БІБЛІЯТЭЧНЫ КАСТРЫЧНІК

Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах бібліятэкарамі ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” за кастрычнік 2020 г.
У кастрычніку адзначалася шмат розных свят, таму месяц быў насычаны на мерапрыемствы ў бібліятэках сістэмы. У першую нядзелю месяца да Дня пажылых людзей адбыўся тэматычны вечар “Рождённые в СССР” ў Шунеўскай бібліятэцы. Удзельнікі свята з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе ўгадвання цэн таго часу, глядзелі відэапрэзентацыю, прысвечаную народжаным у СССР. Цікава прайшлі гульні “Адгадай фільм па песні” і “Адгадай фільм па цытаце”. Дружна спявалі песні сваёй маладосці, дзяліліся рэцэптамі страў, якія гатавалі ў час дэфіцыту, весела і душэўна бавілі час.

Рэтра-вечарыну “Славим возраст золотой” падрыхтаваў бібліятэкар Азярэцкай бібліятэкі-музея этнаграфіі, святочную вечарыну “Молодую душу старость не затмит” – Галубіцкай бібліятэкі. Ветэраны культустаноў раёна запрашаліся на вечар-ушанаванне “Возраст мудрости, тепла и доброты”, які адбыўся ў Глыбоцкай ЦРБ. Акцыі –віншаванні “Стар не тот, кому лет много, а кто смолоду скис” і “Пусть будет тёплой осень жизни” правялі бібліятэкары Псуеўскай і Дзеркаўшчынскай бібліятэк. У Падсвільскай г.п. бібліятэцы адбылася рэтра –выстава “Для молодых душою” па старонках перыядычных выданняў.

Дню культработніка бібліятэкары Шунеўскай бібліятэкі прысвяцілі выставу-знаёмства “Стваральнікі свята”, на якой расказалі пра вядомых дзеячоў культуры Глыбоччыны.


Шматлікімі мерапрыемствамі быў адзначаны Дзень маці. У Дзеркаўшчынскай бібліятэцы адбылася выстава дзіцячых малюнкаў “Матуля мая дарагая”, у Падсвільскай дзіцячай і Шунеўскай супрацоўнікі бібліятэк правялі акцыі - віншаванні “Званок маме” і “Единственной маме на свете…”. Літаратурна - музычныя гадзіны “Её зовут Апостолом семьи…” і “Прекрасен мир любовью материнской” праведзены ў Псуеўскай і Галубіцкай бібліятэках. Для ўдзельнікаў падлеткавага клуба “Светач” Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі была арганізавана літаратурна-музычная гадзіна “Цените матерей своих!”.




15 кастрычніка ў актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла музычна-літаратурная гадзіна “Ангел по имени МАМА”, гасцямі якой былі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН “Крыніца”.
Да 125-годдзя з дня нараджэння С. Ясеніна ў Дзеркаўшчынскай і Глыбоцкай дзіцячай бібліятэках прайшлі паэтычная старонка “В первый раз я запел про любовь” і літаратурная гадзіна “И памятник ему природа, зеленая планета – пьедестал”. Бібліятэкары Глыбоцкай ЦРБ падрыхтавалі мультымедыйны партрэт паэта “Всю душу выплесну в слова”, які складаўся з інфармацыі аб жыцці і творчасці знакамітага паэта, вершаў і песень на яго словы.

Цікава прайшло літаратурнае караоке “Музыка ў слове” з членамі клуба “Сяброўкі” Падсвільскай г.п. бібліятэкі. Пад музычнае суправаджэнне чыталіся вершы паэтаў-шасцідзесятнікаў - Яўгена Еўтушэнка, Андрэя Узнясенскага, Бэлы Ахмадулінай, Роберта Раждзественскага , Булата Акуджава.
25 кастрычніка для ўсіх жадаючых у Івесьскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая медыя-вандроўка “Запаветныя мясціны Псуеўшчыны”. У ходзе мерапрыемства былі выкарыстаны матэрыялы па гісторыі края, а таксама відэа-прэзентацыіі чытачоў.
Заг. АБМ Татарчук А.М.
06.10.2020
- 441

