ўдзел у мясцовым агульнашкольным мерапрыемстве “Калядныя сустрэчы”, дзе пазнаёміла прысутных з напаўзабытым жанрам каляднага апавядання. 

  15 студзеня прайшлі калядныя вячоркі “Прыйшла калядная шчадруха”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Карабоўскай бібліятэкай/клубам. Навучэнцы сярэдніх класаў падрыхтавалі невялікую пастаноўку. Галоўныя героі Калядаў каза і мядзведзь, якія ведаюць розныя навукі, паказвалі цікавыя штукі, спявалі песні і гулялі ў калядныя гульні. У гэты ж дзень на навагодні карпаратыў пад назвай “Старый Новый год” сабраліся ўдзельнікі клуба “Сустрэча” Прошкаўскай бібліятэкі.

 

Studzen 2022 6Studzen 2022 470-годдзю вядомага глыбоцкага паэта В. Гарановіча былі прысвечаны гадзіны юбіляра і юбілейны калейдаскоп “Колькі сэрцаў трымаю ў сэрцы сваім...”, якія прайшлі для ўсіх жадаючых ў Івесьскай, Запрудскай і Падсвільскай г.п. бібліятэках. Гадзіна паэзіі “Яго прызванне быць паэтам” праведзена на пасяджэнні клуба “Каляжанкі” Дзеркаўшчынскай бібліятэкі. Супрацоўнікі Глыбоцкай ЦРБ сабралі аматараў паэзіі В.Гарановіча на вечар-успамінаў “Ён пісаў на мове, сэрцу зразумелай”.

Пазнаёміцца з творамі земляка карыстальнікі бібліятэк змаглі на тэматычных паліцах “Люблю я восень за туманы…”, “Прызванне быць паэтам”, “Дарогамі вершаў В. Гарановіча”.

 Свята ветлівасці “Да чаго ж яно прыгожае, слова добрае…” было праведзена для вучняў сярэдніх класаў у Чарневіцкай бібліятэцы і прымеркавана да Міжнароднага дня “Дзякуй”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і самога слова “спасибо”, спрабавалі дзякаваць на розных мовах свету, а таксама вучыліся выказваць падзяку праз жэсты, погляд, усмешку. А ў канцы мерапрыемства атрымалі хатняе заданне – у гэты дзень падзякаваць усім, хто знаходзіцца побач з імі: сябрам, аднакласнікам, родным і блізкім. Сябры дзіцячага клуба “Знайкі” (Дзеркаўшчынская бібліятэка) пабывалі на ўроку ветлівых навук “Говори за всё спасибо”.

Літаратурны дыліжанс “Юбілейны партрэт студзеня” , які падрыхтаваў 16 студзеня бібліятэкар Івесьскай бібліятэкі, пазнаёміў наведвальнікаў мерапрыемства з пісьменнікамі –юбілярамі месяца: Я.Хвалей, Г.Васілеўскай, Г.Марчуком, А.Кудраўцом, іх біяграфіяй, творчым шляхам. Бібліятэкар Мнюцкай бібліятэкі на гадзіне відэазнаёмства    “Кнігі-юбіляры 2022 года” расказала пра творы Н. В. Гогаля “Мёртвые души”, А.Грына “Алые паруса”, Ф. М. Дастаеўскага “Преступление и наказание”, М. Ю. Лермантава “Бородино”, С. Я. Маршака “Почта” і інш.

 Studzen 2022 3Да юбілею Алана Мілна бібліятэкары Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную гульню “Любімы мішка з мілнаўскай кніжкі”, а да 185-годдзя Льюіса Кэрала - гульню-падарожжа “Казачнае Залюстроўе Льюіса Кэралла”. 

 26 студзеня адбыўся турнір знаўцаў “Тыгрыны марафон”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 3 “В” класа СШ №2 г.Глыбокае – члены клуба “Калейдаскоп”. 27 студзеня была арганізавана чарговая сустрэча ўдзельнікаў пазнавальнага клуба “Кнігавічок”. На гэты раз рабят запрасілі на ўрок этыкі “Я – добрый волшебник”. Вясёлы музычны кліп наладзіў дзяцей на актыўную працу і добразычлівыя зносіны. 

Studzen 2022 528 студзеня, створаны ў гэтым годзе патрыятычны клуб для падлеткаў “Арыенцір” у Шунеўскай бібліятэцы, правёў сваё першае пасяджэнне - займальны ўрок “Интересно об известном”. Прысвячалася яно цікавым устойлівым выразам як рускай, так і беларускай мовы – фразеалагізмам.

 Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста бібліятэкар Івесьскай бібліятэкі ў сацыяльных сетках змясціла інфармацыю “Халакост у Беларусі”, напомніўшы пра той жудасны час.

 Наведалі бібліятэкары жыхароў аддаленых вёсак з экспрэс- аглядамі “Глыбоцкі раён у патоку інфармацыі”, “Перыядычныя выданні ў бібліятэцы”, гадзінамі карысных парад “Пресса от недугов и стресса”.

03 лютага 2022 г.  Татарчук А.М., заг. аддзела абслугоўвання АБМ