Выстава "Книга в кадре"

14.01.19
Першы нумар штотыднёвіка «КУЛЬТУРА» у 2019 годзе прадстаўляе сабой газету-каляндар “12 стоп-кадраў стагоддзя”, прысвечаную 95-годдзю беларускага кіно. У штотыднёвіку змешчаны 12 афіш знакавых беларускіх кінастужак. Карціны беларускіх рэжысёраў здольныя як распавесці пра мінулае Бларусі (а 2019 год багаты на значныя гістарычныя даты -100 годдзе абвяшчэння БССР, 80-годдзе ўз'яднання Беларусі, 75-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), так і паказаць шлях да адметнасці і сваеасаблівасці беларускага кіно. Газета-каляндар узгадвае чытачам самыя рэйтынгавыя фільмы нацыянальнай кінастудыі “БЕЛАРУСЬФІЛЬМ”.

А супрацоўнікі Падсвільскай бібліятэкі падрыхтавалі выставу кніг беларускіх аўтараў “Книга в кадре” . На выставе прадстаўлены кнігі, якія былі экранізаваны, кнігі-біяграфіі, кнігі-успаміны беларускіх артыстаў і рэжысёраў, крытычныя матэрыялы і водгукі з перыядычнага друку аб беларускіх кінастужках, іх мастацкіх якасцях, аналізам ігры акцёраў...
Найбольш зацікаўленым чытачам бібліятэкары прапаноўваюць поўны спіс кніг-фільмаў, якія могуць стаць прыемнымі субяседнікамі і дапамогуць прыемна і цікава бавіць час зімовымі вечарамі.
14.01.2019 г. Загадчык Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі Яцкоўская С.П.
- 1031

