Работа Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі па выкарыстанні новых форм работы

15.06.16

Падсвільская дзіцячая бібліятэка – адна з буйнейшых бібліятэк раёна. Загадчык бібліятэкі Каляга Аксана Іосіфаўна, бібліятэкар Марцынкевіч Вікторыя Міхайлаўна. Фонд бібліятэкі налічвае 14 015 экз. друкаваных і электронных выданняў, паступае 8 найменаванняў газет і 17 часопісаў. На 1.01.2016 г. карыстальнікамі бібліятэкі з’яўляюцца 712 дзяцей і дарослых, кнігавыдача –14 680 экз., наведванняў – 6 696. Бібліятэка выконвае 15 відаў платных паслуг.За мінулы год план выкананы на суму 2 700 000 руб. (100%).
Каб зацікавіць дзяцей чытаннем, работнікі шукаюць інавацыйныя формы работы, цікавыя новыя тэмы. Бібліятэкары праяўляюць значную творчасць у выста-вачнай дзейнасці, бо ўпэўнены, што цікавыя назвы выстаў, арыгінальнае афармленне і індывідуальная гутарка ля выставы даюць эфектыўныя вынікі.
Выклікаюць значную цікавасць у дзяцей выставы-загадкі, выставы-сюрпрызы або выставы таямнічай кнігі. Для гэтага бібліятэкары ў залежнасці ад мэты выставы (жанравай або тэматычнай) фарміруюць камплекты з 2-3-х кніг і загортваюць іх у паперу. Юныя чытачы стаяць перад “складаным” выбарам, які з камплектаў ўзяць для чытання і хутчэй даведацца, што за кнігі хаваюцца пад абгорткай. Бібліятэкары канстатуюць той факт, што значна павялічылася колькасць наведванняў і кнігавыдач, а міні-апытанні сведчаць, што кнігі чытаюцца з задавальненнем.
У такой форме былі аформлена выстава да Дня абаронцаў Айчыны “Книжки для будущих мужчин”. На пачатку снежня Дзед Мароз наведаў дзіцячую бібліятэку і ў якасці навагодняга падарунка юным наведвальнікам пакінуў выставу-сюрпрыз "Новый Год к нам мчітся!" з "таямнічымі" кнігамі. Такія выставы-сюрпрызы вельмі цікавяць чытачоў непрадсказальнасцю выбару кніг.
Прыцягнула ўвагу наведвальнікаў выстава “Книжки в кепочке” і “Книжки с бантиками”. Бібліятэкары мэтанакіравана падзялілі чытачоў на хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі Читать подано. Новые имена. Новые книги. Цікава, што дзяўчынкі прасілі дазвол узяць з “хлапчуковай” паліцы кнігі для таты або браціка, а хлопчыкі бралі кнігі для сваіх сятрычак і матуль.
Вялікай папулярнасцю, дзякуючы нестандартнаму афармленню, карыстаецца выстава «Книги из дорожного чемодана». Стары чамадан стварае атмас-феру загадкавасці і ўпэўненасці дзяцей у тым, што менавіта ў ім знаходзяцца самыя незвычайныя і цікавыя кнігі. Чамадан быў галоўным героем у літаратурнай гульні “Чемодан детективов”, якая праводзілася ў рамках “Тыдня дзіцячай кнігі” ў “дэтэктыўны” чацвер.
Мэта выставы-рэбуса “Які гэта цуд – твая мова”, аформленай да Дня роднай мовы, – паказаць, што адказы на ўсе пытанні можна знайсці ў кнізе. Бібліятэкары склалі рэбусы, надрукавалі і размясцілі іх на кнігах. Каб разгадаць рэбусы, неабходна было ўзяць у рукі кнігу.
Актуальны ў бібліятэцы і выставы-інфарміны, якія прадстаўляюць сабой выставы кніг даведачнага і энцыклапедычнага зместу. Побач з кнігамі бібліятэкары змешчаюць інфармацыю памерам у адзін сказ. Такое кароткае паведамленне падштурхоўвае дзяцей узяць кнігу ў рукі і пагартаць яе. Так бібліятэкары садзейнічаюць знаёмству дзяцей з энцыклапедычнымі выданнямі “Я познаю мир”, “Всё обо всём” і інш.
Кніжная выставы-развалы “Читать подано. Новые имена. Новые книги”, "Кнігі ХХІ стагоддзя" збірае разам літаратурныя навінкі. Гэта прыемная магчымасць для юных чытачоў“пакапацца” сярод новых кніг і знайсці адну з іх па свайму густу.
Неардынарна выглядае выстава “Чудо-ручки, чудо-штучки”, на якой прадстаўлены вырабы ўдзельнікаў бібліятэчнага клуба “Чароўная школа”. Клуб штогод прымае ўдзел у свяце пасёлка “Падсвільскі світанак”. Пазней вырабы дзетак выстаўляюцца ў бібліятэцы. На выставе побач з работамі прапаноўваецца літаратура па рабоце з бацікам, бісерам, саломкай і інш.
Прыцягвала ўвагу да сябе паштовая скрыня "Ваши предложения и пожелания", якая дзейнічала цэлы год. Наведвальнік мог пакінуць у ёй запіску з прапановамі і пажаданнямі. Скрыня была ўскрыта пасля навагодніх святаў. Асноўнымі пажаданнямі бібліятэцы былі – паболей новых кніг, а прапановамі – бясплатнае карыстанне камп’ютарам і каб бібліятэка працавала без выхадных дзён...
Штогод бібліятэкары падводзяць вынікі чытання і афармляюць выставы “Лепшыя чытачы бібліятэкі”. Фатаграфіі пераможцаў змяшчаюць на паветраных шарыках, навагоднім небе або на дрэве... Выстава дэталёва аналізуецца і часам не папаўшыя ў лік пераможцаў, патрабуюць новага пераліку прачытаных кніг. (Гл.: http://cbs.okglub.by/bibliyatekaram/282-super-chitateli-2014-goda-podsvilskoj-detskoj-biblioteki, http://cbs.okglub.by/news/525-superchytach-padsvilskaj-dzitsyachaj-bibliyateki-2015-goda
Бібліятэкары актыўна папулярызуюць літаратуру і чытанне сродкамі масавай работы. Неад’емнай часткай дзейнасці бібліятэкісталі акцыі. Работнікі пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх, абласных і раённых, праводзяць мясцовыя акцыі.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Вместе – в защиту жизни, нравственности и семейных ценностей» Падсвільская дзіцячая разам з гарпасялковай бібліятэкай прапанавалі для бацькоў і дзетак дашкольнага ўзросту перасоўную выставу «Мамой быть модно!» Акцыя зацікавіла маладых бацькоў, бо на ёй быў прадстаўлены шэраг кніг і публікацый па розных методыках выхавання дзяцей, па арганізацыіі вольнага часу, вяліся індывідуальныя агляды дзіцячай мастацкай літаратуры. Дзеткі маглі пабавіць вольны час за маляваннем.
Пад час акцый чытачы разам з бібліятэкарамі арганізавана ствараюць нейкія дзействы, учынкі. Так, акцыя “Стихи в кармане” пабудзіла дзяцей раздаваць прахожым на вуліцы і аднакласнікам у школе раздрукаваныя на невялікіх аркушах вершы. Гэта былі творы не толькі дзіцячых паэтаў, але і Г. Бураўкіна, П.Броўкі, С.Ясеніна, Г.Ахматавай, М.Цвятаевай і інш. Тым дзеці нагадалі жыхарам пасёлка аб бібліятэцы і жанры літаратуры – паэзіі.
Акцыя «Чытацкая стужачка» мела сваёй мэтай павысіць цікавасць да кнігі і чытання, наглядна паказаць чытацкія інтарэсы дзяцей. На працягу месяца чытачам прапанавалася павязаць на дрэве каляровую стужку, якая вызначае той жанр літаратуры, якому аддае перавагу дадзены чытач. Акцыя выявіла чытацкія інтарэсы, дапамагла ўстанавіць больш даверлівыя адносіны паміж чытачамі і бібліятэкарамі.
Выхаванцам дзіцячага садка прыйшла да спадобы акцыя “Книжка вслух”. Бібліятэкары чыталі казкі і вершы, вялі разважанні аб прачытаным. Правядзенне гэтых і іншых мерапрыемстваў (тэатралізаванае прадстаўленне, гучныя чытанні, конкурсна-пазнавальныя праграмы, экскурсіі ў бібліятэку) з выхаванцамі дзіцячага садка натхніла бібліятэкараў на стварэнне аўтарскай мэтавай праграмы “Читающее детство” на 2016 -2017 г.г.
Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэцы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Ода треугольному письму”. Мерапрыемства раскрыла малавядомую старонку франтавога жыцця савецкіх салдат – лісты, якія пісалі на фронт і з фронту. Дзеці даведаліся, якім чынам лісты знаходзілі салдат, чаму пісьмы складваліся ў трохвугольнікі, пра цэнзуру напісанага. Школьнікі ўважліва слухалі змест пісем. Вельмі кранальным быў момант, калі вучням было прапанавана ўявіць сябе салдатам і напісаць пісьмо родным... Пры падрыхтоўцы прэзентацыі былі выкарыстаны дакументальныя здымкі, карціны жывапісу, відэаролікі, вершы, песні.
Бібліятэкары імкнуліся звярнуць увагу дзяцей на тое, што ў кнігах змешчана шмат інфармацыі аб розных рэчах, з’явах, падзеях. Аб гэтым ішла размова падчас тэматычна-гульнявых, конкурсна-пазнавальных праграм.
Конкурсна-гульнявая праграма "Дзень сонечнага праменьчыка" паказала ролю сонца ў жыцці чалавека. Галоўныя героі Дзяўчынка-вяснушка, Шапакляк і Карлсан расказалі пра Сонейка, загадвалі загадкі, чыталі вершы і праводзілі гульні. З дапамогай Карлсана дзеці стварылі з ліхтарыкаў "Войска святла".
У гонар Сусветнага дня яблыкаў была праведзена конкурсна-гульнявая праграма"Гімн яблыку". Першакласнікі пазнаёміліся з легендамі і паданнямі пра яблыкі, успаміналі кнігі і творы, дзе персанажамі былі яблыкі, чыталі вершы і загадкі, знаёміліся з карыснымі ўласцівасцямі яблыкаў, іх гатункамі, танцавалі "Яблычак". На свяце панавалі радасць і добры настрой, якія стваралі Восень, Злоснік з Мазюкай, Васіліса Прамудрая і Яблычкі-рагатушкі.
Конкурсна-гульнявая праграма для выхаванцаў дзіцячага садка "День рождения воздушного шарика" прайшла ў атмасферы вясёлага свята. Віні-Пух і Зайчаня праводзілі шматлікія конкурсы, гульні з шарамі.
Галоўнымі дзеючымі асобамі навагодняй конкурсна-пазнавальнай праграмы "Навагодняе канфеці" былі Каралева Кніга, Спадарыня Мяцеліца, Гном і Заяц. Яны распавялі пра гісторыю сустрэчы Новага года, упрыгожвання ёлкі, з’яўлення навагодніх цацак. Віктарыны паказалі, што дзеці ведаюць шмат казак і з лёгкасцю разгадваюць навагоднія загадкі.
Бібліятэкары актыўна выкарыстоўваюць у працы камп’ютарныя тэхналогіі. Самастойна складзеныя відэапрэзентацыі дапамагаюць шырэй раскрыць тэму, праз наглядны матэрыял больш эмацыянальна ўздзейнічаць на гледачоў. Юныя чытачы здзейснілі віртуальнае вандраванне “Па парках і скверах Беларусі”, наведалі нацыянальны парк "Белавежская пушча", парк Янкі Купалы, Міхайлаўскі сквер, Аляксандраўскі сквер, Нясвіжскі парк "Альба" і інш. Бібліятэкары правялі відэаэкскурсію “Где гремели сраженья когда-то, там сейчас величавый гранит” да дня Перамогі, медыя-гадзіну “Павел Сухі і яго крылатыя шэдэўры”, якую прысвяцілі юбілею знакамітага земляка.
У Сусветны дзень дзіцячых вынаходстваў праведзена відэа-інфарміну “Юные изобретатели”, якая паспрыяла павялічэнню чытальнасці выданняў энцыклапедычнага зместу, у т.л. кнігі В. Васкабойнікава “Жизнь замечательных детей”.
Вельмі спадабалася юным чытачам віртуальнае падарожжа “Библиотека для поколения NEXT”, прыўрочанае да Году моладзі. Вучні завочна падарожнічалі па бібліятэках свету, разважалі пра тое, што дае чалавеку кніга, прыводзілі аргументы ў карысць чытання, дыскусіравалі аб будучыні кніг і бібліятэк. У канцы падарожжа бібліятэкары прапанавалі жартоўную віктарыну з жыцця бібліятэкі.
Трэба адзначыць, што бібліятэкары заняліся самастойным стварэннем такога новага моднага жанру відэафільма, як відэапаэзія. Чытачы Падсвільскай бібліятэкі агучылі вершаваную казку глыбоцкага паэта А.Жыгунова “Баравічок на скутары” і прыўрочылі яе да юбілею паэта. (Гл.: http://cbs.okglub.by/videagalereya/90-prezentatsyya-knigi-a-zhygunova-baravichok-na-skutar). Юбілейныя кніжныя імяніны “Поздравляем Дядю Степу”, прысвечаныя 80-годдзю кнігі С. Міхалкова “Дядя Степа”, былі таксама адзначаны хвілінкай відэапаэзіі. (Гл.: http://cbs.okglub.by/videagalereya/400-dyade-stjope-80 ). Агучылі юныя чытачы дзіцячыя творы падсвільскай паэткі М. Баравік.
На прыканцы летніх канікулаў работнікі бібліятэкі правялі дзень адчыненых дзвярэй “Библиотека и подросток: роман с продолжением”. Ужо сама назва інтрыгавала падлеткаў. Юным чытачам прапаноўваліся кнігі, якія калісьці чыталі іх дзядулі, бабулі, бацькі. Многія з якіх і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі і своечасовымі – “Чук и Гек” А.Гайдара, “Динка” В.Асеевай, «Повесть о дикой собаке Динго» Р.Фраермана, “А тем временем где-то”, “Третий в пятом ряду”А. Алексіна і інш.
Бібліятэкары імкнуцца, каб наведвальнікі бібліятэкі былі не толькі актыўнымі чытачамі, але і ўдзельнікамі мерапрыемстваў – вядучымі, героямі, умелі дыскусіраваць, адстойваць свае погляды, не баяліся выказваць свае думкі. Гадзіна развагі “Можно ли быть свободным без ответственности?” прымяркоўвалася да Дня правоў чалавека. Мэта – павысіць прававую культуру падлеткаў. Мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі ў выглядзе блокаў – “грамадзянская адказнасць”, “крымінальная адказнасць”, “школьныя правілы” і інш. Найбольшую цікавасць выклікалі ў дзяцей пытанні, звязаныя з абмеркаваннем пэўных школьных і жыццёвых сітуацый.
Для вучняў малодшых класаў праведзена інтэлектуальна-прававая гульня “Маленькім чалавечкам аб іх абавязках”. Дзецям паказвалі ўрыўкі з мультфільмаў «Нехочуха» і «Воўка ў трыдзявятым царстве», прапаноўваліся сітуацыі са школьнага жыцця. Юныя наведвальнікі самастойна вызначалі межы правоў і абавязкаў чалавека ў тых ці іншых сітуацыях.
Масава і цікава праводзяцца Тыдні дзіцячай кнігі і музыкі. У мінулым годзе Тыдзень быў тэматычным. Адкрыццё пачалося з казачнага мульці-кроса “Весёлые приключения в стране Чтения”. У гумарны аўторак прайшла гадзіна вясёлай кнігі “Смех и радость мы приносим людям”. Спартыўная серада запрасіла на спартыўна-гульнявую праграму “Утром на зарядку в обязательном порядке”. “Чемодан детективов” -так называлась літаратурная гульня, праведзеная ў дэтэктыўны чацвер. Закончыўся Тыдзень кнігапанарамай “Героев книжная семья”.
Работнікі Падсвільскай бібліятэкі – сапраўдныя энтузіясты сваёй справы, шчыра любячыя чытачоў і бібліятэку. Іх дзейнасць спрыяе таму, што амаль усе вучні мясцовай школы з’яўляюцца актыўнымі наведвальнікамі бібліятэкі і ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў. Бібліятэкары не спыняюцца на дасягнутым, шукаюць найбольш цікавыя формы работы і працуюць заўсёды на вынік.
- 6261


