Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 33

Тыдзень 134

Месяц 409

Усяго 259,925

022 image 7

26.12.18

 image 10На прыканцы снежня  бібліятэкары ДУК “Глыбоцкая ЦБС” былі запрошаны на вытворчую нараду, якая пачылася з адкрыцця   фотавыставы  “Там на крыжах трымаюцца нябёсы”.

Выстава была прысвечана двум святыням: Беразвецкаму манастыру і Кавальскай царкве Успення Прысвятой Багародзіцы, якія адзначалі ў гэтым годзе  свой юбілей.

 

J.Kalbasich 9Пра гісторыю Беразвецкага манастыра цікава расказаў выкладчык  школы мастацтва ім. Драздовіча, мясцовы краязнаўца Юрый Пятровіч Калбасіч. Былі прадстаўлены фотаздымкі манастыра пачатку мінулага стагоддзя. Можна было убачыць, нават, унікальныя  фотаздымкі зробленыя нямецкай разведкай пад час Вялікай Айчыннай вайны. Засяродзіў выступаючы ўвагу і на карцінах Я.Драздовіча з выявамі Беразвецкага манастыра. 

 

 

 

a.Mikalaj 1Айцец Мікалай расказаў пра гісторыю царквы Успення Прысвятой Багародзіцы в. Кавалі, дзе на сённяшні дзень вядзе службу. Назваў дынастыі святароў гэтай царквы.

 

 

 

 

IMG 20181220 104829IMG 20181220 104751На выставе былі прадстаўлены  не толькі старыя фотаздымкі, але і сучасныя, якія зрабілі фатографы - Міхаіл Тарасёнак і Дзмітрый Шудзель.

 

 

 

Затым бібліятэкары прыступілі  да вытворчай працы.

Загадчык  аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М. дала метадычныя рэкамендацыі па напісанні тлумачальных запісак да статыстычнай справаздачы ў 2018 годзе, затым зрабіла аналіз складзеных тлумачальных запісак за 2017 г. і  аналіз правядзення анкетавання “Што вы ведаеце аб родным краі?”, якое бібліятэкары правялі сярод сваіх карыстальнікаў.                

        image                                               

Супрацоўнікі раённага Дома Рамёстваў арганізавалі майстар-клас “Рыхтуемся да Каляд”, дзе вучылі бібліятэкараў як упрыгожыць свае установы да зімовых свят. Бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі пазнаёміла сваіх калег з адметнасцямі Залескага краю, падрыхтаваўшы цікавую  змястоўную прэзентацыю. З презентацыяй "Адметнасці Залескага краю" выступае бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі Міхеева А.І.

 

 

IMG 20181220 115202IMG 7174

Завяршылася вытворчая нарада падвядзеннем вынікаў агляду    - конкурсу на лепшую пастаноўку работы па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі і афармленні яе матэрыялаў. Сярод пераможцаў вылучаны Глыбоцкая дзіцячая (загадчык Андрыеўская Т.І), Падсвільская гарпасялковая (загадчык Яцкоўская С.П.), Запрудская (бібліятэкар Міхеева А.І),  Прошкаўская (бібліятэкар Бадун Т.М) і Псуеўская (бібліятэкар Паўлоўская Г.М.) бібліятэкі, Бабічоўская (загадчык Сайкоўская Г.Ю) бібліятэка-клуб. Адзначана была  і Галубіцкая бібліятэка ( бібліятэкар Дубіна М.Ф.).

Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Глыбоцкай ЦРБ

26 снежня 2018 г.