Дзень прафесійных ведаў

26 мая ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла вытворчая нарада пад назвай “Дзень прафесійных ведаў”, на якую запрашаліся супрацоўнікі публічных бібліятэк раёна.
У пачатку прайшло пасяджэнне савета пры дырэктары па пытанні “Аб выкананні службовых абавязкаў бібліятэкарам Запрудскай бібліятэкі, загадчыкамі Бабічоўскай і Абрубскай бібліятэк-клубаў”.
Затым загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Татарчук А.М. дала метадычныя парады па напісанні справаздач, розных даведак, інфармацыйных дакументаў. Бібліятэкар АБМ Ізаітка М.В. расказала пра арганізацыю правядзення бібліятэчнага агляду – конкурсу на лепшае бібліяграфічнае выданне для дзяцей “Высший пилотаж”, які плануецца пачацца з 1 чэрвеня, а ў дапамогу яму дана кансультацыя “Бібліяграфічныя дапаможнікі: віды і тыпы дапаможнікаў, тэхналогія стварэння”, якую падрыхтаваў бібліёграф аддзела абслугоўванні і інфармацыі Карандзей Т.У. Прэзентацыя кнігі “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти”, падрыхтаваная дырэктарам ДУК “Глыбоцкая ЦБС” Спасібёнак В.Ц., прайшла як паказальнае мерапрыемства.

Агляд прафесійных часопісаў “PRO PROF-чытанне” правяла метадыст АБМ Катовіч В.В., адзначыўшы цікавы вопыт калег рэспублікі і назваўшы неардынарны сцэнарны матэрыял з перыёдыкі.
Завяршылася вучоба невялічкім відэа-аглядам фестываля бібліятэчных дзіцячых гульнявых праграм “Затея”, які прайшоў 25 мая ў Віцебскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна. Загадчык АБМ Татарчук А.М. і загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская Т.І, якія папрысутнічалі на мерапрыемстве, назвалі пераможцаў конкурса, расказалі аб сваіх ўражаннях і праведзеных мерапрыемствах.
- 273

