Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 33

Тыдзень 134

Месяц 409

Усяго 259,925

01 IMG 20200807 125958

 

03.09.20

У Дзень ведаў вучні 5-7 класаў завіталі ў Шунеўскую бібліятэку. Там іх чакала відэападарожжа па незвычайнай Беларусі, Беларусі музейнай!

IMG 20200901 094036 1Першым вучні наведалі Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Затым пазнаёміліся з незвычайнымі мінскімі музеямі:  Музеем Ката′, Музеем архітэктурных мініяцюр «Краіна міні», Музей грошаў Groshi, інтэрактыўны Музей дзяцінства.

Па-за межамі сталіцы наведалі музейныя комплексы “Лінія Сталіна” (stalin-line.museum.by), “Дудуткі” (https://dudutki.by/)  і Музей валуноў (https://belvisit.com/muzej-valunov-v-minske.html ). Відэапарожжа закончылі ў сценах у Гродна ў самай даўняй аптэцы-музеі  (https://www.am.biotest.by/ ). 

 

 

IMG 20200901 094009 1Падарожжа па Беларусі суправаджалася праглядам відэафільма пра замкі Беларусі і легенды, звязаныя з імі.

Апошнім часам гарады і тэрыторыі прадпрыемстваў аздабляюць цікавымі помнікамі і скульптурнымі кампазіцыямі. Дзеці ахвотна ўзгадалі глыбоцкія помнікі - “Глыбоцкую вішню”, кампазіцыю “Сям’я”, “Дзеда глыбачаніна”, “Іісуса і самаранку” і, вядома ж, “Барона Мюнхаузена”.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з незвычайнымі помнікамі нашай краіны:  Рагачоўскай згушчонцы, яйку на тэрыторыі Салігорскай птушкафабрыкі, бабру ў Бабруйску, агурку ў Шклове, астролагу ў Магілёве, літары “Ў” у Полацку і інш., аб якіх дзеці  нават не ведалі.

 

 

 

IMG 20200830 155207 1IMG 20200807 125958IMG 20200902 094534 1Крыжаванка і віктарына “Наш край” замацавалі веды, атрыманыя падчас відэападарожжа. 

Кнігі, прадстаўленыя на выставе “Гэта ўсё Беларусь мая мілая”, сталі добрым  дапаўненнем да відэападарожжа. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на кнігу Л.С. Мінкевіча “Самые необычные музеи Беларуси”, дзе  расказваецца пра музей шакаладу ў Віцебску і антыалкагольны музей у вёсцы Мосар пры касцёле св. Ганны; кнігу М. Ткачова “Замкі Беларусі” якая падрабязна знаёміць з архітэктурай, гісторыяй і легендамі пра замкі і абарончыя збудаванні Беларусі; кнігу С. Дзявяткавай “Самыя незвычайныя помнікі”, якая дапоўніла відэапрэзентацыю цікавымі звесткамі пра металічнага шасціпавярховага зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Бібліятэкары пажадалі вучням поспехаў у вучобе і падарылі школьнікам постэры для запісаў раскладу ўрокаў з рэкламай дзіцячых часопісаў, якія выпісвае Шунеўская бібліятэка.

2 верасня 2020 года                   заг. бібліятэкі   І.Ф. Нікіфаровіч