Выстава — галоўная крыніца інфармацыі

21.22.2021
У Падсвільскай г.п. бібліятэцы штогод афармляецца шмат кніжных выстаў рознай тэматыкі. Яны прыцягваюць увагу карыстальнікаў сваёй навізной, яркасцю і неардынарнасцю. Звернем увагу на некаторыя з іх.
Выстава “Я гэты край Радзімаю заву”
Бібліятэкарамі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі сабрана багата краязнаўчага матэрыялу. Уся інфармацыя размешчана на гэтай выставе. Каб больш дасканала даведацца пра Глыбоцкі край, пазнаёміцца з яго гісторыяй, культурнай адметнасцю можна заглянуць у тэматычныя папкі. Напрыклад:
- “Глыбокае: мінулае і сучаснасць”
- “Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска. Знакамітыя землякі”
- “Беларускі Версаль (Мосар)”
- “Глыбоцкі Свята-Раства Багародзіцкі сабор”
- “Глыбоччына радком паэтаў”
- “Глыбоччына спеўная”
- “Глыбоччына ў легендах і паданнях”
- “Нематэрыяльна гісторыка-культурныя каштоўнасці Глыбоцкага раёна”
- і іншыя.
Матэрыял пра гарадскі пасёлак Падсвілле прадстаўлены у папках:
- “Гісторыя гарадскога пасёлка Падсвілле”
- “Гісторыя Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі”
- “Народныя майстры Падсвілля”
- “Кветкаводы-аматары”
- “Падсвілле на фотаздымках (фотаздымкі 60-х гадоў)”
- “Падсвільскі світанак”
- “Людзі і іх справы”
- і іншыя
На тэму Вялікай Айчыннай вайны сабраны папкі “Іх подзвіг у памяці народнай”, “Памяць: землякі – удзельнікі ВА вайны”, “Жыцце апаленае вайной”.
Багата маецца матэрыялу па творчасці Язэпа Драздовіча. Папка “Вечны вандроўнік”, альбомы, кнігі, прысвечаныя знакамітаму земляку дапамогуць чытачу больш дасканала пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам мастака.
З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў на працягу ўсяго года на абанеменце дзейнічае выстава-віншаванне “Беларускія пісьменнікі – юбіляры 2021”.
Каля выставы праводзяцца малых форм мерапрыемствы, на якіх бібліятэкары прапануюць чытачам даведацца аб цікавых фактах з жыцця пісьменнікаў, арганізуюцца тэсты па творчасці літаратараў. Усё гэта вызывае цікавасць у чытачоў да твораў беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Радуе, што кнігі, якія прадстаўлены на выставе, перачытваюцца па некалькі раз.
Выстава “Падсвілле літаратурнае”
Багатая і шчодрая Падсвільская зямля на таленты. Кожны яе куточак адметны не толькі сваёй непаўторнай прыгажосцю прыроды, але і людзьмі: майстрамі слова і мастакамі, вучонымі і спартсменамі, акцерамі.
Нам, падсвільчанам, пашчасціла.У нас свая літаратурная галактыка – гэта
паэтэса, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Марыя Баравік, празаік і мастачка Людміла Андзілеўка, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаурэат літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Зоя Наваенка, самадзейныя аўтары шматлікіх кніг Таіса Роліч, Людміла Баброўская.
У чытальнай зале аформлена выстава “Падсвілле літаратурнае”, якая раскрывае не толькі кніжны скарб мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, але і звесткі пра іх творчы шлях. Так, з творчым і жыццёвым шляхам можна пазнаёміцца, заглянуўшы у папкі “Душа пяром пісала” (Марыя Баравік), “Полистаю жизни я страницы…” (Зоя Наваенка), “Славутыя падсвільчане”.
З мэтай знаёмства і папулярызацыі творчасці мясцовых пісьменнікаў і паэтаў, на аснове гэтых матэрыялаў бібліятэкары складаюць відэаролікі і відэапрэзентацыі.
Татарчук А.М., заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ
- 357

