Бібліятэчны конкурс “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”

У апошнія тры гады сярод бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС” праводзяцца конкурсы, прыўрочаныя да зімовых свят. У мінулыя гады ішло спаборніцтва на лепшую бібліятэчную ёлку і лепшае афармленне бібліятэкі “Зімовая казка ў бібліятэцы”.
У гэтым годзе з 20 снежня пачаў дзейнічаць бібліятэчны конкурс “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”, ініцыятарам і арганізатарам якога выступіў аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі. У конкурсе ўдзельнічаюць ўсе бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС”. Конкурс дзейнічае да 14 студзеня 2022 г. Вынікі будуць падведзены ў канцы студзеня 2022 г. , а пераможцы пададзены на сайт Глубокскай ЦБС. Сачыце, калі ласка, за сайтам.
Мэты і задачы дадзеных конкурсаў – прыцягнуць увагу бібліятэчных работнікаў да афармлення бібліятэчнай прасторы пад час зімовых святаў; выявіць лепшых у практыцы афармлення бібліятэчнай прасторы, прыцягнуць карыстальнікаў да наведвання бібліятэкі і яе паслуг.
Маюцца і першыя ўдзельнікі конкурсу “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”, якія праявілі творчасць і крэатыўнасць у афармленні. Гэта аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Падсвільская дзіцячая бібліятэка і Удзелаўская сельская бібліятэка.
Усім ўдзельнікам конкурса жадаем натхнення, фантазія , творчасці ў афармленні снегавікоў і поспехаў у працы!






Усім ўдзельнікам жадаем натхнення, фантазія , творчасці ў афармленні снегавікоў і поспехаў у конкурсе!
21.12.2021 г.
Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
- 373

